Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2024
Падпісацца
Пасля распаду СССР 7 лістапада як свята было адменена практычна на ўсёй постсавецкай прасторы, у Беларусі яго статус аднавілі ў 1995 годзе і адзначаюць да гэтага часу.
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй мары – устанавіць савецкую ўладу.
"Аб'яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі стала сапраўды трыумфам гістарычнай справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы працавітасці, адзінству і любві да Радзімы продкі сённяшніх беларусаў змаглі прайсці ўсе выпрабаванні і абараніць права свабодна жыць на сваёй зямлі.
Прэзідэнт нагадаў, што ў XXI стагоддзі рэспубліка выбрала самастойны шлях, але захавала арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў.
"Ахоўваючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.

Чырвоны дзень календара

Беларусі 7 лістапада з’яўляецца агульнарэспубліканскім святам. Як правіла, у гэты дзень або напярэдадні ўводзяць у строй новыя маштабныя аб’екты – паліклінікі, школы, станцыі метро і гэтак далей.
У гэтым годзе напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску адкрылі басейн міжнароднага класа, пабудаваны пры тэхнічнай дапамозе Кітая.
Сам жа беларускі лідар неаднаразова тлумачыў, чаму ў Беларусі 7 лістапада захавана як свята.
Дзень 7 лістапада стаў святочным яшчэ ў маладой савецкай рэспубліцы ў 1918 годзе. Тады зарадзілася традыцыя праводзіць парады.
Дата засталася выхадным днём у Кыргызстане, але некалькі гадоў таму свята перайменавалі ў Дзень гісторыі і памяці продкаў, які адзначаецца 7-8 лістапада. У Беларусі святочны дзень, менавіта як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, аднавілі ў 1995 годзе. Цяпер дзень 7 лістапада з’яўляецца выхадным у Беларусі і Прыднястроўі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У Мінску святкуюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2024
Вершы пра рэвалюцыю: "Разгорне люд, нібы арол той, крылы…"
Стужка навiн
0