https://bel.sputnik.by/20240826/usebelarusk-khresny-khod-zhyrovchy--mnsk-pryby-u-staltsu-1089030781.html
Усебеларускі Хрэсны ход Жыровічы – Мінск прыбыў у сталіцу
Усебеларускі Хрэсны ход Жыровічы – Мінск прыбыў у сталіцу
Sputnik Беларусь
Хрэсны ход пачаўся 18 жніўня, яго ўдзельнікі прайшлі 250 кіламетраў і наведалі на сваім шляху больш за 20 храмаў. 26.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-26T10:40+0300
2024-08-26T10:40+0300
2024-08-26T15:58+0300
рэлігія
хрэсны ход
мінск
жыровічы
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1a/1089027408_0:63:1200:738_1920x0_80_0_0_0d402840448b1378f8889464f74e723b.jpg
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых, прыбыў у Мінск, перадае карэспандэнт Sputnik.Урачыстасці, прымеркаваныя да гадавіны, пройдуць у сталіцы 26 жніўня – у дзень здабыцця Мінскай іконы Божай Маці, якая з’яўляецца нябеснай заступніцай Беларусі.Хрэсны ход, які благаславіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пачаўся 18 жніўня ад сцен Жыровіцкага манастыра. Яго ўдзельнікі за дзевяць дзён наведалі больш за 20 храмаў у чатырох епархіях і прайшлі каля 250 км.Па словах арганізатараў, з самага пачатку ў Хрэсным ходзе прынялі ўдзел амаль 400 паломнікаў. У Мінск прыйшло больш за тысячу паломнікаў, колькасць якіх па меры праходжання па сталіцы павялічылася да трох тысяч чалавек.Заключны ўчастак шляху паломнікі прайшлі ад храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы да Свята-Духавага кафедральнага сабора.У 9:30 ля сцен сабора пачалася Саборная Боская літургія, якую ўзначальвае прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Веніямін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240821/fakultaty-ab-dukhona-maralnay-kultury-vodzyats-u-belarus-1088909058.html
мінск
жыровічы
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1a/1089027408_67:0:1134:800_1920x0_80_0_0_0c38ecbb512b0dc903230086e28bbe06.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, хрэсны ход, мінск, жыровічы, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
рэлігія, хрэсны ход, мінск, жыровічы, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Усебеларускі Хрэсны ход Жыровічы – Мінск прыбыў у сталіцу
10:40 26.08.2024 (абноўлена: 15:58 26.08.2024) Хрэсны ход пачаўся 18 жніўня, яго ўдзельнікі прайшлі 250 кіламетраў і наведалі на сваім шляху больш за 20 храмаў.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых, прыбыў у Мінск, перадае карэспандэнт Sputnik.
Урачыстасці, прымеркаваныя да гадавіны, пройдуць у сталіцы 26 жніўня – у дзень здабыцця Мінскай іконы Божай Маці, якая з’яўляецца нябеснай заступніцай Беларусі.
Хрэсны ход, які благаславіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пачаўся 18 жніўня ад сцен Жыровіцкага манастыра. Яго ўдзельнікі за дзевяць дзён наведалі больш за 20 храмаў у чатырох епархіях і прайшлі каля 250 км.
Па словах арганізатараў, з самага пачатку ў Хрэсным ходзе прынялі ўдзел амаль 400 паломнікаў. У Мінск прыйшло больш за тысячу паломнікаў, колькасць якіх па меры праходжання па сталіцы павялічылася да трох тысяч чалавек.
Заключны ўчастак шляху паломнікі прайшлі ад храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы да Свята-Духавага кафедральнага сабора.
У 9:30 ля сцен сабора пачалася Саборная Боская літургія, якую ўзначальвае прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Веніямін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"