https://bel.sputnik.by/20240926/lukashenka-da-paltychnay-kampan-krana-padykhodzts-ne-takoy-yak-raney-1089831286.html
Лукашэнка: да палітычнай кампаніі краіна падыходзіць не такой, як раней
Лукашэнка: да палітычнай кампаніі краіна падыходзіць не такой, як раней
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы не пазней за 20 ліпеня наступнага года павінны прайсці прэзідэнцкія выбары – улады пачалі рыхтавацца да галоўнай электаральнай кампаніі. 26.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-26T14:14+0300
2024-09-26T14:14+0300
2024-10-30T18:15+0300
аляксандр лукашэнка
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
навіны
бяспека
у беларусі
беларусь
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_42:0:1148:622_1920x0_80_0_0_037f7aaced509c1b2725653812eb763d.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Электаральная кампанія – заўсёды фронт, гэта заўсёды поле бою, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас прыняцця кадравых рашэнняў.Па яго словах, кіраўнікі мясцовых органаў улады нікога не павінны баяцца ў сваёй дзяржаве і не павінны сумнявацца ў тым, што ўсё будзе зроблена."Людзі нам вераць, давяраюць, і мы не павінны падмануць іх чаканні", - лічыць беларускі лідар."І не трэба думаць, што ў Беларусі, як некаторыя гавораць, правялі нейкую "зачыстку", - адзначыў прэзідэнт.Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з рэспублікі ўцяклі тыя, каго і трэба было зачысціць – гэта іх права, але расслабляцца нельга. Канешне, да будучай палітычнай кампаніі краіна падыходзіць не такой, як раней.На яго думку, апазіцыя беларускай улады таксама разумее сітуацыю, якая змянілася, і шукае ключы да яе.Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што пастаянна інфармуе беларусаў аб тым, што адбываецца ў рэспубліцы, і не хавае ад іх ключавых рашэнняў."Журналісты нашы нарэшце разгарнуліся і вельмі эфектыўна працуюць, даносяць да грамадства і да вас усе нюансы", - лічыць ён.Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускім уладам не трэба нічога складаць у пацвярджэнне сваёй праўды, таму ўсё што бачна на дзяржаўным тэлебачанні, прэсе і інтэрнэце – "усё яно так і ёсць".Ён нагадаў аб тым, што людзі, якія з’ехалі з краіны, хочуць дэстабілізаваць сітуацыю ў рэспубліцы, аж да ўзброенага ўварвання."Гэта іх крайні варыянт. Чаму? Таму што грошы ніхто не дае на балбатню", - канстатаваў ён.На заканчэнне кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што менавіта па гэтай прычыне акрамя іншых важных пытанняў даводзіцца ўдзяляць павышаную ўвагу тэме абараназдольнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/lukashenka-dumae-shto-rabts-z-tak-zvanym-zamezhnym-nazralnkam-1089657122.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_181:0:1010:622_1920x0_80_0_0_acd69ce7f73778869a183ee9bf874dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , бяспека, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, навіны , бяспека, у беларусі, беларусь
Лукашэнка: да палітычнай кампаніі краіна падыходзіць не такой, як раней
14:14 26.09.2024 (абноўлена: 18:15 30.10.2024) У рэспубліцы не пазней за 20 ліпеня наступнага года павінны прайсці прэзідэнцкія выбары – улады пачалі рыхтавацца да галоўнай электаральнай кампаніі.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Электаральная кампанія – заўсёды фронт, гэта заўсёды поле бою, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас прыняцця кадравых рашэнняў.
Па яго словах, кіраўнікі мясцовых органаў улады нікога не павінны баяцца ў сваёй дзяржаве і не павінны сумнявацца ў тым, што ўсё будзе зроблена.
"Людзі нам вераць, давяраюць, і мы не павінны падмануць іх чаканні", - лічыць беларускі лідар.
Пасля чаго нагадаў, што "электаральная кампанія – заўсёды фронт, гэта заўсёды поле бою".
"І не трэба думаць, што ў Беларусі, як некаторыя гавораць, правялі нейкую "зачыстку", - адзначыў прэзідэнт.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з рэспублікі ўцяклі тыя, каго і трэба было зачысціць – гэта іх права, але расслабляцца нельга. Канешне, да будучай палітычнай кампаніі краіна падыходзіць не такой, як раней.
"Сітуацыя змянілася, час іншы. У нас – ва ўладзе – пазіцыі зусім іншыя", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
На яго думку, апазіцыя беларускай улады таксама разумее сітуацыю, якая змянілася, і шукае ключы да яе.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што пастаянна інфармуе беларусаў аб тым, што адбываецца ў рэспубліцы, і не хавае ад іх ключавых рашэнняў.
"Журналісты нашы нарэшце разгарнуліся і вельмі эфектыўна працуюць, даносяць да грамадства і да вас усе нюансы", - лічыць ён.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускім уладам не трэба нічога складаць у пацвярджэнне сваёй праўды, таму ўсё што бачна на дзяржаўным тэлебачанні, прэсе і інтэрнэце – "усё яно так і ёсць".
Ён нагадаў аб тым, што людзі, якія з’ехалі з краіны, хочуць дэстабілізаваць сітуацыю ў рэспубліцы, аж да ўзброенага ўварвання.
"Гэта іх крайні варыянт. Чаму? Таму што грошы ніхто не дае на балбатню", - канстатаваў ён.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што менавіта па гэтай прычыне акрамя іншых важных пытанняў даводзіцца ўдзяляць павышаную ўвагу тэме абараназдольнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"