https://bel.sputnik.by/20241003/mkalae-yakutsya-adkryta-dlya-belarus--realzatsy-sumesnykh-praekta-1090019767.html
Мікалаеў: Якуція адкрыта для Беларусі ў рэалізацыі сумесных праектаў
Мікалаеў: Якуція адкрыта для Беларусі ў рэалізацыі сумесных праектаў
Sputnik Беларусь
Рэспубліка Саха гатова супрацоўнічаць з Беларуссю не толькі ў прамысловасці, але і ў турызме, а таксама ў галіне здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў. 03.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-03T17:12+0300
2024-10-03T17:12+0300
2024-10-03T17:12+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
якуція
айсен мікалаеў
расія
беларусь
у беларусі
эксклюзіў
інтэрв'ю
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/03/1090008048_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_92c3de80fdbe9f100b4fe5ef24bd1933.jpg
Мінск і Якуцк падзяляе больш за дзевяць тысяч кіламетраў. Але Беларусь і Якуція нашмат бліжэй адна да адной, чым здаецца. Бакі актыўна ўзаемадзейнічаюць у розных галінах эканомікі.У эксклюзіўным інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву і радыё Sputnik Беларусь кіраўнік Рэспублікі Саха (Якуція) Айсен Мікалаеў расказаў аб планах павышэння двухбаковага тавараабароту і праектах у сферы культуры і турызму.– Айсен Сяргеевіч, Беларусь і Якуція развіваюць адносіны амаль 30 гадоў. Пагадненне аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саха было падпісана ў 1997 годзе. Як вы ацэньваеце сёлетні ўзровень узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі?– Безумоўна, у аснове нашай працы ляжыць згаданае вамі пагадненне ад 1997 года, але яно пастаянна пераглядаецца, створана рабочая група, якая разглядае пытанні далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва.Нядаўна пасяджэнне працоўнай групы пад старшынствам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыя Чабатара адбылося ў Якуцку. І сістэмная праца па планаванні нашай дзейнасці рэальна прыносіць добры плён. Мы бачым, што ўзаемны тавараабарот з 2020 па 2023 год вырас у восем разоў. Бачым ужо дастаткова сур’ёзныя зрухі ў рабоце па новых напрамках.І, вядома ж, акрамя пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва для нас вельмі важна развіццё гуманітарных адносін, навуковых сувязей. Па ўсіх гэтых напрамках сёння мы таксама канстатуем вельмі сур’ёзную актывізацыю нашай сумеснай дзейнасці.– Ці ёсць патэнцыял для далейшага павелічэння тавараабароту? Якія напрамкі вы лічыце найбольш перспектыўнымі?– Вядома ёсць, і наш візіт менавіта накіраваны на тое, каб актывізаваць гэтую дзейнасць. У нас за гэтыя гады тавараабарот вырас з 5 млн долараў да 40 млн, але гэта далёка не мяжа. Я лічу, што тут у нас яшчэ ёсць вялікі патэнцыял, каб павялічваць гэтыя лічбы.Што датычыцца новых напрамкаў, то мы шукаем новыя пункты ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Мы наведалі найбуйнейшыя машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі – МАЗ, Трактарны завод, "БелАЗ", "Амкадор". Мы лічым, што пастаўкі ў нашу рэспубліку тэхнікі, якую сёння выпускаюць беларускія прадпрыемствы, могуць быць павялічаны.Тут, вядома, трэба казаць і аб спецыфіцы ўліку ў тавараабароце. Бо і трактары, і велікагрузы ў асноўным ідуць праз спецыялізаваных дылераў, якія ёсць у беларускіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Расіі. І гэта зусім зразумела. Яны не адлюстроўваюцца ў нашым тавараабароце, але хачу сказаць, што па колькасці тых жа БелАЗаў, якія працуюць на тэрыторыі таго ці іншага суб’екта РФ, Якуція сапраўды ўваходзіць у лік першых.– Судзячы па тым, што падчас візіту ў Беларусь у сферы вашай увагі апынуўся досыць шырокі спектр прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку рознага прызначэння, ці можна выказаць здагадку, што ў перспектыве зборачныя магутнасці па вытворчасці – да прыкладу, камунальнай тэхнікі – з’явяцца на тэрыторыі Рэспублікі Саха?