https://bel.sputnik.by/20241114/vyprabavalnk-z-belarus-vernetstsa-z-gadavoga-paltu-na-mesyats-1091111505.html
Выпрабавальнік з Беларусі вернецца з гадавога "палёту" на Месяц
Выпрабавальнік з Беларусі вернецца з гадавога "палёту" на Месяц
Sputnik Беларусь
Шасцёра "касманаўтаў", у тым ліку беларуска, бралі ўдзел у імітацыі палёту на Месяц, які доўжыўся цэлы год. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T11:23+0300
2024-11-14T11:23+0300
2024-11-14T11:23+0300
космас
даследаванне космаса
расія
беларусь
навіны
месяц
міжнародная навуковая месячная станцыя (мнмс)
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0b/1085405213_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_59c4785a53c96b9d1a2dc887ca305527.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Эксперымент па ізаляцыі экіпажа з шасці чалавек для імітацыі палёту на Месяц (SIRIUS-23), які доўжыўся год, завершыцца сёння ў Маскве, паведамілі ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем (ІМБП) РАН, на эксперыментальнай устаноўцы якога праходзіў "палёт".Эксперымент пачаўся роўна год таму – 14 лістапада 2023-га. Камандзірам экіпажа стаў Юрый Чабатароў, бортінжынерам – Анжаліка Парфёнава, а ўрачом – Ксенія Арлова, у якасці даследчыкаў у "палеце" ўдзельнічаюць Ксенія Шышэніна і Рустам Зарыпаў. Усе пяцёра – расіяне. Шостай удзельніцай стала даследчык з Беларусі Вольга Масціцкая.Як праінфармавалі ў інстытуце, члены экіпажа правялі 366 сутак ва ўмовах, якія імітуюць работу рэальнай касмічнай экспедыцыі на калямесячнай арбітальнай станцыі і паверхні Месяца.Па сцэнарыі эксперымента, транспартны карабель быў "выведзены" на каляземную арбіту, затым быў чатырохсутачны "палёт" да Месяца і "стыкоўка" з калямесячнай арбітальнай станцыяй. Чатыры "касманаўты" здзейснілі некалькі "высадак" на Месяц. Зваротны "палёт" пачаўся за некалькі сутак да заканчэння місіі.Складаная праца і вялікія нагрузкіПаводле інфармацыі арганізатараў эксперыменту, на працягу года ўдзельнікі падвяргаліся ўздзеянню розных фактараў, якія характэрны для працяглых палётаў за межы калязямной арбіты.Яны былі надоўга ізаляваны і адарваны ад звыклых умоў пражывання, выпрабоўвалі недахоп сэнсарнай стымуляцыі. Акрамя гэтага, экіпаж быў абмежаваны ў сувязі і рэсурсах.Удзельнікам праекта даводзілася выконваць складаную навуковую дзейнасць, якая суправаджалася фізнагрузкамі і работамі ў начны час. Падчас "выхадаў" на месяцовую паверхню, "касманаўты" праводзілі кагнітыўныя тэсты і дыстанцыйна кіравалі месяцаходам, а таксама выкарыстоўвалі антрапаморфных робатаў.Усяго экіпаж выканаў больш за 70 эксперыментаў па тэматыцы фізіялогіі, псіхалогіі, імунітэту і метабалізму, біяхіміі і медыцыны, а таксама санітарна-гігіенічныя, мікрабіялагічныя і аперацыйна-тэхнічныя даследаванні.Як раней расказала Sputnik беларуская ўдзельніца эксперыменту, яе асноўная задача – гэта псіхалагічныя і псіхафізіялагічныя, фізіялагічныя, медыцынскія, метабалічныя, біяхімічныя і малекулярна-біялагічныя, санітарна-гігіенічныя і мікрабіялагічныя даследаванні, а таксама даследаванне імунітэту.Ёй таксама трэба было правесці некалькі даследаванняў ад калег з Беларусі, звязаных з вывучэннем варыянтнасці сардэчнага рытму і ўплывам раслін на псіхаэмацыянальны стан.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241105/rekordnuyu-kolkasts-rasyskkh-spadarozhnka-vyvel-adnachasova-na-arbtu-1090887027.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0b/1085405213_117:0:1254:853_1920x0_80_0_0_1be9031bef987be42895618309519b5a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
космас, даследаванне космаса, расія, беларусь, навіны , месяц, міжнародная навуковая месячная станцыя (мнмс), навука, навука і тэхналогіі
космас, даследаванне космаса, расія, беларусь, навіны , месяц, міжнародная навуковая месячная станцыя (мнмс), навука, навука і тэхналогіі
Выпрабавальнік з Беларусі вернецца з гадавога "палёту" на Месяц
Шасцёра "касманаўтаў", у тым ліку беларуска, бралі ўдзел у імітацыі палёту на Месяц, які доўжыўся цэлы год.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Эксперымент па ізаляцыі экіпажа з шасці чалавек для імітацыі палёту на Месяц (SIRIUS-23), які доўжыўся год, завершыцца сёння ў Маскве, паведамілі ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем (ІМБП) РАН, на эксперыментальнай устаноўцы якога праходзіў "палёт".
