https://bel.sputnik.by/20241109/bolsh-za-30-tarpanapadobnykh-koney-perasyall--poymu-zakhodnyay-byarezny-1090873532.html
Больш за 30 тарпанападобных коней перасялілі ў пойму Заходняй Бярэзіны
Больш за 30 тарпанападобных коней перасялілі ў пойму Заходняй Бярэзіны
Sputnik Беларусь
"Жывыя газонакасілкі" павінны ачысціць ад бур’яну пойму ракі, каб цецерукі змаглі зладзіць сабе такавішча. 09.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-09T10:43+0300
2024-11-09T10:43+0300
2024-11-09T10:43+0300
жывёлы
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
прырода
навіны
у беларусі
беларусь
конь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/04/1090858743_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_c966862e2257071312886d631ea91a6e.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Больш за 30 тарпанападобных коней перасялілі ў пойму Заходняй Бярэзіны ў рамках міжнароднага праекта па пашырэнні тэрыторыі пражывання папуляцыі гэтай знікаючай жывёлы, паведамілі ў Мінлясгасе.Тарпанападобных коней больш за пяць гадоў таму завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе яны паспяхова размножыліся ў дзікіх умовах. Мэтай рассялення такіх коней у Беларусі з’яўляецца аднаўленне біялагічнай разнастайнасці, бо тарпанападобных коней называюць жывымі газонакасілкамі – яны здольны знішчыць практычна любы бур’ян.У першую чаргу гаворка ідзе пра такія віды птушак, як ржанкападобныя (кулікі, белахвостыя кнігаўкі) і гусепадобныя.Акрамя гэтага, тарпанападобныя коні дапамогуць аднавіць цецеруковае такавішча у пойме Заходняй Бярэзіны, якое зарастае.Таксама ў Мінлясгасе разлічваюць, што тарпанападобныя коні расчысцяць пойменныя лугі Заходняй Бярэзіны, і туды змогуць перасяліць зуброў з Налібоцкай пушчы.У міністэрстве адзначылі, што вопыт выкарыстання гэтых незвычайных коней у якасці "жывых газонакасілак" у Беларусі ўжо ёсць – акрамя Налібоцкай пушчы, яны ўжо жывуць у заказніку "Спораўскі", Белавежскай пушчы.Варта разумець, што тарпанападобныя коні – гэта не старажытныя дзікія тарпаны, яны былі выведзены ў пачатку XX стагоддзя ў польскай частцы Белавежскай пушчы. Тым не менш, тарпанападобныя коні ад сваіх продкаў атрымалі ў спадчыну некаторыя характарыстыкі, у тым ліку і здольнасць расчышчаць зарослыя лугі і поймы рэк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241005/pa-vuzkakaleytsy-na-dryzne-turystychny-marshrut-u-lyasnyya-netry--na-baloty-1089918218.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/04/1090858743_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_7dd8f9fe60999f8fdeb8d6ae552d478e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жывёлы, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, прырода, навіны , у беларусі, беларусь, конь
жывёлы, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, прырода, навіны , у беларусі, беларусь, конь
Больш за 30 тарпанападобных коней перасялілі ў пойму Заходняй Бярэзіны
"Жывыя газонакасілкі" павінны ачысціць ад бур’яну пойму ракі, каб цецерукі змаглі зладзіць сабе такавішча.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Больш за 30 тарпанападобных коней перасялілі ў пойму Заходняй Бярэзіны ў рамках міжнароднага праекта па пашырэнні тэрыторыі пражывання папуляцыі гэтай знікаючай жывёлы, паведамілі ў Мінлясгасе.
Тарпанападобных коней больш за пяць гадоў таму завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе яны паспяхова размножыліся ў дзікіх умовах. Мэтай рассялення такіх коней у Беларусі з’яўляецца аднаўленне біялагічнай разнастайнасці, бо тарпанападобных коней называюць жывымі газонакасілкамі – яны здольны знішчыць практычна любы бур’ян.
"Коні павінны "расчысціць" пойму ракі Заходняя Бярэзіна, якая падверглася працэсу бур’янізацыі, і зрабіць яе прыдатнай для пражывання цэлага шэрага жывёл адкрытых пойменных месцапражыванняў", - паведамілі ў Мінлясгасе.
У першую чаргу гаворка ідзе пра такія віды птушак, як ржанкападобныя (кулікі, белахвостыя кнігаўкі) і гусепадобныя.
Акрамя гэтага, тарпанападобныя коні дапамогуць аднавіць цецеруковае такавішча у пойме Заходняй Бярэзіны, якое зарастае.
Таксама ў Мінлясгасе разлічваюць, што тарпанападобныя коні расчысцяць пойменныя лугі Заходняй Бярэзіны, і туды змогуць перасяліць зуброў з Налібоцкай пушчы.
У міністэрстве адзначылі, што вопыт выкарыстання гэтых незвычайных коней у якасці "жывых газонакасілак" у Беларусі ўжо ёсць – акрамя Налібоцкай пушчы, яны ўжо жывуць у заказніку "Спораўскі", Белавежскай пушчы.
Варта разумець, што тарпанападобныя коні – гэта не старажытныя дзікія тарпаны, яны былі выведзены ў пачатку XX стагоддзя ў польскай частцы Белавежскай пушчы. Тым не менш, тарпанападобныя коні ад сваіх продкаў атрымалі ў спадчыну некаторыя характарыстыкі, у тым ліку і здольнасць расчышчаць зарослыя лугі і поймы рэк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"