– На мой погляд, на сённяшні дзень значна важней і больш эфектыўна, калі б у нас быў мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі, які б абслугоўваў розныя яе найменні: і трактарную, і аўтамабільную. Я лічу, што гэта такое ўжо цалкам наспелае пытанне, і мы з задавальненнем гатовы падтрымаць такі праект.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы са мной таксама заявіў аб магчымасці адкрыцця такога мультыбрэндавага сэрвіснага цэнтра ў Якуціі. Упэўнен, што гэта паслужыла б вельмі значнаму росту колькасці беларускай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца нашымі прадпрыемствамі.– У якой яшчэ прадукцыі з Беларусі зацікаўлена Якуція?– Падчас візіту ў Беларусь мы дастаткова падрабязна абмяркоўвалі пытанні пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі. Напрыклад, беларуская мясная прадукцыя заўсёды служыць эталонам якасці. Ёсць і варыянты пастаўкі іншых відаў сельгаспрадукцыі. У тым ліку і Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць кантэйнерных перавозак.Мы можам пабудаваць лагістыку так, каб беларускія тавары, якія запатрабаваны на нашым рынку, у тым ліку сельгаспрадукцыя, максімальна хутка дастаўляліся да нас у рэспубліку. Упэўнен, што ёсць шмат напрамкаў, па якіх наш бізнес можа сумесна з беларускім дастаткова актыўна працаваць.– Вы адзначылі, што шмат прадукцыі з Беларусі паступае ў Рэспубліку Саха. А якая прадукцыя ідзе ў Беларусь? І, можа, нешта ўжо стала сапраўдным брэндам у Беларусі?– Наш тавараабарот у апошнія гады расце за кошт гомельскага "Крышталя". Гэты завод існуе з савецкіх часоў. Мы бачым цалкам добрую, стабільную працу і менавіта супрацоўніцтва з гэтым алмазаапрацоўчым прадпрыемствам дазволіла сур’ёзна нарасціць тавараабарот паміж Якуціяй і Беларуссю.Вядома, тут мы моцна залежым ад сусветнага рынку, і зразумела, што ў сённяшніх умовах, калі сусветны рынак па вырабах з алмазаў знаходзіцца ў сур’ёзным крызісе, казаць аб далейшым павелічэнні паставак не даводзіцца. Але я ўпэўнен, што гэты крызіс цыклічны, ён пройдзе. І ў хуткім часе прадукцыя гомельскага завода "Крышталь" якраз на каштоўных камянях з Якуціі будзе і надалей развівацца: і беларускія жанчыны, і жанчыны іншых краін, вядома, змогуць на сабе зведаць магію нашых ювелірных вырабаў.– Ваш рэгіён атрымаў поспех у развіцці цяплічных гаспадарак, ва ўмовах поўначы выкарыстоўваюцца ўнікальныя тэхналогіі. Ці цікавіць беларускіх партнёраў гэты вопыт? І ці гатовы вашы спецыялісты ім падзяліцца?– Мы дастаткова зараз сур’ёзна вядзём дыялог аб выкарыстанні розных тэхналогій, якія ёсць у беларускіх і якуцкіх аграрыяў. У прыватнасці, учора з міністрам эканомікі абмяркоўвалі пытанні рабатызаваных комплексаў, якія ў Беларусі ёсць і якія практычна поўнасцю імпартазамешчаны, ідзе работа і над уласным праграмным забеспячэннем.І, вядома ж, наш вопыт стварэння ў вечнай мерзлаце, у самых экстрэмальных умовах круглагадовага цяплічнага комплексу "Саюри", які працуе на тэрыторыі амаль у чатыры гектары і забяспечвае звыш 30% патрэбнасці горада Якуцка з насельніцтвам 400 тысяч чалавек у агародніне. Комплекс на пастаяннай аснове вырабляе больш за 20 відаў прадукцыі, пачынаючы ад памідораў і агуркоў і заканчваючы клубніцамі, і заслугоўвае самай вялікай цікавасці.Раней гэта было сумеснае з японцамі прадпрыемства, але ў апошнія гады расійская кіруючая кампанія ўжо поўнасцю вядзе бізнес па "Саюры", і вядзе нядрэнна. І паколькі сёння ўсе тэхналогіі належаць расійскаму боку, то мы такія цяпліцы можам будаваць і ў Беларусі.