https://bel.sputnik.by/20240925/sumesnuyu-z-rasyay-vytvorchasts-moguts-adkryts-na-belaruskm-stadler-1089804254.html
Сумесную з Расіяй вытворчасць могуць адкрыць на беларускім Stadler
Сумесную з Расіяй вытворчасць могуць адкрыць на беларускім Stadler
Sputnik Беларусь
Пасля ўвядзення заходніх санкцый беларускі бок задумаўся аб сумеснай з Расіяй вытворчасці маторвагоннага рухомага саставу. 25.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-25T13:04+0300
2024-09-25T13:04+0300
2024-09-25T13:04+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
транспарт
чыгуначны транспарт
вытворчасць
эканоміка
навіны
міністэрства транспарту рб
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/19/1089801339_0:166:3066:1891_1920x0_80_0_0_d6cbe44b3bbedbad9cff8a74642d5534.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Мінтранс і Беларуская чыгунка (БЧ) прапрацоўваюць пытанне аб магчымай буйнавузлавой зборцы маторвагоннага рухомага саставу сумесна з РФ, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.Імпартныя запчасткіКіраўнік Мінстранса таксама прызнаў, што з-за санкцый былі праблемы з запчасткамі для імпартнага рухомага саставу, у тым ліку для цягнікоў Pesa польскай вытворчасці."...Але мы знайшлі магчымасць нешта замяніць, нешта набыць праз дружалюбныя краіны, таму паступова мы гэты маторвагонны рухомы састаў будзем прыводзіць у парадак", - запэўніў кіраўнік Мінтранса.Завод StadlerВіцэ-прэм’ер Анатоль Сівак таксама нагадаў, што Stadler – гэта беларускае прадпрыемства.Раней паведамлялася, што ў завода "Stadler Мінск" (даччыная структура карпарацыі Stadler у Беларусі) узніклі пэўныя праблемы з-за санкцый.Поўнасцю вытворчасць спынена не была. У справаздачы карпарацыі Stadler за першую палову 2023 года гаварылася, што прадпрыемства ў Беларусі аказвае паслугі "ў сферы вытворчасці вагонаў і кампанентаў".Тым не менш, Stadler перастаў пастаўляць цягнікі для мінскага метро, і падземка заказала новыя саставы ў расійскага вытворцы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240910/dvpk-dze-pachatkovaya-stadyya-praektavannya-samalta-asvey-1089419297.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/19/1089801339_246:0:2977:2048_1920x0_80_0_0_2408b9720ec771aba0040b059cb77ea8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, транспарт, чыгуначны транспарт, вытворчасць, эканоміка, навіны , міністэрства транспарту рб, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, транспарт, чыгуначны транспарт, вытворчасць, эканоміка, навіны , міністэрства транспарту рб, у беларусі, беларусь
Сумесную з Расіяй вытворчасць могуць адкрыць на беларускім Stadler
Пасля ўвядзення заходніх санкцый беларускі бок задумаўся аб сумеснай з Расіяй вытворчасці маторвагоннага рухомага саставу.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Мінтранс і Беларуская чыгунка (БЧ) прапрацоўваюць пытанне аб магчымай буйнавузлавой зборцы маторвагоннага рухомага саставу сумесна з РФ, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.
"...стварыць сумеснае нейкае таварыства для таго, каб аднавіць вытворчасць на "Штадлер"... З двума прадпрыемствамі, буйнымі карпарацыямі (з РФ – Sputnik) гэтае пытанне прапрацоўваецца", - дадаў міністр.
Кіраўнік Мінстранса таксама прызнаў, што з-за санкцый былі праблемы з запчасткамі для імпартнага рухомага саставу, у тым ліку для цягнікоў Pesa польскай вытворчасці.
"...Але мы знайшлі магчымасць нешта замяніць, нешта набыць праз дружалюбныя краіны, таму паступова мы гэты маторвагонны рухомы састаў будзем прыводзіць у парадак", - запэўніў кіраўнік Мінтранса.
Віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак таксама нагадаў, што Stadler – гэта беларускае прадпрыемства.
"Упэўнен, што мы будзем і далей ездзіць на рухомым саставе, які будзе вырабляць гэтае беларускае прадпрыемства", - адказаў віцэ-прэм’ер на пытанне карэспандэнта Sputnik.
Раней паведамлялася, што ў завода "Stadler Мінск" (даччыная структура карпарацыі Stadler у Беларусі) узніклі пэўныя праблемы з-за санкцый.
Поўнасцю вытворчасць спынена не была. У справаздачы карпарацыі Stadler за першую палову 2023 года гаварылася, што прадпрыемства ў Беларусі аказвае паслугі "ў сферы вытворчасці вагонаў і кампанентаў".
Тым не менш, Stadler перастаў пастаўляць цягнікі для мінскага метро, і падземка заказала новыя саставы ў расійскага вытворцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"