https://bel.sputnik.by/20240923/forum-pa-mpartazamyashchenn-z-udzelam-pradstanko-rf-proydze--maglve-1089743631.html
Форум па імпартазамяшчэнні з удзелам прадстаўнікоў РФ пройдзе ў Магілёве
Форум па імпартазамяшчэнні з удзелам прадстаўнікоў РФ пройдзе ў Магілёве
Sputnik Беларусь
Магілёўскі губернатар заклікаў расійскі бок удзельнічаць у сумесных праектах па прамысловай кааперацыі. 23.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-23T12:16+0300
2024-09-23T12:16+0300
2024-09-23T12:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
палітыка
эканоміка
імпартазамяшчэнне
магілёў
у беларусі
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083573383_0:159:3359:2048_1920x0_80_0_0_eb0ad6036a9ee14e5dfd23fbf3f30dd3.jpg
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Добрым прыкладам прамкааперацыі ў Саюзнай дзяржаве стала прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду, заявіў губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачэнка на пасяджэнні савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.Размова ідзе аб ЗТАА "Омск Карбон Магілёў", якое было адкрыта ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў". Гэта прадпрыемства дазволіла замясціць імпарт і закрыць патрэбнасці прамсектара Беларусі ў пэўнай сыравіне. І гэта не адзінкавы прыклад. Усяго ў вобласці працуюць каля 500 кампаній з расійскім капіталам.Ісачэнка дадаў, што год таму ў аблцэнтры правялі форум па імпартазамяшчэнні, у якім удзельнічалі больш за сто прадстаўнікоў бізнесу з 14 рэгіёнаў Расіі. Галоўнай мэтай была дэманстрацыя магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў і знаёмства з тэхналагічным патэнцыялам расійскіх партнёраў.Другі такі форум запланаваны на 17-18 кастрычніка. Ён будзе часткай XV Міжнароднага эканамічнага форуму "Млын поспеху".Прамысловая кааперацыя, упэўнен губернатар, стала адказам на беспрэцэдэнтны націск Захаду."Вядома, у аснове ўсяго эканоміка, бо гэта базіс любых грамадскіх працэсаў", - асобна падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.Ён таксама заклікаў развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, ініцыяваць больш сумесных з РФ праектаў у гэтым напрамку.Губернатар прывёў у прыклад Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, які знаходзіцца ў Магілёве. Цяпер на базе ВНУ і мясцовага тэхнапарка рэалізуюць праект па ўкараненні тэхналогій "Індустрыя 4.0" (апрацоўка металу і робататэхніка).Ісачэнка лічыць, што трэба і далей імкнуцца да тэхналагічнай незалежнасці, але не забываць і пра культурныя сувязі, турызм і іншыя напрамкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240910/dvpk-dze-pachatkovaya-stadyya-praektavannya-samalta-asvey-1089419297.html
магілёў
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0c/1083573383_395:0:3126:2048_1920x0_80_0_0_39b0db0602b473d526af6af0c5c36f19.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , палітыка, эканоміка, імпартазамяшчэнне, магілёў, у беларусі, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
саюзная дзяржава, навіны , палітыка, эканоміка, імпартазамяшчэнне, магілёў, у беларусі, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
Форум па імпартазамяшчэнні з удзелам прадстаўнікоў РФ пройдзе ў Магілёве
12:16 23.09.2024 (абноўлена: 12:42 23.09.2024) Магілёўскі губернатар заклікаў расійскі бок удзельнічаць у сумесных праектах па прамысловай кааперацыі.
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Добрым прыкладам прамкааперацыі ў Саюзнай дзяржаве стала прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду, заявіў губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачэнка на пасяджэнні савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Размова ідзе аб ЗТАА "Омск Карбон Магілёў", якое было адкрыта ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў". Гэта прадпрыемства дазволіла замясціць імпарт і закрыць патрэбнасці прамсектара Беларусі ў пэўнай сыравіне. І гэта не адзінкавы прыклад. Усяго ў вобласці працуюць каля 500 кампаній з расійскім капіталам.
Ісачэнка дадаў, што год таму ў аблцэнтры правялі форум па імпартазамяшчэнні, у якім удзельнічалі больш за сто прадстаўнікоў бізнесу з 14 рэгіёнаў Расіі. Галоўнай мэтай была дэманстрацыя магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў і знаёмства з тэхналагічным патэнцыялам расійскіх партнёраў.
Другі такі форум запланаваны на 17-18 кастрычніка. Ён будзе часткай XV Міжнароднага эканамічнага форуму "Млын поспеху".
"Карыстаючыся выпадкам, я запрашаю ўсіх прыняць у ім удзел. Менавіта такія пляцоўкі дазваляюць міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву пераходзіць ад чыста гандлёвых узаемаадносін да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў", - адзначыў губернатар.
Прамысловая кааперацыя, упэўнен губернатар, стала адказам на беспрэцэдэнтны націск Захаду.
"Вядома, у аснове ўсяго эканоміка, бо гэта базіс любых грамадскіх працэсаў", - асобна падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
Ён таксама заклікаў развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, ініцыяваць больш сумесных з РФ праектаў у гэтым напрамку.
Губернатар прывёў у прыклад Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, які знаходзіцца ў Магілёве. Цяпер на базе ВНУ і мясцовага тэхнапарка рэалізуюць праект па ўкараненні тэхналогій "Індустрыя 4.0" (апрацоўка металу і робататэхніка).
Ісачэнка лічыць, што трэба і далей імкнуцца да тэхналагічнай незалежнасці, але не забываць і пра культурныя сувязі, турызм і іншыя напрамкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"