У вас таксама ёсць вялікая патрэбнасць у свежай агародніне круглы год. Зіма тут, вядома, не такая, як у нас у Якуціі, але сапраўды не горача зімой. І я лічу, што ў выпадку ўзнікнення такой цікавасці мы з задавальненнем маглі б тут правесці сумесную працу.– На пляцоўцы Пецярбургскага эканамічнага форуму было падпісана пагадненне паміж урадам Рэспублікі Саха і Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Хацелася б даведацца пра падрабязнасці, што ўваходзіць у гэты дагавор, чым менавіта Гродзенская вобласць вам цікавая?– У нас з дзвюма абласцямі Беларусі такія пагадненні – гэта Гомельская вобласць, з прычыны даўніх гістарычных сувязей, і Гродзенская вобласць, з якой мы адносна нядаўна падпісалі пагадненне.Нас цікавіць самы шырокі спектр пытанняў. Гэта пастаўкі прадукцыі машынабудаўнічай і сельскагаспадарчай галін. Цікавіць нас і санаторна-курортнае лячэнне. Мы не па чутках ведаем, што санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі адрозніваецца высокай якасцю і пры гэтым адносна недарагое.З улікам адсутнасці якіх-небудзь моўных бар’ераў для жыхароў Якуціі, вядома, варыянт адпачынку ў Беларусі вельмі цікавы.Мы і з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, і потым ужо падчас сустрэч з кіраўніцтвам урада і міністэрстваў абмяркоўвалі магчымасць больш актыўнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне санаторна-курортнага лячэння якутаў у Беларусі.– Мінск і Якуцк раздзяляе больш за дзевяць тысяч кіламетраў. На ваш погляд, якія крокі трэба зрабіць для таго, каб турыстычны паток стаў па-сапраўднаму масавым?– Павінна быць добрая лагістыка, зручныя варыянты размяшчэння гасцей, выбудоўванне правільных турыстычных маршрутаў што тут у Беларусі для тых, хто прыязджае з Якуціі, што ў нас у Якуціі для тых, хто прыязджае з Беларусі. Гэта, на мой погляд, з’яўляецца вызначальным фактарам для больш актыўнага турыстычнага патоку.Калі мы гаворым аб авіязносінах, у аснову трэба ставіць кошт білетаў. Не сакрэт, што пералёты на Далёкі Усход нясуць сур’ёзную коштавую нагрузку для любога турпакета. І тут неабходна правільнае выбудоўванне цэнавай палітыкі, у тым ліку разам з авіякампаніямі.– У Якуцку ўжо шмат гадоў існуе беларуская суполка "Суродзiч". Ці плануецца маштабаваць культурныя праекты на міжрэспубліканскі ўзровень, якія з іх вы лічыце найбольш перспектыўнымі?– Беларускае таварыства "Суродзiч" у нас вядома, узначальвае яго Вольга Пашкевіч. Я сам яе асабіста добра ведаю шмат год, гэта чалавек творчы. І беларуская абшчына заўсёды актыўна ўдзельнічае ва ўсіх творчых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэспубліцы.У Якуціі дружна жывуць 135 народаў і нацыянальнасцей. Калі казаць пра нейкія міждзяржаўныя мерапрыемствы, то я лічу, што ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, вядома, ёсць вельмі шмат цікавых праектаў і ў Якуціі, і ў Беларусі.Дарэчы, нашы саюзы пісьменнікаў і мастакоў маглі б супрацоўнічаць. У нас праводзіцца выдатны фестываль паэзіі "Благодать большого снега", на які прыязджае шмат паэтаў з постсавецкіх рэспублік. Упэўнен, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне было б вельмі цікавым і папулярызавала б сярод жыхароў культуру, лепш знаёміла б і з Беларуссю, і з Рэспублікай Саха.– Якуція – скарбонка нетраў Расіі, вы здабываеце алмазы, золата, нафту, газ. Ці магчымы нейкія сумесныя праекты ў сферы здабычы і перапрацоўкі?– Наш рэгіён – адзін з тых, якія найбольш актыўна развіваюцца ў Расійскай Федэрацыі, ён самы буйны: тэрыторыя Якуціі роўная тэрыторыі Індыі, практычна адзін у адзін. І па ўкладу ў здабычу карысных выкапняў мы займаем адно з вядучых месцаў у Расіі.У прыватнасці, мы сусветныя лідары па здабычы алмазаў. Мы здабываем 50 тон золата кожны год – гэта другое месца ў Расіі, трэцяе месца – па вугалю, 40 млн тон – у першую чаргу гэта каксаваны вугаль, пятае месца – па нафце і газу: 20 млн тон нафты, 20 млрд кубоў газу кожны год.