https://bel.sputnik.by/20241022/gryzlo-ekspanaty-muzeya-gstory-vav-u-mnsku-saprady-byastsennyya-1090496526.html
Грызлоў: экспанаты музея гісторыі ВАВ у Мінску сапраўды бясцэнныя
Грызлоў: экспанаты музея гісторыі ВАВ у Мінску сапраўды бясцэнныя
Sputnik Беларусь
Расійскі пасол адзначыў, што для Беларусі і Расіі непрымальны спробы заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T19:59+0300
2024-10-22T19:59+0300
2024-10-22T20:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
вялікая айчынная вайна
беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны
навіны
барыс грызлоў
дзмітрый мезенцаў
марыяна шчоткіна
андрэй швед
юбілей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101596/67/1015966722_0:72:1500:916_1920x0_80_0_0_7d6500cf575e861b9e423c58ae2a2734.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Юбілей музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з’яўляецца падставай нагадаць нашчадкам пра цану Вялікай Перамогі, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.На ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня стварэння музея гісторыі ВАВ, якія прайшлі ў зале Перамогі, прывітанне Барыса Грызлова зачытаў саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў.Там таксама падкрэсліваецца, што сённяшні юбілей – нагода і напамін нашчадкам пакалення пераможцаў пра цану Вялікай Перамогі."Для нас абсалютна непрымальны спробы заходніх палітыкаў, якія імкнуцца дзеля імгненнай кан’юнктуры перапісаць гісторыю, прынізіць подзвіг савецкага салдата", - падкрэслівае пасол.У прывітанні таксама адзначана, што музей ідзе ў нагу з часам, застаючыся жывым арганізмам. Дзверы музея адчынены для мінчан і гасцей горада, для дзесяткаў тысяч школьнікаў і студэнтаў, грамадзян Расіі, Беларусі і многіх іншых краін.У сваю чаргу саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў выказаў словы падзякі калектыву музея за важную і патрэбную працу па захаванні каштоўных экспанатаў і тую работу, якія яны праводзяць па захаванні памяці."У музеі былі ўсе мае дзеці, усе, хто прыязджае да нас у госці, заўсёды бываюць у музеі гісторыі ВАВ", - падкрэсліў ён.Пры гэтым ён падкрэсліў, што работнікі музея з душой паставіліся да тэмы гісторыі ВАВ "не засушылі яе", а ваенныя артэфакты знаходзяцца ў жывым выглядзе і добра ўспрымаюцца маладым пакаленнем.Падзяка Саюзнай дзяржавыТаксама сёння калектыву Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена падзяка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.Як адзначыла намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Марыяна Шчоткіна, падзяка музею аб’яўлена ў сувязі з юбілеем, а таксама за вялікі ўклад у работу па захаванні гістарычнай памяці і недапушчэнні фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны.У сваю чаргу генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў, што музей з’яўляецца сімвалам памяці аб мінулай вайне.Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў музеі прымаюць прысягу на вернасць Радзіме афіцэры беларускіх праваахоўных і сілавых структур.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241012/kletka-malpy-belarus--rasya-rykhtuyuts-praekt-ab-zverstvakh-natsysta-1090219706.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101596/67/1015966722_92:0:1409:988_1920x0_80_0_0_6e538cccbf12277e696fd4dd41372fc4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, навіны , барыс грызлоў, дзмітрый мезенцаў, марыяна шчоткіна, андрэй швед, юбілей, грамадства, палітыка, гісторыя
саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, навіны , барыс грызлоў, дзмітрый мезенцаў, марыяна шчоткіна, андрэй швед, юбілей, грамадства, палітыка, гісторыя
Грызлоў: экспанаты музея гісторыі ВАВ у Мінску сапраўды бясцэнныя
19:59 22.10.2024 (абноўлена: 20:05 22.10.2024) Расійскі пасол адзначыў, што для Беларусі і Расіі непрымальны спробы заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Юбілей музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з’яўляецца падставай нагадаць нашчадкам пра цану Вялікай Перамогі, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
На ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня стварэння музея гісторыі ВАВ, якія прайшлі ў зале Перамогі, прывітанне Барыса Грызлова зачытаў саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў.
"Гэты юбілей – значная падзея для гістарычнай памяці і культурнага жыцця Беларусі, асаблівая дата для жыхароў рэспублікі і яе шматлікіх гасцей", - адзначаецца ў прывітанні пасла.
Там таксама падкрэсліваецца, што сённяшні юбілей – нагода і напамін нашчадкам пакалення пераможцаў пра цану Вялікай Перамогі.
"Для нас абсалютна непрымальны спробы заходніх палітыкаў, якія імкнуцца дзеля імгненнай кан’юнктуры перапісаць гісторыю, прынізіць подзвіг савецкага салдата", - падкрэслівае пасол.
У прывітанні таксама адзначана, што музей ідзе ў нагу з часам, застаючыся жывым арганізмам. Дзверы музея адчынены для мінчан і гасцей горада, для дзесяткаў тысяч школьнікаў і студэнтаў, грамадзян Расіі, Беларусі і многіх іншых краін.
"Гэта дазваляе ім дакрануцца да старонак гісторыі вялікага Подзвігу, адчуць бяспрыкладную гераічнасць шматнацыянальнага народа Савецкага Саюза, які не толькі абараніў сваю свабоду і незалежнасць, але і вызваліў краіны Еўропы ад карычневай чумы", - сказана ў тэксце прывітання.
У сваю чаргу саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў выказаў словы падзякі калектыву музея за важную і патрэбную працу па захаванні каштоўных экспанатаў і тую работу, якія яны праводзяць па захаванні памяці.
"У музеі былі ўсе мае дзеці, усе, хто прыязджае да нас у госці, заўсёды бываюць у музеі гісторыі ВАВ", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што работнікі музея з душой паставіліся да тэмы гісторыі ВАВ "не засушылі яе", а ваенныя артэфакты знаходзяцца ў жывым выглядзе і добра ўспрымаюцца маладым пакаленнем.
Таксама сёння калектыву Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена падзяка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.
Як адзначыла намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Марыяна Шчоткіна, падзяка музею аб’яўлена ў сувязі з юбілеем, а таксама за вялікі ўклад у работу па захаванні гістарычнай памяці і недапушчэнні фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны.
"Гэта першая падзяка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, якая ўручаецца музею", - сказала Шчоткіна.
У сваю чаргу генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў, што музей з’яўляецца сімвалам памяці аб мінулай вайне.
"Музей з’яўляецца не толькі нацыянальным сховішчам матэрыяльных і духоўных помнікаў і сведчанняў гераічнай барацьбы нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і цэнтрам патрыятычнага выхавання грамадзян", - сказаў Швед.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў музеі прымаюць прысягу на вернасць Радзіме афіцэры беларускіх праваахоўных і сілавых структур.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"