https://bel.sputnik.by/20240901/pastak-zamennka-myasa-z-belarus--rf-vyrasl-1089159650.html
Пастаўкі заменнікаў мяса з Беларусі ў РФ выраслі
Пастаўкі заменнікаў мяса з Беларусі ў РФ выраслі
Sputnik Беларусь
Асноўнымі пастаўшчыкамі бялковых канцэнтратаў у Расію сталі Кітай і Беларусь, як у фізічных аб’ёмах, так і ў грашовым выражэнні. 01.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-01T12:38+0300
2024-09-01T12:38+0300
2024-09-01T12:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
экспарт
расія
эканоміка
харчаванне
прадукты харчавання
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1e/1089152455_0:154:3092:1893_1920x0_80_0_0_2a4880f444f5880ba5b0284a016c3ed1.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Аб’ёмы імпарту бялковых канцэнтратаў з Беларусі ў РФ паступова аднаўляюцца пасля падзення 2020 года, вынікае з агляду Федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК Мінсельгаса РФ (Аграэкспарт).Па даных цэнтра, у топ-3 пастаўшчыкоў гэтай прадукцыі на расійскі рынак, увайшлі Кітай, Беларусь і Паўднёвая Карэя. У 2022 годзе (за 2023 год інфармацыі пакуль што няма) з гэтых краін Расія імпартавала, адпаведна, 6,3 тыс, 1,2 тыс і 0,3 тыс тон бялковых канцэнтратаў.Пры гэтым з 2018 па 2020 гады аб’ёмы закупак кітайскай і беларускай прадукцыі змяншаліся, з 2021 года сталі расці. Беларусь пакуль што не аднавілася да ўзроўню 2018 года, але наблізілася да яго (тады было 1,5 тыс тон).Імпарт з Францыі, ЗША, Італіі і Нідэрладнаў у гэтым сегменце зменшыўся. Усе разам узятыя яны пастаўляюць менш за Беларусь.У грашовым выражэнні Кітай, Беларусь і Паўднёвая Карэя таксама ў тройцы лідараў. Сумы паставак у доларавым эквіваленце ў 2022 годзе склалі, адпаведна, 15,6 млн, 2,5 млн і 1,1 млн.Сама Расія пастаўляе бялковыя канцэнтраты, у асноўным, на рынкі Казахстана, Таджыкістана, Беларусі і іншых постсавецкіх краін. Агульны аб’ём экспарту дасягнуў у 2021 годзе 6,6 тыс тон, але ў 2022-м упаў да 4,8 тыс.Аўтары агляду адзначаюць, што бялковыя канцэнтраты ўсё больш выкарыстоўваюцца як альтэрнатыва мясу. Самым буйным спажыўцом такіх прадуктаў стала Еўропа. Попыт стаў расці пасля пандэміі каронавіруса. У асноўным размова ідзе аб установах грамадскага харчавання. Некаторыя вядомыя сеткі фастфуду сталі пашыраць асартымент "расліннага мяса".Сусветны аб’ём спажывання прадуктаў, якія замяняюць мяса, у 2023 годзе склаў 667,8 тыс тон.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240712/beldzyarzhkharchpram-raskaza-ab-mpartazameshchanykh-snkersakh--haribo-1088018058.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1e/1089152455_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_a7bd1d7a7fc1f858ad8cd4fb3dc42bda.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, экспарт, расія, эканоміка, харчаванне, прадукты харчавання, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, экспарт, расія, эканоміка, харчаванне, прадукты харчавання, навіны
Пастаўкі заменнікаў мяса з Беларусі ў РФ выраслі
Асноўнымі пастаўшчыкамі бялковых канцэнтратаў у Расію сталі Кітай і Беларусь, як у фізічных аб’ёмах, так і ў грашовым выражэнні.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Аб’ёмы імпарту бялковых канцэнтратаў з Беларусі ў РФ паступова аднаўляюцца пасля падзення 2020 года, вынікае з агляду Федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК Мінсельгаса РФ (Аграэкспарт).
Па даных цэнтра, у топ-3 пастаўшчыкоў гэтай прадукцыі на расійскі рынак, увайшлі Кітай, Беларусь і Паўднёвая Карэя. У 2022 годзе (за 2023 год інфармацыі пакуль што няма) з гэтых краін Расія імпартавала, адпаведна, 6,3 тыс, 1,2 тыс і 0,3 тыс тон бялковых канцэнтратаў.
Пры гэтым з 2018 па 2020 гады аб’ёмы закупак кітайскай і беларускай прадукцыі змяншаліся, з 2021 года сталі расці. Беларусь пакуль што не аднавілася да ўзроўню 2018 года, але наблізілася да яго (тады было 1,5 тыс тон).
Імпарт з Францыі, ЗША, Італіі і Нідэрладнаў у гэтым сегменце зменшыўся. Усе разам узятыя яны пастаўляюць менш за Беларусь.
У грашовым выражэнні Кітай, Беларусь і Паўднёвая Карэя таксама ў тройцы лідараў. Сумы паставак у доларавым эквіваленце ў 2022 годзе склалі, адпаведна, 15,6 млн, 2,5 млн і 1,1 млн.
Сама Расія пастаўляе бялковыя канцэнтраты, у асноўным, на рынкі Казахстана, Таджыкістана, Беларусі і іншых постсавецкіх краін. Агульны аб’ём экспарту дасягнуў у 2021 годзе 6,6 тыс тон, але ў 2022-м упаў да 4,8 тыс.
Аўтары агляду адзначаюць, што бялковыя канцэнтраты ўсё больш выкарыстоўваюцца як альтэрнатыва мясу. Самым буйным спажыўцом такіх прадуктаў стала Еўропа. Попыт стаў расці пасля пандэміі каронавіруса. У асноўным размова ідзе аб установах грамадскага харчавання. Некаторыя вядомыя сеткі фастфуду сталі пашыраць асартымент "расліннага мяса".
Сусветны аб’ём спажывання прадуктаў, якія замяняюць мяса, у 2023 годзе склаў 667,8 тыс тон.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"