Вядома ж, рэалізуюцца вельмі буйныя праекты, праекты сусветнага ўзроўню, і мы тут адкрыты. Калі ёсць беларускія прадпрыемствы, якія жадаюць удзельнічаць у далейшым развіцці тых ці іншых напрамкаў, то Рэспубліка Саха гатова выступіць партнёрам. Асабліва ў частцы перапрацоўкі газу – яго ў нас рэальна шмат, і перапрацоўка, звадкаванне прыроднага газу, далейшы экспарт – гэта адна з тых задач, якую нам трэба вырашаць.Улічваючы кампетэнцыі беларускіх прадпрыемстваў у галіне перапрацоўкі карысных выкапняў, я ўпэўнен, што тут у нас могуць быць дастаткова добрыя калабарацыі. Ужо зараз шэраг нашых прадпрыемстваў вядзе перагаворы з беларускімі партнёрамі ў галіне выкарыстання, вырабу некаторых звышцвёрдых матэрыялаў для буравых. Упэўнен, што багаты вопыт беларускай навукі і прамысловасці ў частцы стварэння новых прадпрыемстваў на тэрыторыі Якуціі можа быць скарыстаны.– Ваш рэгіён развіваецца вельмі дынамічна. Узводзяцца як вытворчыя магутнасці, так і аб’екты сацыяльнай сферы – школы, дамы, паліклінікі... Ці зацікаўлен рэгіён у беларускіх будаўніках?– Мы вельмі зацікаўлены ў якасных будаўніках, будаўнічых кампаніях. На сустрэчы з беларускімі партнёрамі ішла размова і аб праектных кампаніях, якія маглі б у нас працаваць.Іншае пытанне, наколькі я разумею, актыўнае будаўніцтва ідзе і ў Беларусі, і па шэрагу напрамкаў адчуваецца недахоп работнікаў. Але калі ёсць магчымасці, то мы, вядома, з задавальненнем прынялі б беларускіх будаўнікоў, бо Якуція зараз падобная да гіганцкай будаўнічай пляцоўкі, дзе актыўна ўзводзяцца і сацыяльныя аб’екты, і жыллё.Мы выйшлі на рэкордныя паказчыкі – дзесьці каля 750 тыс квадратных метраў кожны год, для мільёна насельніцтва гэта цалкам добры паказчык. Ну і нашы буйныя прамысловыя праекты, яны цягнуць за сабой стварэнне вялізнай інфраструктуры – і прамысловай, і транспартнай, і энергетычнай. І шчыра скажу, што працоўных рэсурсаў нам сур’ёзна не хапае.– Айсен Сяргеевіч, што вас асабіста ўразіла падчас цяперашняга візіту ў Беларусь? І, калі не сакрэт, што завязеце дадому ў якасці сувеніра?– Мяне ўразіла чысціня Мінска. Я ў свой час кіраваў Якуцкам – самым буйным горадам у свеце на вечнай мерзлаце, дзе цяпер жыве 400 тысяч чалавек, і добра разумею, што такое дабіцца вось такой чысціні. І, прычым, як я разумею, гэта ж не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх іншых гарадах, сёлах чысціня. Гэта такая рыса народа, якая заслугоўвае самай глыбокай павагі.Я шмат паездзіў па свеце, у многіх краінах быў, але такога чыстага горада, як Мінск, не бачыў. Гэта сведчыць аб цудоўнай працы і гарадскіх улад, і, вядома ж, аб унутранай культуры насельніцтва, якое тут жыве. Ну, а што да традыцый, то, ведаеце, я маці заўсёды прывожу званочкі. Таму з Мінска прывязу яшчэ адзін званочак у яе калекцыю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240625/drazdzenka-nashy-adnosny-z-belarussyu--daroga-z-dvukhbakovym-rukham-1087459205.html
якуція
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/03/1090008048_232:0:2963:2048_1920x0_80_0_0_c3323aa56277a45001c51c9ed2f678c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, якуція, айсен мікалаеў, расія, беларусь, у беларусі, эксклюзіў, інтэрв'ю, палітыка, эканоміка, грамадства, культура, турызм, sputnik беларусь
саюзная дзяржава, якуція, айсен мікалаеў, расія, беларусь, у беларусі, эксклюзіў, інтэрв'ю, палітыка, эканоміка, грамадства, культура, турызм, sputnik беларусь
Мінск і Якуцк падзяляе больш за дзевяць тысяч кіламетраў. Але Беларусь і Якуція нашмат бліжэй адна да адной, чым здаецца. Бакі актыўна ўзаемадзейнічаюць у розных галінах эканомікі.
