https://bel.sputnik.by/20241022/putsn-rf--par-vystupayuts-za-stvarenne-spravyadlvaga-svetaparadku-1090487640.html
Пуцін: РФ і ПАР выступаюць за стварэнне справядлівага светапарадку
Пуцін: РФ і ПАР выступаюць за стварэнне справядлівага светапарадку
Sputnik Беларусь
Сёння прэзідэнт РФ правёў перагаворы са сваім паўднёваафрыканскім калегам, сустрэча адбылася ў Казані на палях саміту БРІКС. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T16:45+0300
2024-10-22T16:45+0300
2024-10-23T12:26+0300
брікс
казань
расія
саміт
у свеце
навіны
уладзімір пуцін
пар
палітыка
xvi саміт брікс у казані
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090486427_0:0:2732:1537_1920x0_80_0_0_99451e006bc432a92d39a2ce6691c82c.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Расійская Федэрацыя і ПАР на сусветных пляцоўках выступаюць за стварэнне справядлівага светапарадку, адзначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, сустракаючыся ў аўторак у Казані з паўднёваафрыканскім лідарам Сірылам Рамафосай.Перагаворы адбыліся на палях XVI саміту БРІКС, на які ў ліку іншых першых асоб дзяржаў прыбыў Рамафоса.Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе старшынства ў аб’яднанні перайшло да Расіі ад Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, і Масква выбудоўвала сваю работу ў БРІКС з улікам вынікаў, дасягнутых на саміце ў Йоханэсбургу."Прыярытэтная ўвага надавалася арганічнай інтэграцыі новых удзельнікаў у шматузроўневую архітэктуру БРІКС. У цесным кантакце з паўднёваафрыканскімі сябрамі працавалі над узгадненнем мадальнасці ўвядзення катэгорыі дзяржаў-партнёраў", - адзначыў расійскі лідар.У прыватнасці, ён указаў на ўзаемадзеянне профільных ведамстваў дзвюх краін у фінансавай сферы, мэтай чаго з’яўляецца пашырэнне выкарыстання ва ўзаемаразліках нацыянальных валют і стварэнне ўласнай незалежнай плацежнай сістэмы.Саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Гэтае міждзяржаўнае аб’яднанне было створана ў 2006 годзе Расіяй, Кітаем, Індыяй і Бразіліяй. У 2011 годзе яго членам стала ПАР.Расія з 1 студзеня 2024 года займае пасаду старшыні арганізацыі.З пачатку 2024 года да БРІКС далучыліся Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія. Старшынства Расіі ў БРІКС праходзіць пад дэвізам умацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241022/ryzhanko-nazva-maray-mnska-chlenstva--brks-1090482390.html
казань
расія
пар
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090486427_3:0:2732:2047_1920x0_80_0_0_a072f0e87a2b30239e0d59090ad968af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, казань, расія, саміт, у свеце, навіны , уладзімір пуцін, пар, палітыка
брікс, казань, расія, саміт, у свеце, навіны , уладзімір пуцін, пар, палітыка
Пуцін: РФ і ПАР выступаюць за стварэнне справядлівага светапарадку
16:45 22.10.2024 (абноўлена: 12:26 23.10.2024) Сёння прэзідэнт РФ правёў перагаворы са сваім паўднёваафрыканскім калегам, сустрэча адбылася ў Казані на палях саміту БРІКС.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Расійская Федэрацыя і ПАР на сусветных пляцоўках выступаюць за стварэнне справядлівага светапарадку, адзначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, сустракаючыся ў аўторак у Казані з паўднёваафрыканскім лідарам Сірылам Рамафосай.
Перагаворы адбыліся на палях XVI саміту БРІКС, на які ў ліку іншых першых асоб дзяржаў прыбыў Рамафоса.
"Расія і ПАР каардынуюць у значнай ступені свае намаганні на міжнароднай арэне ў сферы стварэння і фарміравання справядлівага шматпалярнага светапарадку", - сказаў Пуцін.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе старшынства ў аб’яднанні перайшло да Расіі ад Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, і Масква выбудоўвала сваю работу ў БРІКС з улікам вынікаў, дасягнутых на саміце ў Йоханэсбургу.
"Прыярытэтная ўвага надавалася арганічнай інтэграцыі новых удзельнікаў у шматузроўневую архітэктуру БРІКС. У цесным кантакце з паўднёваафрыканскімі сябрамі працавалі над узгадненнем мадальнасці ўвядзення катэгорыі дзяржаў-партнёраў", - адзначыў расійскі лідар.
У прыватнасці, ён указаў на ўзаемадзеянне профільных ведамстваў дзвюх краін у фінансавай сферы, мэтай чаго з’яўляецца пашырэнне выкарыстання ва ўзаемаразліках нацыянальных валют і стварэнне ўласнай незалежнай плацежнай сістэмы.
Саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Гэтае міждзяржаўнае аб’яднанне было створана ў 2006 годзе Расіяй, Кітаем, Індыяй і Бразіліяй. У 2011 годзе яго членам стала ПАР.
Расія з 1 студзеня 2024 года займае пасаду старшыні арганізацыі.
З пачатку 2024 года да БРІКС далучыліся Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія. Старшынства Расіі ў БРІКС праходзіць пад дэвізам умацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"