https://bel.sputnik.by/20240902/lukashenka-belarus-pravyadze-novuyu-navukova-tekhnchnuyu-revalyutsyyu-1089198274.html
Лукашэнка: Беларусь правядзе новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю
Лукашэнка: Беларусь правядзе новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар у першы дзень новага навучальнага года сустрэўся са студэнтамі ў Віцебску і паразмаўляў на адкрытыя тэмы. 02.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-02T11:58+0300
2024-09-02T11:58+0300
2024-09-02T12:05+0300
аляксандр лукашэнка
віцебск
навіны
палітыка
грамадства
універсітэт
у беларусі
беларусь
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/02/1089196508_0:0:1069:602_1920x0_80_0_0_b9894dfbeab19c3b3ac21125942b9cc9.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Барацьба за сусветнае тэхналагічнае лідарства, як і гонка ўзбраенняў, падвяла свет да краю прорвы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці.Прэзідэнт адзначыў, што рэспубліка павінна ў паскораным фармаце правесці новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю, пакуль яе не ўцягнулі ў ваеннае супрацьстаянне.Прэзідэнт растлумачыў, што зараз у свеце ідзе барацьба за лідарства ў тэхналогіях. Такое ж супрацьстаянне назіралася ў другой палове XX стагоддзя – за перавагу ў галіне ўзброеных сіл. На яго думку, гэтая сітуацыя падвяла свет да краю прорвы."У той ці іншай частцы свету ўжо іскрыць, дзесьці супрацьстаянне ідзе са зброяй у руках", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.Неакаланіялізм у чыстым выглядзеЛукашэнка лічыць, што краіны Захаду зробяць усё, каб не даць ведам і тэхналогіям распаўсюдзіцца ў дзяржавы, якія развіваюцца. Беларускі лідар упэўнен, што заходнія дзяржавы не дазволяць гэтага зрабіць, бо яны, паводле яго слоў, з’яўляюцца тэхналагічнымі манапалістамі.Жыць бядней, але не ваявацьКіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь працягвае развівацца, нягледзячы на знешні націск у выглядзе "незаконных варварскіх санкцый". Паводле яго слоў, толькі дзякуючы выбудаваным добрым адносінам з шэрагам краін, "атрымоўваецца балансаваць"."Заўсёды гавару: лепш жыць бядней, чым ваяваць", - канстатаваў Лукашэнка.На яго думку, усё тое, што ёсць у Беларусі, ствараецца агульнымі намаганнямі яе грамадзян. Сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца, калі аддача ад кожнага беларуса будзе большая, удакладніў прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240618/rabochuyu-grupu-pa-pravertsy-akadem-navuk-stvorats-u-belarus-1087255528.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/02/1089196508_245:0:1069:618_1920x0_80_0_0_a6da45f48909cd2b558abfd4dfce35eb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віцебск, навіны , палітыка, грамадства, універсітэт, у беларусі, беларусь, навука, навука і тэхналогіі
аляксандр лукашэнка, віцебск, навіны , палітыка, грамадства, універсітэт, у беларусі, беларусь, навука, навука і тэхналогіі
Лукашэнка: Беларусь правядзе новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю
11:58 02.09.2024 (абноўлена: 12:05 02.09.2024) Беларускі лідар у першы дзень новага навучальнага года сустрэўся са студэнтамі ў Віцебску і паразмаўляў на адкрытыя тэмы.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Барацьба за сусветнае тэхналагічнае лідарства, як і гонка ўзбраенняў, падвяла свет да краю прорвы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці.
Прэзідэнт адзначыў, што рэспубліка павінна ў паскораным фармаце правесці новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю, пакуль яе не ўцягнулі ў ваеннае супрацьстаянне.
"Толькі ў такіх умовах з’явіцца шанс захавацца як дзяржава і не дапусціць вялікай вайны на нашай зямлі", - цытуе яго БелТА.
Прэзідэнт растлумачыў, што зараз у свеце ідзе барацьба за лідарства ў тэхналогіях. Такое ж супрацьстаянне назіралася ў другой палове XX стагоддзя – за перавагу ў галіне ўзброеных сіл. На яго думку, гэтая сітуацыя падвяла свет да краю прорвы.
"У той ці іншай частцы свету ўжо іскрыць, дзесьці супрацьстаянне ідзе са зброяй у руках", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Неакаланіялізм у чыстым выглядзе
Лукашэнка лічыць, што краіны Захаду зробяць усё, каб не даць ведам і тэхналогіям распаўсюдзіцца ў дзяржавы, якія развіваюцца. Беларускі лідар упэўнен, што заходнія дзяржавы не дазволяць гэтага зрабіць, бо яны, паводле яго слоў, з’яўляюцца тэхналагічнымі манапалістамі.
"Для калектыўнага Захаду гэтыя краіны (якія развіваюцца - Sputnik) – пастаўшчыкі рабочай сілы і рынкі збыту. Нешта падобнае на неакаланіялізм у чыстым выглядзе", - адзначыў ён.
Жыць бядней, але не ваяваць
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь працягвае развівацца, нягледзячы на знешні націск у выглядзе "незаконных варварскіх санкцый". Паводле яго слоў, толькі дзякуючы выбудаваным добрым адносінам з шэрагам краін, "атрымоўваецца балансаваць".
"Заўсёды гавару: лепш жыць бядней, чым ваяваць", - канстатаваў Лукашэнка.
На яго думку, усё тое, што ёсць у Беларусі, ствараецца агульнымі намаганнямі яе грамадзян. Сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца, калі аддача ад кожнага беларуса будзе большая, удакладніў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"