Маргарыта Сіманьян удастоена прэміі Фонда Чэчкі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і міжнароднай медтыягрупы "Россия Сегодня" Маргарыта Сіманьян
Галоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і міжнароднай медтыягрупы Россия Сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Падпісацца
Міжнародная прэмія "За мір і правы чалавека" другі раз уручаецца ў Мінску, і ўпершыню яе прысудзілі кіраўніку расійскага мас-медыя.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Міжнародная прэмія "За мір і правы чалавека 2024" прысуджана галоўнаму рэдактару медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыце Сіманьян, перадае карэспандэнт Sputnik.
Узнагароду перадалі прадстаўнікам рэдакцыі Sputnik Беларусь.

"Гэта для мяне гонар зусім нечаканы. Я безумоўна рада, што вы заўважылі нашу работу", - адзначыла Маргарыта Сіманьян у відэазвароце.

Прэмію другі год запар прысуджае праваабаронцам, журналістам і грамадскім дзеячам Міжнародны дабрачынны фонд імя Эміля Чэчкі. Амаль год таму прэмію першай ступені ад гэтага фонду атрымалі Вераніка Найдзёнава і Марк Брыль з нямецкай арганізацыі "Дзеці Вайны" (Kriegskinder).
Прэмію другой ступені прысудзілі журналісту і праваабаронцу Соні Ван дэн Эндэ (Нідэрланды), трэцяй ступені – яе калегу з Турцыі Акаю Дэпрэму.
У бягучым годзе сярод намінантаў – прадстаўнікі розных краін, у тым ліку з Расіі, Сербіі, Францыі, Польшчы і Канады. Было пададзена каля ста заявак, з якіх спецыяльная камісія адабрала 60.
На ўрачыстай цырымоніі ў Мінску было аб’яўлена, што звання лаўрэатаў удастоены 20 намінантаў. У тым ліку сярод іх – генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, грамадскія дзеячы Моніка Карбоўска (Францыя), Кацярына Дашэўская (Расія) і іншыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лаўрэаты прэміі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2023
Калючая загарода Еўрасаюза
Фонд імя Эміля Чэчкі ўручыў прэміі ў сферы абароны праў чалавека
Стужка навiн
0