У эксклюзіўным інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву і радыё Sputnik Беларусь кіраўнік Рэспублікі Саха (Якуція) Айсен Мікалаеў расказаў аб планах павышэння двухбаковага тавараабароту і праектах у сферы культуры і турызму.
– Айсен Сяргеевіч, Беларусь і Якуція развіваюць адносіны амаль 30 гадоў. Пагадненне аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саха было падпісана ў 1997 годзе. Як вы ацэньваеце сёлетні ўзровень узаемадзеяння з беларускімі партнёрамі?
– Безумоўна, у аснове нашай працы ляжыць згаданае вамі пагадненне ад 1997 года, але яно пастаянна пераглядаецца, створана рабочая група, якая разглядае пытанні далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва.
Нядаўна пасяджэнне працоўнай групы пад старшынствам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыя Чабатара адбылося ў Якуцку. І сістэмная праца па планаванні нашай дзейнасці рэальна прыносіць добры плён. Мы бачым, што ўзаемны тавараабарот з 2020 па 2023 год вырас у восем разоў. Бачым ужо дастаткова сур’ёзныя зрухі ў рабоце па новых напрамках.
І, вядома ж, акрамя пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва для нас вельмі важна развіццё гуманітарных адносін, навуковых сувязей. Па ўсіх гэтых напрамках сёння мы таксама канстатуем вельмі сур’ёзную актывізацыю нашай сумеснай дзейнасці.
– Ці ёсць патэнцыял для далейшага павелічэння тавараабароту? Якія напрамкі вы лічыце найбольш перспектыўнымі?
– Вядома ёсць, і наш візіт менавіта накіраваны на тое, каб актывізаваць гэтую дзейнасць. У нас за гэтыя гады тавараабарот вырас з 5 млн долараў да 40 млн, але гэта далёка не мяжа. Я лічу, што тут у нас яшчэ ёсць вялікі патэнцыял, каб павялічваць гэтыя лічбы.
Што датычыцца новых напрамкаў, то мы шукаем новыя пункты ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Мы наведалі найбуйнейшыя машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі – МАЗ, Трактарны завод, "БелАЗ", "Амкадор". Мы лічым, што пастаўкі ў нашу рэспубліку тэхнікі, якую сёння выпускаюць беларускія прадпрыемствы, могуць быць павялічаны.
Тут, вядома, трэба казаць і аб спецыфіцы ўліку ў тавараабароце. Бо і трактары, і велікагрузы ў асноўным ідуць праз спецыялізаваных дылераў, якія ёсць у беларускіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Расіі. І гэта зусім зразумела. Яны не адлюстроўваюцца ў нашым тавараабароце, але хачу сказаць, што па колькасці тых жа БелАЗаў, якія працуюць на тэрыторыі таго ці іншага суб’екта РФ, Якуція сапраўды ўваходзіць у лік першых.
– Судзячы па тым, што падчас візіту ў Беларусь у сферы вашай увагі апынуўся досыць шырокі спектр прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку рознага прызначэння, ці можна выказаць здагадку, што ў перспектыве зборачныя магутнасці па вытворчасці – да прыкладу, камунальнай тэхнікі – з’явяцца на тэрыторыі Рэспублікі Саха?
