https://bel.sputnik.by/20241113/zmn-snd-patrebny-novyya-zakony-dlya-baratsby-z-admyvannem-groshay-1091085257.html
Зімін: СНД патрэбны новыя законы для барацьбы з адмываннем грошай
Зімін: СНД патрэбны новыя законы для барацьбы з адмываннем грошай
Sputnik Беларусь
Пытанні супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму абмяркоўваюць пракуроры і эксперты з краін СНД. 13.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-13T11:48+0300
2024-11-13T11:48+0300
2024-11-13T11:48+0300
снд
злачыннасць
у свеце
канфіскацыя
даходы
у беларусі
беларусь
палітыка
права
міжнароднае права
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0d/1091083977_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_ae7a1d15ec50cc678b0514fb0a00eb62.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Краінам СНД патрэбны новыя заканадаўчыя і прававыя акты, якія даюць магчымасць дзяржавам вяртаць з-за мяжы ў поўным аб’ёме даходы, атрыманыя злачынным шляхам, заявіў журналістам выканаўчы сакратар Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў (КСГП) краін СНД Уладзімір Зімін.У сталічным Прэзідэнт-атэлі праходзіць сумесны форум Еўразійскай групы (ЕАГ) па процідзеянні адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму і Каардынацыйнага савета генпракурораў СНД.У апошнія гады краіны СНД, у тым ліку Расія, сутыкаюцца з сітуацыяй, калі краіны, дзе канфіскаваны грошы, не вяртаюць іх.Паводле яго слоў, частка краін вяртае не ўсе канфіскаваныя сумы."І некаторыя краіны, напрыклад, ЗША, ідуць па працэдуры 50/50. Гэта значыць 50% (канфіскаваных грошай - Sputnik) вяртаюць, а 50% пакідаюць сабе", - сказаў Зімін.Сітуацыя складаецца такая, што ў СНД недаатрымліваюць грошы, а таксама пры гэтым ідзе незаконнае ўзбагачэнне іншых краін.Зімін звярнуў увагу, што сёння на форуме ў Мінску пройдзе абмен вопытам паміж прадстаўнікамі краін СНД.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241016/genprakuratura-prapanue-abnavts-antykaruptsyynae-zakanadastva-snd-1090340708.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0d/1091083977_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_6f2e5f689d1ad8bb538c362fc777d4ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, злачыннасць, у свеце, канфіскацыя, даходы, у беларусі, беларусь, палітыка, права, міжнароднае права, пракуратура, генпракуратура, навіны , бяспека
снд, злачыннасць, у свеце, канфіскацыя, даходы, у беларусі, беларусь, палітыка, права, міжнароднае права, пракуратура, генпракуратура, навіны , бяспека
Зімін: СНД патрэбны новыя законы для барацьбы з адмываннем грошай
Пытанні супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму абмяркоўваюць пракуроры і эксперты з краін СНД.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Краінам СНД патрэбны новыя заканадаўчыя і прававыя акты, якія даюць магчымасць дзяржавам вяртаць з-за мяжы ў поўным аб’ёме даходы, атрыманыя злачынным шляхам, заявіў журналістам выканаўчы сакратар Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў (КСГП) краін СНД Уладзімір Зімін.
У сталічным Прэзідэнт-атэлі праходзіць сумесны форум Еўразійскай групы (ЕАГ) па процідзеянні адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму і Каардынацыйнага савета генпракурораў СНД.
"Гэтыя грошы (даходы атрыманыя незаконным шляхам - Sputnik), як правіла, выводзяцца за мяжу, і, як правіла, у заходнія краіны. Стаіць задача гэтыя грошы вярнуць", - сказаў Зімін.
У апошнія гады краіны СНД, у тым ліку Расія, сутыкаюцца з сітуацыяй, калі краіны, дзе канфіскаваны грошы, не вяртаюць іх.
"На жаль, у міжнародным праве ёсць пэўны прабел. Калі мы накіроўваем за мяжу пэўны запыт аб канфіскацыі даходаў, здабытых злачынным шляхам, то, паводле дзеючых міжнародных дагавораў, гэтымі грашыма будзе распараджацца тая дзяржава, якая зрабіла канфіскацыю. Можа атрымацца так, што нам ад гэтага запыту нічога яе застанецца", - растлумачыў Зімін.
Паводле яго слоў, частка краін вяртае не ўсе канфіскаваныя сумы.
"І некаторыя краіны, напрыклад, ЗША, ідуць па працэдуры 50/50. Гэта значыць 50% (канфіскаваных грошай - Sputnik) вяртаюць, а 50% пакідаюць сабе", - сказаў Зімін.
Сітуацыя складаецца такая, што ў СНД недаатрымліваюць грошы, а таксама пры гэтым ідзе незаконнае ўзбагачэнне іншых краін.
"Мы хочам на прасторы СНД унесці змяненні ў тыя дагаворы, якія рэгулююць прававую дапамогу з тым, каб перамог прынцып "вяртаецца ўсё", - сказаў ён.
Зімін звярнуў увагу, што сёння на форуме ў Мінску пройдзе абмен вопытам паміж прадстаўнікамі краін СНД.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
16 кастрычніка 2024, 14:22