https://bel.sputnik.by/20240828/bagarodzchny-vyalkdzen-pravaslanyya-adznachayuts-uspenne-prasvyatoy-bagarodztsy-1078895924.html
Багародзічны Вялікдзень: праваслаўныя адзначаюць Прачыстую
Багародзічны Вялікдзень: праваслаўныя адзначаюць Прачыстую
Sputnik Беларусь
Двухтыднёвы Успенскі пост скончыўся напярэдадні, увечары ў аўторак ў храмах прайшлі ўсяночныя службы. 28.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-28T11:32+0300
2024-08-28T11:32+0300
2024-08-28T11:32+0300
прачыстая
успенскі пост
навіны
рэлігія
бпц
беларуская праваслаўная царква
багародзіца
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103051/71/1030517133_0:0:1000:563_1920x0_80_0_0_c746b691725d0f8c81c44476176c456f.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Праваслаўны свет адзначае свята Успення Божай Маці, або Прачыстую, яно аднесена да вялікіх дванадзесятых свят рэлігійнага календара.Свята ўстаноўлена ў памяць аб смерці Багародзіцы. Пасля смерці і пахавання яна была цялеснай узнесена на нябёсы.Напярэдадні свята прадстаяцель беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў усяночнае дбанне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.Нагадаем, што ў панядзелак завяршыўся ўсебеларускі Хрэсны ход, які стартаваў 18 жніўня з Жыровіч. Яго ўдзельнікі за дзевяць дзён наведалі больш за 20 храмаў у чатырох епархіях і прайшлі каля 250 км.Гісторыя ПрачыстайПрасвятая Дзева Марыя памерла ў Іерусаліме ў 57 годзе ад Нараджэння Хрыстовага. Усе апосталы прыбылі ў Іерусалім да яе ложа, каб развітацца з Багародзіцай і здзейсніць пахаванне цела.У царкоўнай традыцыі не прынята называць скон Багародзіцы смерцю, ужываюць слова "ўспенне". Смерць Божай Маці была незвычайнай – гэта быў як бы нядоўгі сон, за якім рушыў услед яе пераход у вечнае жыццё.Багародзічная іканаграфіяУ межах праваслаўнай царквы шмат Успенскіх багародзічных храмаў, у кожнай царкве ёсць і абразы, прысвечаныя Успенню Прасвятой Багародзіцы.Згодна з традыцыйнымі іканапіснымі канонамі, каля памерлай Багародзіцы знаходзяцца апосталы, побач – Збавіцель Ісус Хрыстос, які трымае немаўля – сімвал нявіннай душы Марыі.Падчас Успенскага богаслужэння свяшчэннікі апрануты ў адзенне блакітнага і залатога колеру. Таксама ў гэты дзень храмы ўпрыгожаны белымі кветкамі.Успеннем Багародзіцы завяршаецца літургічны год у праваслаўных.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240826/usebelarusk-khresny-khod-zhyrovchy--mnsk-pryby-u-staltsu-1089030781.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103051/71/1030517133_106:0:994:666_1920x0_80_0_0_b3623b1ed198184000f593549b5a767c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прачыстая, успенскі пост, навіны , рэлігія, бпц, беларуская праваслаўная царква, багародзіца, грамадства, у беларусі, беларусь, свята
прачыстая, успенскі пост, навіны , рэлігія, бпц, беларуская праваслаўная царква, багародзіца, грамадства, у беларусі, беларусь, свята
Багародзічны Вялікдзень: праваслаўныя адзначаюць Прачыстую
Двухтыднёвы Успенскі пост скончыўся напярэдадні, увечары ў аўторак ў храмах прайшлі ўсяночныя службы.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Праваслаўны свет адзначае свята Успення Божай Маці, або Прачыстую, яно аднесена да вялікіх дванадзесятых свят рэлігійнага календара.
Свята ўстаноўлена ў памяць аб смерці Багародзіцы. Пасля смерці і пахавання яна была цялеснай узнесена на нябёсы.
Напярэдадні свята прадстаяцель беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў усяночнае дбанне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Нагадаем, што ў панядзелак завяршыўся ўсебеларускі Хрэсны ход, які стартаваў 18 жніўня з Жыровіч. Яго ўдзельнікі за дзевяць дзён наведалі больш за 20 храмаў у чатырох епархіях і прайшлі каля 250 км.
Прасвятая Дзева Марыя памерла ў Іерусаліме ў 57 годзе ад Нараджэння Хрыстовага. Усе апосталы прыбылі ў Іерусалім да яе ложа, каб развітацца з Багародзіцай і здзейсніць пахаванне цела.
У царкоўнай традыцыі не прынята называць скон Багародзіцы смерцю, ужываюць слова "ўспенне". Смерць Божай Маці была незвычайнай – гэта быў як бы нядоўгі сон, за якім рушыў услед яе пераход у вечнае жыццё.
Багародзічная іканаграфія
У межах праваслаўнай царквы шмат Успенскіх багародзічных храмаў, у кожнай царкве ёсць і абразы, прысвечаныя Успенню Прасвятой Багародзіцы.
Згодна з традыцыйнымі іканапіснымі канонамі, каля памерлай Багародзіцы знаходзяцца апосталы, побач – Збавіцель Ісус Хрыстос, які трымае немаўля – сімвал нявіннай душы Марыі.
Падчас Успенскага богаслужэння свяшчэннікі апрануты ў адзенне блакітнага і залатога колеру. Таксама ў гэты дзень храмы ўпрыгожаны белымі кветкамі.
Успеннем Багародзіцы завяршаецца літургічны год у праваслаўных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"