https://bel.sputnik.by/20240925/valyantsna-matsvenka-peravybrana-spkeram-saveta-federatsy-1089800886.html
Валянціна Мацвіенка перавыбрана спікерам Савета Федэрацыі
Валянціна Мацвіенка перавыбрана спікерам Савета Федэрацыі
Sputnik Беларусь
Палітык займае пасаду старшыні верхняй палаты расійскага парламента ўжо 13 гадоў – упершыню на гэтую пасаду яна была выбрана ў верасні 2011 года. 25.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-25T11:45+0300
2024-09-25T11:45+0300
2024-09-25T11:45+0300
валянціна мацвіенка
савет федэрацыі
расія
палітыка
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064108416_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_fe827c825e6fa8f2764fe1137a875391.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Валянціна Мацвіенка чацвёрты раз выбрана спікерам расійскага Саўфеда. На пленарным пасяджэнні ў сераду парламентарыі аднагалосна прагаласавалі за яе кандыдатуру.Гэтую пасаду Мацвіенка займае з верасня 2011 года.Першым віцэ-спікерам Савета Федэрацыі прызначаны Уладзімір Якушаў, які да гэтага быў паўпрадам прэзідэнта Расіі ва Уральскай федэральнай акрузе.Валянціна Мацвіенка нарадзілася 7 красавіка 1949 года. Скончыла Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (цяпер – Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ).На дыпламатычнай службе з 1991 года. Была паслом СССР, а пазней Расіі на Мальце, паслом па асобых даручэннях МЗС Расіі, дырэктарам дэпартамента па сувязях з суб’ектамі Федэрацыі, парламентам і грамадска-палітычнымі арганізацыямі міністэрства замежных спраў, паслом у Грэцыі.З 1998 па 2003 год займала пасаду віцэ-прэм’ера Расіі, з 2003 па 2011 гады была губернатарам Санкт-Пецярбурга.Мацвіенка з’яўляецца поўным кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай". У 2024 годзе ёй быў прысуджаны медаль Героя Працы Расіі – вышэйшая адзнака за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240923/syargeenka-motsnaya-suvyaz-belarus--ras--lepshy-adkaz-na-sanktsy-1089740702.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1b/1064108416_120:0:2849:2047_1920x0_80_0_0_502965e494952d509a117f906206ba1c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
валянціна мацвіенка, савет федэрацыі, расія, палітыка, навіны , грамадства
валянціна мацвіенка, савет федэрацыі, расія, палітыка, навіны , грамадства
Валянціна Мацвіенка перавыбрана спікерам Савета Федэрацыі
Палітык займае пасаду старшыні верхняй палаты расійскага парламента ўжо 13 гадоў – упершыню на гэтую пасаду яна была выбрана ў верасні 2011 года.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Валянціна Мацвіенка чацвёрты раз выбрана спікерам расійскага Саўфеда. На пленарным пасяджэнні ў сераду парламентарыі аднагалосна прагаласавалі за яе кандыдатуру.
Гэтую пасаду Мацвіенка займае з верасня 2011 года.
Першым віцэ-спікерам Савета Федэрацыі прызначаны Уладзімір Якушаў, які да гэтага быў паўпрадам прэзідэнта Расіі ва Уральскай федэральнай акрузе.
Валянціна Мацвіенка нарадзілася 7 красавіка 1949 года. Скончыла Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (цяпер – Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ).
На дыпламатычнай службе з 1991 года. Была паслом СССР, а пазней Расіі на Мальце, паслом па асобых даручэннях МЗС Расіі, дырэктарам дэпартамента па сувязях з суб’ектамі Федэрацыі, парламентам і грамадска-палітычнымі арганізацыямі міністэрства замежных спраў, паслом у Грэцыі.
З 1998 па 2003 год займала пасаду віцэ-прэм’ера Расіі, з 2003 па 2011 гады была губернатарам Санкт-Пецярбурга.
Мацвіенка з’яўляецца поўным кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай". У 2024 годзе ёй быў прысуджаны медаль Героя Працы Расіі – вышэйшая адзнака за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"