https://bel.sputnik.by/20241105/lukashenka-padchas-vybarchay-kampan-magchymy-pravakatsy-1090896731.html
Лукашэнка: падчас выбарчай кампаніі магчымы правакацыі
Лукашэнка: падчас выбарчай кампаніі магчымы правакацыі
Sputnik Беларусь
Беларускія выбаршчыкі ў студзені 2025 года будуць галасаваць на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. 05.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-05T13:17+0300
2024-11-05T13:17+0300
2024-11-05T13:17+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
у беларусі
беларусь
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
навіны
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/99/1033729996_0:66:3001:1754_1920x0_80_0_0_75fe86730c9fdc00a64b9481a0b5b6cd.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі магчымы інфармацыйныя, палітычныя і іншыя правакацыі.Адпаведную заяву прэзідэнт Беларусі зрабіў падчас нарады па пытаннях правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Ён адзначыў, што расслабляцца не трэба.Прэзідэнт падкрэсліў, што ў грамадстве ёсць розныя людзі, таму трэба зыходзіць з горшага варыянта і расслабляцца нікому нельга. Асабліва гэта датычыцца органаў улады на месцах. Лукашэнка закрануў таксама тэму спроб разварушыць сытуацыю ў рэспубліцы."Яны ўжо выпрацоўваюць планы, як ім дзейнічаць. Праўда, у асноўным градус напружання ствараецца за межамі краіны. Яны разабрацца там не могуць, якую тактыку ім выпрацаваць. Думаю, падкажуць. Там жа разумных шмат вакол. І грошы дадуць на гэта", - дадаў ён.Паводле слоў прэзідэнта, трэба быць гатовымі рабіць адэкватныя дзеянні.У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што грамадства ў рэспубліцы адзінае, а эканоміка паказвае "нядрэнныя рэзультаты".Тым не менш, беларускі лідар ахарактарызаваў наступную пяцігодку як няпростую. Адна з прычын – санкцыі Захаду, якія так ці інакш уплываюць на эканоміку ў рэспубліцы."Так, мы лагістыку выбудавалі, знайшлі ў асноўным шляхі пастаўкі нашых тавараў і гэтак далей. Але цана вырасла гэтых лагістычных паставак і іншае. Таму прадпрыемствы значна былі б багацейшымі, калі б не было гэтых перашкод. Але і з гэтага будзем знаходзіць адпаведныя выхады" , - дадаў кіраўнік дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241105/lukashenka-zaklka-ulady-na-mestsakh-zykhodzts-z-gorshaga-varyyanta-na-vybarakh-1090891058.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/99/1033729996_131:0:2792:1996_1920x0_80_0_0_b2b52c02c4f086020eee1ad2e1ac1b5a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
у беларусі, беларусь, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
Лукашэнка: падчас выбарчай кампаніі магчымы правакацыі
Беларускія выбаршчыкі ў студзені 2025 года будуць галасаваць на чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі магчымы інфармацыйныя, палітычныя і іншыя правакацыі.
Адпаведную заяву прэзідэнт Беларусі зрабіў падчас нарады па пытаннях правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Ён адзначыў, што расслабляцца не трэба.
"Што да правакацый – інфармацыйных, палітычных і іншых – магчыма. Яны былі, ёсць і будуць", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў грамадстве ёсць розныя людзі, таму трэба зыходзіць з горшага варыянта і расслабляцца нікому нельга. Асабліва гэта датычыцца органаў улады на месцах. Лукашэнка закрануў таксама тэму спроб разварушыць сытуацыю ў рэспубліцы.
"Яны ўжо выпрацоўваюць планы, як ім дзейнічаць. Праўда, у асноўным градус напружання ствараецца за межамі краіны. Яны разабрацца там не могуць, якую тактыку ім выпрацаваць. Думаю, падкажуць. Там жа разумных шмат вакол. І грошы дадуць на гэта", - дадаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, трэба быць гатовымі рабіць адэкватныя дзеянні.
У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што грамадства ў рэспубліцы адзінае, а эканоміка паказвае "нядрэнныя рэзультаты".
Тым не менш, беларускі лідар ахарактарызаваў наступную пяцігодку як няпростую. Адна з прычын – санкцыі Захаду, якія так ці інакш уплываюць на эканоміку ў рэспубліцы.
"Так, мы лагістыку выбудавалі, знайшлі ў асноўным шляхі пастаўкі нашых тавараў і гэтак далей. Але цана вырасла гэтых лагістычных паставак і іншае. Таму прадпрыемствы значна былі б багацейшымі, калі б не было гэтых перашкод. Але і з гэтага будзем знаходзіць адпаведныя выхады" , - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"