https://bel.sputnik.by/20241116/rekordnuyu-blyashanku-tushonk-zrabl--belarus-1091169243.html
Рэкордную бляшанку тушонкі зрабілі ў Беларусі
Рэкордную бляшанку тушонкі зрабілі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Паўтоны тушонкі ў адной вялізнай бляшанцы закаталі ў Магілёўскай вобласці, і гэта афіцыйна пацверджаны рэкорд. 16.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-16T16:03+0300
2024-11-16T16:03+0300
2024-11-16T16:03+0300
рэкорды
у беларусі
беларусь
дажынкі
прадукты харчавання
харчаванне
навіны
грамадства
тушонка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/10/1091168796_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_3a2e9694b8b1b7b1876ba006eb6e0f86.jpg
КЛІМАВІЧЫ, 16 ліс – Sputnik. Рэкордную бляшанку ялавічнай тушонкі прэзентавалі на Абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Клімавічах (Магілёўская вобласць), перадае карэспандэнт Sputnik.У бляшанцы – 500 кг мяса, а маса самой тары складае 54,4 кг. Тушонка была выраблена на Магілёўскім мясакамбінаце. Рэкорд афіцыйна зафіксаваны на "Дажынках" у Клімавічах.Кіраўнік экспертнага савета Кнігі рэкордаў Беларусі, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко ўрачыста ўручыў пацвярджальны сертыфікат генеральнаму дырэктару Магілёўскага мясакамбіната Аляксандру Мілюціну. На ўручэнні прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка і губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачэнка.Рэкордная бляшанка тушонкі перададзена ў адну з часцей унутраных войск МУС.Як растлумачылі карэспандэнту Sputnik прадстаўнікі Магілёўскага мясакамбіната, раней прадпрыемства паставіла ўжо два рэкорды. Былі выраблены катлета два метры ў дыяметры і каўбаса даўжынёй 52 метры. Цяперашняя рэкордная тушонка зроблена па ГОСТах – мяса па закладцы больш за 97%. У складзе толькі натуральныя кампаненты: ялавічнае мяса, тлушч-сырэц, цыбуля, соль і перац.У Клімавічах быў зафіксаваны яшчэ адзін рэкорд. У гэтым райцэнтры працуе найстарэйшы лікёра-гарэлачны завод. Прадстаўнікам прадпрыемства таксама ўручаны сертыфікат Кнігі рэкордаў Беларусі.Прадпрыемства заснаваў у 1858 годзе Карл Камінскі – памешчык, урач і мецэнат. Камінскі запомніўся тым, што вёў бясплатны медыцынскі прыём для сялян і іх дзяцей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241101/belaes-ustanavla-adrazu-dva-dasyagnenn--trapla--kngu-rekorda-belarus-1090796592.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/10/1091168796_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_ae6eebc12b6f04a39c7d4a50b52f9f16.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэкорды, у беларусі, беларусь, дажынкі, прадукты харчавання, харчаванне, навіны , грамадства, тушонка, эканоміка
рэкорды, у беларусі, беларусь, дажынкі, прадукты харчавання, харчаванне, навіны , грамадства, тушонка, эканоміка
Рэкордную бляшанку тушонкі зрабілі ў Беларусі
Паўтоны тушонкі ў адной вялізнай бляшанцы закаталі ў Магілёўскай вобласці, і гэта афіцыйна пацверджаны рэкорд.
КЛІМАВІЧЫ, 16 ліс – Sputnik. Рэкордную бляшанку ялавічнай тушонкі прэзентавалі на Абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Клімавічах (Магілёўская вобласць), перадае карэспандэнт Sputnik.
У бляшанцы – 500 кг мяса, а маса самой тары складае 54,4 кг. Тушонка была выраблена на Магілёўскім мясакамбінаце. Рэкорд афіцыйна зафіксаваны на "Дажынках" у Клімавічах.
Кіраўнік экспертнага савета Кнігі рэкордаў Беларусі, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко ўрачыста ўручыў пацвярджальны сертыфікат генеральнаму дырэктару Магілёўскага мясакамбіната Аляксандру Мілюціну. На ўручэнні прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка і губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачэнка.
Рэкордная бляшанка тушонкі перададзена ў адну з часцей унутраных войск МУС.
Як растлумачылі карэспандэнту Sputnik прадстаўнікі Магілёўскага мясакамбіната, раней прадпрыемства паставіла ўжо два рэкорды. Былі выраблены катлета два метры ў дыяметры і каўбаса даўжынёй 52 метры. Цяперашняя рэкордная тушонка зроблена па ГОСТах – мяса па закладцы больш за 97%. У складзе толькі натуральныя кампаненты: ялавічнае мяса, тлушч-сырэц, цыбуля, соль і перац.
У Клімавічах быў зафіксаваны яшчэ адзін рэкорд. У гэтым райцэнтры працуе найстарэйшы лікёра-гарэлачны завод. Прадстаўнікам прадпрыемства таксама ўручаны сертыфікат Кнігі рэкордаў Беларусі.
Прадпрыемства заснаваў у 1858 годзе Карл Камінскі – памешчык, урач і мецэнат. Камінскі запомніўся тым, што вёў бясплатны медыцынскі прыём для сялян і іх дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"