Эксперымент пачаўся роўна год таму – 14 лістапада 2023-га. Камандзірам экіпажа стаў Юрый Чабатароў, бортінжынерам – Анжаліка Парфёнава, а ўрачом – Ксенія Арлова, у якасці даследчыкаў у "палеце" ўдзельнічаюць Ксенія Шышэніна і Рустам Зарыпаў. Усе пяцёра – расіяне. Шостай удзельніцай стала даследчык з Беларусі Вольга Масціцкая.
Як праінфармавалі ў інстытуце, члены экіпажа правялі 366 сутак ва ўмовах, якія імітуюць работу рэальнай касмічнай экспедыцыі на калямесячнай арбітальнай станцыі і паверхні Месяца.
Па сцэнарыі эксперымента, транспартны карабель быў "выведзены" на каляземную арбіту, затым быў чатырохсутачны "палёт" да Месяца і "стыкоўка" з калямесячнай арбітальнай станцыяй. Чатыры "касманаўты" здзейснілі некалькі "высадак" на Месяц. Зваротны "палёт" пачаўся за некалькі сутак да заканчэння місіі.
Складаная праца і вялікія нагрузкі
Паводле інфармацыі арганізатараў эксперыменту, на працягу года ўдзельнікі падвяргаліся ўздзеянню розных фактараў, якія характэрны для працяглых палётаў за межы калязямной арбіты.
Яны былі надоўга ізаляваны і адарваны ад звыклых умоў пражывання, выпрабоўвалі недахоп сэнсарнай стымуляцыі. Акрамя гэтага, экіпаж быў абмежаваны ў сувязі і рэсурсах.
Удзельнікам праекта даводзілася выконваць складаную навуковую дзейнасць, якая суправаджалася фізнагрузкамі і работамі ў начны час. Падчас "выхадаў" на месяцовую паверхню, "касманаўты" праводзілі кагнітыўныя тэсты і дыстанцыйна кіравалі месяцаходам, а таксама выкарыстоўвалі антрапаморфных робатаў.
Усяго экіпаж выканаў больш за 70 эксперыментаў па тэматыцы фізіялогіі, псіхалогіі, імунітэту і метабалізму, біяхіміі і медыцыны, а таксама санітарна-гігіенічныя, мікрабіялагічныя і аперацыйна-тэхнічныя даследаванні.
Як раней расказала Sputnik беларуская ўдзельніца эксперыменту, яе асноўная задача – гэта псіхалагічныя і псіхафізіялагічныя, фізіялагічныя, медыцынскія, метабалічныя, біяхімічныя і малекулярна-біялагічныя, санітарна-гігіенічныя і мікрабіялагічныя даследаванні, а таксама даследаванне імунітэту.
Ёй таксама трэба было правесці некалькі даследаванняў ад калег з Беларусі, звязаных з вывучэннем варыянтнасці сардэчнага рытму і ўплывам раслін на псіхаэмацыянальны стан.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"