https://bel.sputnik.by/20240919/tsvk-ntsyyatyva-keva-vyklyuchyts-belarus--rf-z-a-web-zyalyaetstsa-paltyzavanay-1089668282.html
ЦВК: ініцыятыва Кіева выключыць Беларусь і РФ з A-WEB з'яўляецца палітызаванай
ЦВК: ініцыятыва Кіева выключыць Беларусь і РФ з A-WEB з'яўляецца палітызаванай
Sputnik Беларусь
У Мінску праходзіць пасяджэнне кіраўнікоў выбарчых органаў краін-удзельніц СНД. 19.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-19T17:11+0300
2024-09-19T17:11+0300
2024-09-19T17:11+0300
ігар карпенка
цвк
цвк рэспублікі беларусь
снд
у беларусі
беларусь
украіна
у свеце
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083951825_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_9160d316e3d15b532e4c4b88c4baf555.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ініцыятыва Украіны выключыць Цэнтрвыбаркамы Беларусі і Расіі з Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў з’яўляецца заведама палітызаваным пытаннем, заявіў кіраўнік беларускага ЦВК Ігар Карпенка на пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін СНД у Мінску.Паводле яго слоў, да Выканаўчага савета A-WEB даведзена пазіцыя Мінска і Масквы аб тым, што палітыка адмены прафесійных супольнасцяў і цэлых дзяржаў, якую спрабуе навязаць ЦВК Украіны, згубная і неканструктыўная.Кіраўнік ЦВК Беларусі падкрэсліў, што змяненні ў Канстытуцыю, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года, паклалі пачатак маштабнай палітычнай мадэрнізацыі краіны.Ён нагадаў, што 25 лютага бягучага года ў рэспубліцы адбыўся адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і дэпутатаў мясцовых саветаў."Упершыню ў Беларусі праведзены выбары дэпутацкага корпуса ў такім фармаце і маштабе. Адзіны дзень галасавання, па сутнасці, аб’яднаў у адну дзве выбарчыя кампаніі, што дало магчымасць скараціць выбарчы цыкл, найбольш рацыянальна выкарыстоўваць чалавечыя рэсурсы і аптымізаваць расходы дзяржаўнага бюджэту", - адзначыў Ігар Карпенка.Пасяджэнне Кансультатыўнана саевтаЯк паведамлялася, сёння ў беларускай сталіцы ў рамках Міжнароднага электаральнага форуму праходзіць пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў Цэнтрвыбаркамаў краін СНД.У Мінск на гэтае мерапрыемства прыбылі кіраўнікі ЦВК Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана. Арменія і Узбекістан прымаюць удзел у анлайн-рэжыме.На пасяджэнні будуць абмеркаваны пытанні метадалогіі міжнароднага назірання за выбарамі.У чацвер у першай палове дня кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў краін Садружнасці сустракаліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/lukashenka-dumae-shto-rabts-z-tak-zvanym-zamezhnym-nazralnkam-1089657122.html
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083951825_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_cf91941b214bf6b2970c5b45748f12ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар карпенка, цвк, цвк рэспублікі беларусь, снд, у беларусі, беларусь, украіна, у свеце, навіны , палітыка, грамадства
ігар карпенка, цвк, цвк рэспублікі беларусь, снд, у беларусі, беларусь, украіна, у свеце, навіны , палітыка, грамадства
ЦВК: ініцыятыва Кіева выключыць Беларусь і РФ з A-WEB з'яўляецца палітызаванай
У Мінску праходзіць пасяджэнне кіраўнікоў выбарчых органаў краін-удзельніц СНД.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ініцыятыва Украіны выключыць Цэнтрвыбаркамы Беларусі і Расіі з Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў з’яўляецца заведама палітызаваным пытаннем, заявіў кіраўнік беларускага ЦВК Ігар Карпенка на пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін СНД у Мінску.
"Відавочна, што пытанне з’яўляецца надуманым і заведама палітызаваным, і не адпавядае статуту A-WEB", - падкрэсліў Карпенка.
Паводле яго слоў, да Выканаўчага савета A-WEB даведзена пазіцыя Мінска і Масквы аб тым, што палітыка адмены прафесійных супольнасцяў і цэлых дзяржаў, якую спрабуе навязаць ЦВК Украіны, згубная і неканструктыўная.
Кіраўнік ЦВК Беларусі падкрэсліў, што змяненні ў Канстытуцыю, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года, паклалі пачатак маштабнай палітычнай мадэрнізацыі краіны.
Ён нагадаў, што 25 лютага бягучага года ў рэспубліцы адбыўся адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і дэпутатаў мясцовых саветаў.
"Упершыню ў Беларусі праведзены выбары дэпутацкага корпуса ў такім фармаце і маштабе. Адзіны дзень галасавання, па сутнасці, аб’яднаў у адну дзве выбарчыя кампаніі, што дало магчымасць скараціць выбарчы цыкл, найбольш рацыянальна выкарыстоўваць чалавечыя рэсурсы і аптымізаваць расходы дзяржаўнага бюджэту", - адзначыў Ігар Карпенка.
Пасяджэнне Кансультатыўнана саевта
Як паведамлялася, сёння ў беларускай сталіцы ў рамках Міжнароднага электаральнага форуму праходзіць пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў Цэнтрвыбаркамаў краін СНД.
У Мінск на гэтае мерапрыемства прыбылі кіраўнікі ЦВК Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана. Арменія і Узбекістан прымаюць удзел у анлайн-рэжыме.
На пасяджэнні будуць абмеркаваны пытанні метадалогіі міжнароднага назірання за выбарамі.
У чацвер у першай палове дня кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў краін Садружнасці сустракаліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"