– На мой погляд, на сённяшні дзень значна важней і больш эфектыўна, калі б у нас быў мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі, які б абслугоўваў розныя яе найменні: і трактарную, і аўтамабільную. Я лічу, што гэта такое ўжо цалкам наспелае пытанне, і мы з задавальненнем гатовы падтрымаць такі праект.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы са мной таксама заявіў аб магчымасці адкрыцця такога мультыбрэндавага сэрвіснага цэнтра ў Якуціі. Упэўнен, што гэта паслужыла б вельмі значнаму росту колькасці беларускай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца нашымі прадпрыемствамі.
– У якой яшчэ прадукцыі з Беларусі зацікаўлена Якуція?
– Падчас візіту ў Беларусь мы дастаткова падрабязна абмяркоўвалі пытанні пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі. Напрыклад, беларуская мясная прадукцыя заўсёды служыць эталонам якасці. Ёсць і варыянты пастаўкі іншых відаў сельгаспрадукцыі. У тым ліку і Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць кантэйнерных перавозак.
Мы можам пабудаваць лагістыку так, каб беларускія тавары, якія запатрабаваны на нашым рынку, у тым ліку сельгаспрадукцыя, максімальна хутка дастаўляліся да нас у рэспубліку. Упэўнен, што ёсць шмат напрамкаў, па якіх наш бізнес можа сумесна з беларускім дастаткова актыўна працаваць.
– Вы адзначылі, што шмат прадукцыі з Беларусі паступае ў Рэспубліку Саха. А якая прадукцыя ідзе ў Беларусь? І, можа, нешта ўжо стала сапраўдным брэндам у Беларусі?
– Наш тавараабарот у апошнія гады расце за кошт гомельскага "Крышталя". Гэты завод існуе з савецкіх часоў. Мы бачым цалкам добрую, стабільную працу і менавіта супрацоўніцтва з гэтым алмазаапрацоўчым прадпрыемствам дазволіла сур’ёзна нарасціць тавараабарот паміж Якуціяй і Беларуссю.
Вядома, тут мы моцна залежым ад сусветнага рынку, і зразумела, што ў сённяшніх умовах, калі сусветны рынак па вырабах з алмазаў знаходзіцца ў сур’ёзным крызісе, казаць аб далейшым павелічэнні паставак не даводзіцца. Але я ўпэўнен, што гэты крызіс цыклічны, ён пройдзе. І ў хуткім часе прадукцыя гомельскага завода "Крышталь" якраз на каштоўных камянях з Якуціі будзе і надалей развівацца: і беларускія жанчыны, і жанчыны іншых краін, вядома, змогуць на сабе зведаць магію нашых ювелірных вырабаў.
– Ваш рэгіён атрымаў поспех у развіцці цяплічных гаспадарак, ва ўмовах поўначы выкарыстоўваюцца ўнікальныя тэхналогіі. Ці цікавіць беларускіх партнёраў гэты вопыт? І ці гатовы вашы спецыялісты ім падзяліцца?
– Мы дастаткова зараз сур’ёзна вядзём дыялог аб выкарыстанні розных тэхналогій, якія ёсць у беларускіх і якуцкіх аграрыяў. У прыватнасці, учора з міністрам эканомікі абмяркоўвалі пытанні рабатызаваных комплексаў, якія ў Беларусі ёсць і якія практычна поўнасцю імпартазамешчаны, ідзе работа і над уласным праграмным забеспячэннем.
І, вядома ж, наш вопыт стварэння ў вечнай мерзлаце, у самых экстрэмальных умовах круглагадовага цяплічнага комплексу "Саюри", які працуе на тэрыторыі амаль у чатыры гектары і забяспечвае звыш 30% патрэбнасці горада Якуцка з насельніцтвам 400 тысяч чалавек у агародніне. Комплекс на пастаяннай аснове вырабляе больш за 20 відаў прадукцыі, пачынаючы ад памідораў і агуркоў і заканчваючы клубніцамі, і заслугоўвае самай вялікай цікавасці.
Раней гэта было сумеснае з японцамі прадпрыемства, але ў апошнія гады расійская кіруючая кампанія ўжо поўнасцю вядзе бізнес па "Саюры", і вядзе нядрэнна. І паколькі сёння ўсе тэхналогіі належаць расійскаму боку, то мы такія цяпліцы можам будаваць і ў Беларусі.
