Лукашэнка: трэба разабрацца з мэтавікамі

© Sputnik / Мария АмелинаРазмеркаванне ў Гомельскім медуніверсітэце
Размеркаванне ў Гомельскім медуніверсітэце - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2024
Падпісацца
На думку кіраўніка дзяржавы, падрыхтоўка спецыялістаў-мэтавікоў вымушае жадаць лепшага – "дзесьці не так і не таму навучылі".
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка прапанаваў увесці практыку папярэдняга размеркавання, аб гэтым ён паведаміў у аўторак на Рэспубліканскім педсавеце.
Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу на праблему падрыхтоўкі мэтавікоў.

"З мэтавымі напрамкамі варта таксама разабрацца. Нібыта сістэма ёсць, але належнай празрыстасці і эфектыўнасці няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы, яго словы перадае БелТА.

Лукашэнка заявіў, што ўзровень падрыхтоўкі патрэбных для эканомікі кадраў часта вымушае жадаць лепшага – "дзесьці не так і не таму навучылі".
У сувязі з гэтым прэзідэнт прапануе ўвесці папярэдняе размеркаванне яшчэ да заканчэння ВНУ, каб будучы спецыяліст мог зразумець усе нюансы дзейнасці арганізацыі або прадпрыемства, якое стане для яго першым месцам працы.
Разглядаецца пытанне, што размеркаванне студэнты будуць атрымліваць на трэцім курсе.
"Гэтае пытанне трэба сур’ёзна прапрацаваць", - адзначыў ён.
Лукашэнка выступіў з крытыкай у адрас арганізацый-заказчыкаў кадраў, куды пасля навучання ў ВНУ уладкоўваюцца на працу мэтавікі.
Заўвагі кіраўніка дзяржавы датычыліся таго, што прадпрыемствы і кампаніі павінны самі ўдзельнічаць у распрацоўцы навучальных праграм і кваліфікацыйных патрабаванняў, каб вызначыць кампетэнцыі для будучага спецыяліста. У сваю чаргу тыя ці іншыя ініцыятывы павінны прапанаваць і педагогі.
"І наогул, калі вы даяце абітурыенту мэтавы напрамак, то павінны яго курыраваць увесь перыяд навучання. Гэта ваша зона адказнасці. Як і далейшае замацаванне маладога спецыяліста", - рэзюміраваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Школа ў Луганску - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2024
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы
Вучоба пад абстрэламі, але ўжо не ўсюды: як школы ЛНР рыхтуюцца да 1 верасня
Стужка навiн
0