Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка заклікаў улады на месцах зыходзіць з горшага варыянта на выбарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоГаласаванне, архіўнае фота
Галасаванне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2024
Падпісацца
Беларускія ўлады пачынаюць поўнамаштабную падрыхтоўку да галоўнай выбарчай кампаніі, якая завершыцца выбарамі прэзідэнта 26 студзеня наступнага года.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Перад уладамі рэспублікі стаіць задача на высокім узроўні правесці перадвыбарную кампанію, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта датычыцца пытанняў, звязаных з арганізацыяй працэсу. Таму ўсё павінна быць арганізавана так, каб "камар носа не падтачыў".
"Мы праводзім у Беларусі перадвыбарную кампанію для свайго народа і інтарэсы нашых людзей павінны быць пастаўлены ў аснову асноў. А не так, як хтосьці хоча там за мяжой", - адзначыў Лукашэнка.

Выбары – гэта свята

Пры гэтым трэба стварыць умовы для кандыдатаў, павінны быць падрыхтаваны выбарчыя ўчасткі і людзі, якія будуць там працаваць.
Беларускі лідар заклікаў звярнуць увагу на выбарчыя урны. У выпадку неабходнасці можна зрабіць нейкі стандартны варыянт.
"Зробім прыгожыя, нармальныя, каб не было непрыемна. Гэта стацыянарныя. Пераносныя – таксама. Трэба, каб яны хаця б глядзеліся нармальна", - растлумачыў Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, у савецкія часы мелася на ўвазе, што выбары – гэта свята. Людзі прызвычаіліся чуць на выбарах музыку і заходзіць у буфет.
"Зразумела, гэта сфера адказнасці перш за ўсё нашых мясцовых органаў улады", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Небяспечныя тэндэнцыі

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне магчымы правакацыі ў інфармацыйнай і палітычнай сферы, таму нельга расслабляцца, паколькі ў беларускім грамадстве хапае розных людзей.

"І расслабляцца тут нікому ні ў якім разе не трэба. Асабліва нам – органам улады на месцах. Трэба зыходзіць з горшага варыянта. Будзе лепш – ну і добра", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Па яго словах, кіраўнікі рэгіёнаў будуць рэгулярна атрымліваць інфармацыю ў тым выпадку, калі будуць назірацца небяспечныя тэндэнцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЦВК Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
ЦВК зарэгістравала яшчэ 3 ініцыятыўныя групы на прэзідэнцкія выбары
Стужка навiн
0