У вас таксама ёсць вялікая патрэбнасць у свежай агародніне круглы год. Зіма тут, вядома, не такая, як у нас у Якуціі, але сапраўды не горача зімой. І я лічу, што ў выпадку ўзнікнення такой цікавасці мы з задавальненнем маглі б тут правесці сумесную працу.
– На пляцоўцы Пецярбургскага эканамічнага форуму было падпісана пагадненне паміж урадам Рэспублікі Саха і Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Хацелася б даведацца пра падрабязнасці, што ўваходзіць у гэты дагавор, чым менавіта Гродзенская вобласць вам цікавая?
– У нас з дзвюма абласцямі Беларусі такія пагадненні – гэта Гомельская вобласць, з прычыны даўніх гістарычных сувязей, і Гродзенская вобласць, з якой мы адносна нядаўна падпісалі пагадненне.
Нас цікавіць самы шырокі спектр пытанняў. Гэта пастаўкі прадукцыі машынабудаўнічай і сельскагаспадарчай галін. Цікавіць нас і санаторна-курортнае лячэнне. Мы не па чутках ведаем, што санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі адрозніваецца высокай якасцю і пры гэтым адносна недарагое.
З улікам адсутнасці якіх-небудзь моўных бар’ераў для жыхароў Якуціі, вядома, варыянт адпачынку ў Беларусі вельмі цікавы.
Мы і з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, і потым ужо падчас сустрэч з кіраўніцтвам урада і міністэрстваў абмяркоўвалі магчымасць больш актыўнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне санаторна-курортнага лячэння якутаў у Беларусі.
– Мінск і Якуцк раздзяляе больш за дзевяць тысяч кіламетраў. На ваш погляд, якія крокі трэба зрабіць для таго, каб турыстычны паток стаў па-сапраўднаму масавым?
– Павінна быць добрая лагістыка, зручныя варыянты размяшчэння гасцей, выбудоўванне правільных турыстычных маршрутаў што тут у Беларусі для тых, хто прыязджае з Якуціі, што ў нас у Якуціі для тых, хто прыязджае з Беларусі. Гэта, на мой погляд, з’яўляецца вызначальным фактарам для больш актыўнага турыстычнага патоку.
Калі мы гаворым аб авіязносінах, у аснову трэба ставіць кошт білетаў. Не сакрэт, што пералёты на Далёкі Усход нясуць сур’ёзную коштавую нагрузку для любога турпакета. І тут неабходна правільнае выбудоўванне цэнавай палітыкі, у тым ліку разам з авіякампаніямі.
– У Якуцку ўжо шмат гадоў існуе беларуская суполка "Суродзiч". Ці плануецца маштабаваць культурныя праекты на міжрэспубліканскі ўзровень, якія з іх вы лічыце найбольш перспектыўнымі?
– Беларускае таварыства "Суродзiч" у нас вядома, узначальвае яго Вольга Пашкевіч. Я сам яе асабіста добра ведаю шмат год, гэта чалавек творчы. І беларуская абшчына заўсёды актыўна ўдзельнічае ва ўсіх творчых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэспубліцы.
У Якуціі дружна жывуць 135 народаў і нацыянальнасцей. Калі казаць пра нейкія міждзяржаўныя мерапрыемствы, то я лічу, што ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, вядома, ёсць вельмі шмат цікавых праектаў і ў Якуціі, і ў Беларусі.
Дарэчы, нашы саюзы пісьменнікаў і мастакоў маглі б супрацоўнічаць. У нас праводзіцца выдатны фестываль паэзіі "Благодать большого снега", на які прыязджае шмат паэтаў з постсавецкіх рэспублік. Упэўнен, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне было б вельмі цікавым і папулярызавала б сярод жыхароў культуру, лепш знаёміла б і з Беларуссю, і з Рэспублікай Саха.
– Якуція – скарбонка нетраў Расіі, вы здабываеце алмазы, золата, нафту, газ. Ці магчымы нейкія сумесныя праекты ў сферы здабычы і перапрацоўкі?
