https://bel.sputnik.by/20240921/belarusam-zabaronyats-kuplyats--pradavats-kryptavalyutu-pa-za-brzham-pvt-1089694529.html
Беларусам забароняць купляць і прадаваць крыптавалюту па-за біржамі ПВТ
Беларусам забароняць купляць і прадаваць крыптавалюту па-за біржамі ПВТ
Sputnik Беларусь
Прыватныя інвестары больш не змогуць гандляваць токенамі на замежных пляцоўках, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі асаблівай эканамічнай зоны ў Беларусі. 21.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-21T14:44+0300
2024-09-21T14:44+0300
2024-09-21T14:44+0300
пвт
парк высокіх тэхналогій
навіны
крыптавалюта
указ
прэзідэнт
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103552/88/1035528889_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_7df7e42b18a5b2954fae8053a342194b.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абарачэнні лічбавых знакаў (токенаў), паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба.У дакуменце сказана, што індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы больш не змогуць здзяйсняць здзелкі з токенамі, у тым ліку з крыптавалютамі, абыходзячы рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій (ПВТ).Гэта значыць нельга мяняць або прадаваць крыптавалюту і электронныя грошы па-за крыптаплатформамі, аператарамі абмену крыптавалют і іншымі падобнымі пляцоўкамі, зарэгістраванымі ў ПВТ.Аперацыі праз іншыя сэрвісы будуць лічыцца незаконным пасля ўступлення ўказа ў сілу. Дакумент пачне дзейнічаць на наступны дзень пасля афіцыйнага апублікавання.Савету міністраў даручана да 1 чэрвеня 2025 года ўнесці прапановы аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне гэтай забароны.Аб тым, што рыхтуецца новы дакумент аб рэгуляванні крыптавалютнага рынку, у ліпені 2024 года паведамляў суддзя Вярхоўнага Суда Беларусі Аляксандр Паутаў."…Здзелкі, звязаныя з пераводам крыптавалюты ў грошы, напрыклад, беларускія рублі, павінны будуць здзяйсняцца толькі праз рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій", - казаў ён тады.Суддзя звяртаў увагу, што па дзеючых законах фізічным асобам пакуль яшчэ дазволена мяняць адну криптовалюту на іншую, але не расплачвацца ёю за тавары ці паслугі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240206/natsbank-lchbavy-belarusk-rubel-planuetstsa-vests--2026-godze-1083396033.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103552/88/1035528889_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_7999838095eac512c660422d6cfe4a33.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пвт, парк высокіх тэхналогій, навіны , крыптавалюта, указ, прэзідэнт, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь
пвт, парк высокіх тэхналогій, навіны , крыптавалюта, указ, прэзідэнт, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь
Беларусам забароняць купляць і прадаваць крыптавалюту па-за біржамі ПВТ
Прыватныя інвестары больш не змогуць гандляваць токенамі на замежных пляцоўках, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі асаблівай эканамічнай зоны ў Беларусі.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абарачэнні лічбавых знакаў (токенаў), паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба.
У дакуменце сказана, што індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы больш не змогуць здзяйсняць здзелкі з токенамі, у тым ліку з крыптавалютамі, абыходзячы рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій (ПВТ).
Гэта значыць нельга мяняць або прадаваць крыптавалюту і электронныя грошы па-за крыптаплатформамі, аператарамі абмену крыптавалют і іншымі падобнымі пляцоўкамі, зарэгістраванымі ў ПВТ.
Аперацыі праз іншыя сэрвісы будуць лічыцца незаконным пасля ўступлення ўказа ў сілу. Дакумент пачне дзейнічаць на наступны дзень пасля афіцыйнага апублікавання.
Савету міністраў даручана да 1 чэрвеня 2025 года ўнесці прапановы аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне гэтай забароны.
Аб тым, што рыхтуецца новы дакумент аб рэгуляванні крыптавалютнага рынку, у ліпені 2024 года паведамляў суддзя Вярхоўнага Суда Беларусі Аляксандр Паутаў.
"…Здзелкі, звязаныя з пераводам крыптавалюты ў грошы, напрыклад, беларускія рублі, павінны будуць здзяйсняцца толькі праз рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій", - казаў ён тады.
Суддзя звяртаў увагу, што па дзеючых законах фізічным асобам пакуль яшчэ дазволена мяняць адну криптовалюту на іншую, але не расплачвацца ёю за тавары ці паслугі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"