Сіманьян: YouTube уплывае на расіян мацней за СМІ

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкЛагатып відэахостынгу YouTube
Лагатып відэахостынгу YouTube - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2024
Падпісацца
Шэраг платформ, якія не адносяцца фармальна да СМІ, маюць вялікі ўплыў у інфармаванні і фарміраванні меркаванняў.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. На расійскую аўдыторыю значна большы ўплыў аказваюць не заходнія СМІ, а YouTube, Google у цэлым, "Вікіпедыя" і падобныя платформы, такое меркаванне выказала галоўны рэдактар ​​медыягрупы "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян у інтэрв’ю "Ведомостям".
Паводле яе слоў, СМІ цяпер – гэта любая арганізацыя, якая інфармуе грамадскасць і тым самым фарміруе меркаванні.
Галоўны рэдактар ​​адзначыла, што ў Расіі не цікавы заходнія мас-медыя, паколькі яны не вяшчаюць на рускай мове. Аднак каласальны ўплыў маюць структуры, якія не прынята называць СМІ.
"Я маю на ўвазе YouTube і наогул Google як гэтакі, "Вікіпедыю" і іншае. Гэта іх зброя, прычым наймагутная...", - сказала Сіманьян.
Зрабіць з імі ў Расіі фактычна нічога нельга, а вось яны самі пры гэтым могуць за адзін дзень узяць і заблакіраваць сотні каналаў.
На пытанне, ці прапануе яна заблакіраваць YouTube і "Вікіпедыю", Сіманьян патлумачыла, што прапануе "засцерагчы нашу інфармацыйную прастору". Павінна быць магчымасць адключэння шкодных каналаў.
"У нас заўсёды павінны быць рычагі аховы, абароны нашай інфармацыйнай прасторы ад шкоднаснай інфармацыі", - мяркуе галоўрэд.
Раней у МЗС Расіі заяўлялі, што Масква можа скарыстацца юрыдычнымі інструментамі ў дачыненні да YouТube.
Расійскім заканадаўствам устаноўлены зразумелыя правілы для рэгулявання інтэрнэта, якія павінны выключыць сітуацыю, калі кампаніі, якія працуюць у Расіі і зарабляюць, маглі б беспакарана парушаць правы і інтарэсы грамадзян краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўны рэдактар ​​тэлеканала RT і міжнароднай медтыягрупы Россия Сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Маргарыта Сіманьян удастоена прэміі Фонда Чэчкі
Стужка навiн
0