– Наш рэгіён – адзін з тых, якія найбольш актыўна развіваюцца ў Расійскай Федэрацыі, ён самы буйны: тэрыторыя Якуціі роўная тэрыторыі Індыі, практычна адзін у адзін. І па ўкладу ў здабычу карысных выкапняў мы займаем адно з вядучых месцаў у Расіі.
У прыватнасці, мы сусветныя лідары па здабычы алмазаў. Мы здабываем 50 тон золата кожны год – гэта другое месца ў Расіі, трэцяе месца – па вугалю, 40 млн тон – у першую чаргу гэта каксаваны вугаль, пятае месца – па нафце і газу: 20 млн тон нафты, 20 млрд кубоў газу кожны год.
Вядома ж, рэалізуюцца вельмі буйныя праекты, праекты сусветнага ўзроўню, і мы тут адкрыты. Калі ёсць беларускія прадпрыемствы, якія жадаюць удзельнічаць у далейшым развіцці тых ці іншых напрамкаў, то Рэспубліка Саха гатова выступіць партнёрам. Асабліва ў частцы перапрацоўкі газу – яго ў нас рэальна шмат, і перапрацоўка, звадкаванне прыроднага газу, далейшы экспарт – гэта адна з тых задач, якую нам трэба вырашаць.
Улічваючы кампетэнцыі беларускіх прадпрыемстваў у галіне перапрацоўкі карысных выкапняў, я ўпэўнен, што тут у нас могуць быць дастаткова добрыя калабарацыі. Ужо зараз шэраг нашых прадпрыемстваў вядзе перагаворы з беларускімі партнёрамі ў галіне выкарыстання, вырабу некаторых звышцвёрдых матэрыялаў для буравых. Упэўнен, што багаты вопыт беларускай навукі і прамысловасці ў частцы стварэння новых прадпрыемстваў на тэрыторыі Якуціі можа быць скарыстаны.
– Ваш рэгіён развіваецца вельмі дынамічна. Узводзяцца як вытворчыя магутнасці, так і аб’екты сацыяльнай сферы – школы, дамы, паліклінікі... Ці зацікаўлен рэгіён у беларускіх будаўніках?
– Мы вельмі зацікаўлены ў якасных будаўніках, будаўнічых кампаніях. На сустрэчы з беларускімі партнёрамі ішла размова і аб праектных кампаніях, якія маглі б у нас працаваць.
Іншае пытанне, наколькі я разумею, актыўнае будаўніцтва ідзе і ў Беларусі, і па шэрагу напрамкаў адчуваецца недахоп работнікаў. Але калі ёсць магчымасці, то мы, вядома, з задавальненнем прынялі б беларускіх будаўнікоў, бо Якуція зараз падобная да гіганцкай будаўнічай пляцоўкі, дзе актыўна ўзводзяцца і сацыяльныя аб’екты, і жыллё.
Мы выйшлі на рэкордныя паказчыкі – дзесьці каля 750 тыс квадратных метраў кожны год, для мільёна насельніцтва гэта цалкам добры паказчык. Ну і нашы буйныя прамысловыя праекты, яны цягнуць за сабой стварэнне вялізнай інфраструктуры – і прамысловай, і транспартнай, і энергетычнай. І шчыра скажу, што працоўных рэсурсаў нам сур’ёзна не хапае.
– Айсен Сяргеевіч, што вас асабіста ўразіла падчас цяперашняга візіту ў Беларусь? І, калі не сакрэт, што завязеце дадому ў якасці сувеніра?
– Мяне ўразіла чысціня Мінска. Я ў свой час кіраваў Якуцкам – самым буйным горадам у свеце на вечнай мерзлаце, дзе цяпер жыве 400 тысяч чалавек, і добра разумею, што такое дабіцца вось такой чысціні. І, прычым, як я разумею, гэта ж не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх іншых гарадах, сёлах чысціня. Гэта такая рыса народа, якая заслугоўвае самай глыбокай павагі.
Я шмат паездзіў па свеце, у многіх краінах быў, але такога чыстага горада, як Мінск, не бачыў. Гэта сведчыць аб цудоўнай працы і гарадскіх улад, і, вядома ж, аб унутранай культуры насельніцтва, якое тут жыве. Ну, а што да традыцый, то, ведаеце, я маці заўсёды прывожу званочкі. Таму з Мінска прывязу яшчэ адзін званочак у яе калекцыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"