Памёр кампазітар і спявак Вячаслаў Дабрынін

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкСпявак Вячаслаў Дабрынін
Спявак Вячаслаў Дабрынін - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2024
Падпісацца
Аўтару музыкі да песень "Прощай", "Льется музыка", "Синий туман", "На теплоходе музыка играет", "Ягода-малина", "Не сыпь мне соль на рану" і іншых было 78 гадоў.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Кампазітар і выканаўца Вячаслаў Дабрынін памёр на 79-м годзе жыцця, паведамляюць расійскія СМІ.
Інфармацыю аб смерці Дабрыніна РІА Навіны пацвердзіў Юрый Антонаў.
Інфармацыі аб прычыне смерці пакуль што няма. На днях з’яўляліся паведамленні аб шпіталізацыі артыста.
Вячаслаў Дабрынін нарадзіўся 25 студзеня 1946 года ў Маскве. Пасля школы паступіў у МДУ на спецыяльнасць "гісторыя мастацтва, мастацтвазнаўства", пасля заканчэння вучобы ў 1970 годзе паступіў у аспірантуру. Яго дэбют як кампазітара адбыўся ў 1970 годзе.
Асабліва плённым было яго супрацоўніцтва з паэтам-песеннікам Леанідам Дзербяневым: у 1975 годзе яны напісалі шлягер "Прощай", і з таго часу супрацоўнічалі да самай смерці паэта.
Пры нараджэнні кампазітар атрымаў прозвішча Антонаў, але паколькі ў тыя гады на эстрадзе ўжо быў папулярны кампазітар і спявак Юрый Антонаў, вырашыў узяць псеўданім Дабрынін, а потым і афіцыйна змяніў прозвішча.
Кар’еру спевака пачаў у 1986 годзе.
Песні на яго музыку выконвалі Леў Лешчанка, Ала Пугачова, Міхаіл Баярскі, Міхаіл Шуфуцінскі і іншыя папулярныя ў СССР і Расіі артысты.
Сярод яго хітоў – "Прощай", "Льется музыка", "Синий туман", "На теплоходе музыка играет", "Ягода-малина", "Не сыпь мне соль на рану" і іншыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Раман Мадзянаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2024
Памёр заслужаны артыст РФ Раман Мадзянаў
Стужка навiн
0