Пасол Беларусі ў РФ уручыў Аляксандры Пахмутавай ордэн Дружбы народаў

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкКампазітар, народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава
Кампазітар, народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава - Sputnik Беларусь, 1920, 12.11.2024
Падпісацца
Гэтай высокай узнагароды народная артыстка СССР была ўдастоена ў дзень свайго 95-годдзя.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Беларускі пасол у РФ Аляксандр Рагожнік уручыў народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай ордэн Дружбы народаў, паведамілі ў прэс-службе пасольства.
"Пасол перадаў Аляксандры Пахмутавай запрашэнне ад кіраўніка дзяржавы наведаць Беларусь – на "Славянскі базар" або ў любы зручны час", - гаворыцца ў паведамленні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Пахмутаву ордэнам 9 лістапада – у дзень яе 95-годдзя.
Кампазітар атрымала ўзнагароду за значны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, умацаванне міру, беларуска-расійскіх адносін і культурных сувязей, плённую творчую дзейнасць, якая садзейнічае збліжэнню і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур.
У віншаванні Лукашэнка адзначыў, што ў творчым багажы Пахмутавай мноства выдатных твораў, якія любяць мільёны слухачоў і атрымалі шырокае прызнанне ў Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Першая ў суверэннай гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт Марына Васілеўская - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін узнагародзіў беларускую жанчыну-касманаўта Васілеўскую ордэнам Гагарына
Стужка навiн
0