https://bel.sputnik.by/20241105/rekordnuyu-kolkasts-rasyskkh-spadarozhnka-vyvel-adnachasova-na-arbtu-1090887027.html
Рэкордную колькасць расійскіх спадарожнікаў вывелі адначасова на арбіту
Рэкордную колькасць расійскіх спадарожнікаў вывелі адначасова на арбіту
Sputnik Беларусь
Ракета "Союз-2.1б" з "Фрегатом", двума апаратамі "Ионосфера-М" і 53 малымі спадарожнікамі стартавала ў ноч з панядзелка на аўторак. 05.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-05T11:46+0300
2024-11-05T11:46+0300
2024-11-05T11:46+0300
космас
даследаванне космаса
расія
навіны
спадарожнік
у свеце
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/05/1090882790_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_f236b9870b04f1615e3bbdf2b49ad988.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Разгонны блок "Фрегат" даставіў на арбіту 53 спадарожнікі, 49 з іх з’яўляюцца расійскімі, паведамілі ў Telegram-канале дзяржкарпарацыі "Роскосмос".Такім чынам, у аўторак на арбіту адначасова вывелі рэкордную колькасць спадарожнікаў з РФ. Адзначаецца, што карысная нагрузка склала 49 расійскіх, адзін расійска-кітайскі, адзін расійска-зімбабвійскі і два іранскія малыя касмічныя апараты.Яны былі дастаўлены на мэтавыя арбіты.У дзяржкарпарацыі падкрэслілі, што таксама былі дастаўлены ў космас шэсць спадарожнікаў фармату CubeSat. Гэта адбылося ў інтарэсах праграмы "УніверСат", якая праводзіцца "Роскосмосом" сумесна з ВНУ Расіі.Храналогія падзейСтарт ракеты "Союз-2.1б" з "Фрегатом", а таксама двума геліяфізічнымі апаратамі "Ионосфера-М" і 53 малымі спадарожнікамі адбыўся ў аўторак з касмадрома Усходняга ў 2:18 (мінскі час).Разгонны блок з апаратамі быў выведзены на каляземную арбіту праз дзевяць хвілін і 24 секунды. А праз 56 хвілін 15 секунд пасля старту ракеты на арбіту даставілі "Ионосферу-М" № 1 і № 2, пасля "Фрегат" пачаў выводзіць малыя апараты.РэкордыУ верасні паведамлялася аб тым, што ўдалося абнавіць рэкорд па колькасці зямлян, якія адначасова знаходзяцца на арбіце планеты, – 19 чалавек. Дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы запуску чарговага "Союза".На борце карабля "Союз МС-26" знаходзіліся два расійскія касманаўты – Аляксей Аўчынін і Іван Вагнер – і астранаўт Дональд Петыт (ЗША).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241026/khutk-nternet-kolk-rasya-vydatkue-na-svoy-starlink-1090592149.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/05/1090882790_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_910653e867f78c127210f2ccd59b468d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
космас, даследаванне космаса, расія, навіны , спадарожнік, у свеце, навука, навука і тэхналогіі
космас, даследаванне космаса, расія, навіны , спадарожнік, у свеце, навука, навука і тэхналогіі
Рэкордную колькасць расійскіх спадарожнікаў вывелі адначасова на арбіту
Ракета "Союз-2.1б" з "Фрегатом", двума апаратамі "Ионосфера-М" і 53 малымі спадарожнікамі стартавала ў ноч з панядзелка на аўторак.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Разгонны блок "Фрегат" даставіў на арбіту 53 спадарожнікі, 49 з іх з’яўляюцца расійскімі, паведамілі ў Telegram-канале дзяржкарпарацыі "Роскосмос".
Такім чынам, у аўторак на арбіту адначасова вывелі рэкордную колькасць спадарожнікаў з РФ. Адзначаецца, што карысная нагрузка склала 49 расійскіх, адзін расійска-кітайскі, адзін расійска-зімбабвійскі і два іранскія малыя касмічныя апараты.
Яны былі дастаўлены на мэтавыя арбіты.
"З улікам выведзеных на арбіту геліягеафізічных спадарожнікаў "Ионосфера-М" № 1 і № 2 адначасовы запуск 51 расійскіх касмічных апаратаў стаў рэкордным у гісторыі айчыннай касманаўтыкі", - гаворыцца ў паведамленні.
У дзяржкарпарацыі падкрэслілі, што таксама былі дастаўлены ў космас шэсць спадарожнікаў фармату CubeSat. Гэта адбылося ў інтарэсах праграмы "УніверСат", якая праводзіцца "Роскосмосом" сумесна з ВНУ Расіі.
Старт ракеты "Союз-2.1б" з "Фрегатом", а таксама двума геліяфізічнымі апаратамі "Ионосфера-М" і 53 малымі спадарожнікамі адбыўся ў аўторак з касмадрома Усходняга ў 2:18 (мінскі час).
Разгонны блок з апаратамі быў выведзены на каляземную арбіту праз дзевяць хвілін і 24 секунды. А праз 56 хвілін 15 секунд пасля старту ракеты на арбіту даставілі "Ионосферу-М" № 1 і № 2, пасля "Фрегат" пачаў выводзіць малыя апараты.
У верасні паведамлялася аб тым, што ўдалося абнавіць рэкорд па колькасці зямлян, якія адначасова знаходзяцца на арбіце планеты, – 19 чалавек. Дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы запуску чарговага "Союза".
На борце карабля "Союз МС-26" знаходзіліся два расійскія касманаўты – Аляксей Аўчынін і Іван Вагнер – і астранаўт Дональд Петыт (ЗША).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"