Мінадукацыі зацвердзіла сем новых факультатываў для беларускіх школьнікаў

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкВучні ў школе
Вучні ў школе - Sputnik Беларусь, 1920, 17.10.2024
Падпісацца
Профільнае ведамства распрацавала і зацвердзіла праграмы для сямі новых факультатываў, кожны з іх разлічаны на пэўны ўзрост дзяцей.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла праграмы для сямі новых школьных факультатываў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №116 ад 24 верасня 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, у беларускіх школах з’явіцца новы факультатыў пад назвай "Пазнаю навакольны свет. Чую, бачу, ствараю", ён падрыхтаваны для вучняў 1-х і 2-х класаў. Праграма заняткаў разлічана на два гады. Мэта факультатыва, згодна з дакументам, – сфарміраваць у дзяцей уменні "адэкватна выкарыстоўваць сэнсарныя эталоны і спосабы абследавання аб’ектаў навакольнага свету ў розных жыццёвых сітуацыях".
Факультатыў "Пазнаю навакольны свет. Школа дабраслоўя" ўводзіцца для дзяцей 3-х – 4-х класаў. Ён разлічаны на 70 навучальных гадзін: па 35 навучальных гадзін у кожным класе. Праграма распрацавана для развіцця ў дзяцей культурных маўленчых зносін, а таксама каб засвоіць нормы і правілы маўленчага этыкету.
Для вучняў 5-х – 6-х класаў зацверджана праграма факультатыўных заняткаў "Вучуся жыць у сучасным свеце. Вучымся мець зносіны, вучымся сябраваць", а для 7-га класа – факультатыў "Вучуся жыць у сучасным свеце. Школа бяспекі".

Новыя факультатывы для старшакласнікаў

Што тычыцца старшакласнікаў, то яны змогуць наведваць новыя факультатыўныя заняткі, якія называюцца "Сацыялізуюся ў сучасным свеце. Я ў прафесіі". Гэта факультатыў для вучняў 8-х – 9-х класаў, ён разлічаны на 70 навучальных гадзін, гэтак жа па 35 гадзін у кожным класе. Прадугледжваецца, што заняткі дапамогуць вучням з выбарам будучай прафесіі.
Яшчэ адзін новы факультатыў – "Сацыялізуюся ў сучасным свеце. Мае правы і абавязкі" – прызначаны для вучняў 9-га (10-га) класа. Для адзінаццацікласнікаў таксама распрацавана праграма новага факультатыву, яго назва – "Сацыялізуюся ў сучасным свеце. Эканоміка ў дзеянні".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Студэнты з Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі рускай мовы - Sputnik Беларусь, 1920, 10.10.2024
Студэнты з Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі рускай мовы
Стужка навiн
0