https://bel.sputnik.by/20241014/maskalkova-zvysh-1-000-kurana-yakkh-slkom-vyvezl-usu-shukayuts-kh-svayak-1090279005.html
Маскалькова: звыш 1 000 куранаў, якіх сілком вывезлі УСУ, шукаюць іх сваякі
Маскалькова: звыш 1 000 куранаў, якіх сілком вывезлі УСУ, шукаюць іх сваякі
Sputnik Беларусь
Украінскія нацыяналісты атакавалі Курскую вобласць у пачатку жніўня, больш за 112 тыс жыхароў рэгіёна былі эвакуіраваны, а каля 40 тыс адмовіліся ад эвакуацыі. 14.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-14T11:57+0300
2024-10-14T11:57+0300
2024-10-14T11:57+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
украіна
курская вобласць
навіны
грамадства
бяспека
таццяна маскалькова
правы чалавека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103898/17/1038981737_0:0:3206:1804_1920x0_80_0_0_31cd53e2d3e1cde3f3bead4475ff6932.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. У апарат Упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ паступілі шматлікія звароты ад сваякоў жыхароў Курскай вобласці, якія былі сілком вывезены УСУ, з просьбай аб дапамозе ў іх вышуку, паведаміла федэральны амбудсмен Таццяна Маскалькова ў інтэрв’ю сайту "Аргументы и факты".Яна падкрэсліла, што гвалтоўны вываз грамадзянскіх асоб з месцаў іх пастаяннага пражывання – грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі.Амбудсмен лічыць, што сусветная супольнасць павінна даць такім дзеянням належную ацэнку.Таццяна Маскалькова таксама распавяла, што накіравала Упаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыю Лубінцу пісьмо з просьбай паведаміць пра колькасць жыхароў Курскай вобласці, якіх сілком вывезлі з іх дамоў.Акрамя таго, яна запэўніла, што на будучай сустрэчы з Лубінцом у першую чаргу ўзніме менавіта гэтую тэму.ЭвакуацыяФедэральны амбудсмен, спасылаючыся на даныя МНС Расіі, паведаміла, што 112 337 куранаў пасля таго, як УСУ напалі на рэгіён, былі эвакуіраваны, з іх 12 328 размешчаны ў пунктах часовага ўтрымання і сацустановах Расіі, у тым ліку 3 685 дзяцей. Яшчэ больш за 100 тыс жыхароў размясціліся самастойна, у сваякоў або знаёмых."І ёсць каля 40 тыс жыхароў, якія адмовіліся эвакуіравацца, або ўжо вярнуліся ў месцы пастаяннага пражывання", - адзначыла яна.Уварванне ў Курскую вобласцьУСУ атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці ў пачатку жніўня. Для гэтага УСУ таксама задзейнічалі замежных наёмнікаў.Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла спецыяльныя групоўкі для абароны прыгранічных рэгіёнаў. Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.Як заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ Апці Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён панёс вельмі вялікія страты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240924/aladzna-us-bolsh-saldat-usu-ne-vykonvayuts-zagady--kurskay-voblasts-1089763083.html
расія
украіна
курская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103898/17/1038981737_303:0:3034:2048_1920x0_80_0_0_b62bb7dc078906440bad02f517ac5ea2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, украіна, курская вобласць, навіны , грамадства, бяспека, таццяна маскалькова, правы чалавека
спецаперацыя, расія, украіна, курская вобласць, навіны , грамадства, бяспека, таццяна маскалькова, правы чалавека
Маскалькова: звыш 1 000 куранаў, якіх сілком вывезлі УСУ, шукаюць іх сваякі
Украінскія нацыяналісты атакавалі Курскую вобласць у пачатку жніўня, больш за 112 тыс жыхароў рэгіёна былі эвакуіраваны, а каля 40 тыс адмовіліся ад эвакуацыі.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. У апарат Упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ паступілі шматлікія звароты ад сваякоў жыхароў Курскай вобласці, якія былі сілком вывезены УСУ, з просьбай аб дапамозе ў іх вышуку, паведаміла федэральны амбудсмен Таццяна Маскалькова ў інтэрв’ю сайту "
Аргументы и факты".
"У мой адрас паступілі звароты ў дачыненні да больш чым тысячы такіх (сілком вывезеных УСУ жыхароў Курскай вобласці - Sputnik) людзей, ад сваякоў, якія спрабуюць іх адшукаць", - сказала Маскалькова.
Яна падкрэсліла, што гвалтоўны вываз грамадзянскіх асоб з месцаў іх пастаяннага пражывання – грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі.
Амбудсмен лічыць, што сусветная супольнасць павінна даць такім дзеянням належную ацэнку.
Таццяна Маскалькова таксама распавяла, што накіравала Упаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыю Лубінцу пісьмо з просьбай паведаміць пра колькасць жыхароў Курскай вобласці, якіх сілком вывезлі з іх дамоў.
Акрамя таго, яна запэўніла, што на будучай сустрэчы з Лубінцом у першую чаргу ўзніме менавіта гэтую тэму.
Федэральны амбудсмен, спасылаючыся на даныя МНС Расіі, паведаміла, што 112 337 куранаў пасля таго, як УСУ напалі на рэгіён, былі эвакуіраваны, з іх 12 328 размешчаны ў пунктах часовага ўтрымання і сацустановах Расіі, у тым ліку 3 685 дзяцей. Яшчэ больш за 100 тыс жыхароў размясціліся самастойна, у сваякоў або знаёмых.
"І ёсць каля 40 тыс жыхароў, якія адмовіліся эвакуіравацца, або ўжо вярнуліся ў месцы пастаяннага пражывання", - адзначыла яна.
Уварванне ў Курскую вобласць
УСУ атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці ў пачатку жніўня. Для гэтага УСУ таксама задзейнічалі замежных наёмнікаў.
Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла спецыяльныя групоўкі для абароны прыгранічных рэгіёнаў. Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Як заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ Апці Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён панёс вельмі вялікія страты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"