https://bel.sputnik.by/20241105/bolsh-za-80-peravozchyka-uzho-klyuchany--adzny-reestr-taks--marshrutak-1090880992.html
Больш за 80% перавозчыкаў ужо ўключаны ў адзіны рэестр таксі і маршрутак
Больш за 80% перавозчыкаў ужо ўключаны ў адзіны рэестр таксі і маршрутак
Sputnik Беларусь
У Беларусі з 1 лістапада пачаў працаваць рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. 05.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-05T10:05+0300
2024-11-05T10:05+0300
2024-11-05T10:05+0300
таксі
маршруткі
навіны
грамадства
аўто
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060890545_0:109:3253:1939_1920x0_80_0_0_1972522f900ddf8ba62978a27cac65ea.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Больш за 80% перавозчыкаў ужо ўключаны ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, паведаміла напярэдадні прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.Паводле інфармацыі ведамства, на 4 лістапада ў рэестры зарэгістраваліся 26 тыс вадзіцеляў, у тым ліку 13,9 тыс таксістаў. Акрамя гэтага, унесены 245 дыспетчараў, з іх 156 – дыспетчараў таксі. Таксама ў дзяржрэестры значыцца 22,4 тыс транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 12,4 тыс машын таксі.Усяго ў рэестры на сёння 4,6 тыс перавозчыкаў – гэта 86% ад агульнай іх колькасці, уключаючы 3,1 тыс перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі.Унесці звесткі аб транспартных сродках (аўтобусах і аўтамабілях таксі), вадзіцелях і дыспетчарах у адзіную базу даных перавозчыкі маглі на працягу трох месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня. Тыя, хто не змог гэта зрабіць да 1 лістапада, зараз афіцыйна працаваць не могуць.Унясенне ў рэестр перавозчыкаў-"нерэгуляраў" адбываецца і сёння, але гэтая працэдура ўжо платная.Кампаніі, якія будуць працаваць не па правілах (гэта значыць без унясення інфармацыі ў рэестр), рызыкуюць сваімі транспартнымі сродкамі: у такім выпадку дзяржава мае права канфіскаваць аўтобус або легкавы аўтамабіль.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/galochanka-beldzh-planue-vypuskats-100-tysyach-atamablya-za-god-1089863257.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060890545_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_b4bea977243ffc88cf47168915c047fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
таксі, маршруткі, навіны , грамадства, аўто, у беларусі, беларусь
таксі, маршруткі, навіны , грамадства, аўто, у беларусі, беларусь
Больш за 80% перавозчыкаў ужо ўключаны ў адзіны рэестр таксі і маршрутак
У Беларусі з 1 лістапада пачаў працаваць рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Больш за 80% перавозчыкаў ужо ўключаны ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, паведаміла напярэдадні прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі ведамства, на 4 лістапада ў рэестры зарэгістраваліся 26 тыс вадзіцеляў, у тым ліку 13,9 тыс таксістаў. Акрамя гэтага, унесены 245 дыспетчараў, з іх 156 – дыспетчараў таксі. Таксама ў дзяржрэестры значыцца 22,4 тыс транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 12,4 тыс машын таксі.
Усяго ў рэестры на сёння 4,6 тыс перавозчыкаў – гэта 86% ад агульнай іх колькасці, уключаючы 3,1 тыс перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі.
Унесці звесткі аб транспартных сродках (аўтобусах і аўтамабілях таксі), вадзіцелях і дыспетчарах у адзіную базу даных перавозчыкі маглі на працягу трох месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня. Тыя, хто не змог гэта зрабіць да 1 лістапада, зараз афіцыйна працаваць не могуць.
Унясенне ў рэестр перавозчыкаў-"нерэгуляраў" адбываецца і сёння, але гэтая працэдура ўжо платная.
Кампаніі, якія будуць працаваць не па правілах (гэта значыць без унясення інфармацыі ў рэестр), рызыкуюць сваімі транспартнымі сродкамі: у такім выпадку дзяржава мае права канфіскаваць аўтобус або легкавы аўтамабіль.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"