https://bel.sputnik.by/20241119/mnabarony-rf-usu-vypustsl-shests-raket-atacms-pa-branskay-voblasts-1091248465.html
Мінабароны РФ: УСУ выпусцілі шэсць ракет ATACMS па Бранскай вобласці
Мінабароны РФ: УСУ выпусцілі шэсць ракет ATACMS па Бранскай вобласці
Sputnik Беларусь
Фрагменты адной дальнабойнай ракеты ўпалі на тэрыторыю ваеннага аб’екта ў Бранскай вобласці, з-за чаго ўзнік пажар, які аператыўна патушылі. 19.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-19T17:07+0300
2024-11-19T17:07+0300
2024-11-19T17:07+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
atacms
спецаперацыя
навіны
бранская вобласць
расія
украіна
зша
узбраенні
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082886549_0:0:3105:1748_1920x0_80_0_0_0db1801ba696bf25018d3452e2a755b3.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Сродкі СПА ноччу з панядзелка на аўторак збілі пяць ракет ATACMS над тэрыторыяй Бранскай вобласці, яшчэ адну пашкодзілі, паведамілі ў Мінабароны РФ.УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па расійскай тэрыторыі, было выпушчана шэсць балістычных ракет. У Мінабароны РФ запэўнілі, што гэты ўдар не прывёў да чалавечых ахвяр.На мінулым тыдні выданне New York Times паведаміла, што амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн упершыню дазволіў Украіне выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ. Памочнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў па справах Заходняга паўшар'я Браян Нікалс пацвердзіў гэтую інфармацыю.Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што такі дазвол можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы: выкарыстанне дальнабойных ракет НАТА па расійскай тэрыторыі можа быць расцэнена як нападзенне Паўночнаатлантычнага альянсу.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абноўленая ядзерная дактрына (была падпісана расійскім лідарам у аўторак, 19 лістапада) прадугледжвае магчымасць ядзернага адказу ў выпадку выкарыстання заходніх няядзерных ракет.Ракеты ATACMSРакеты ATACMS лічацца аператыўна-тактычнай зброяй. Гэта распрацоўка амерыканскай кампаніі Lockheed Martin. Боепрыпас можна запускаць з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку з пускавых установак комплексу HIMARS. Максімальная далёкасць на дадзены момант – 300 км.Унутры ATACMS – касетны боепрыпас, які прызначаны для атак па жывой сіле і тэхніцы (у тым ліку лёгкабраніраванай), а таксама па радыёлакацыйных збудаваннях. Кожны з 950 суббоепрыпасаў пры выбуху дае асколкі, якія паражаюць цэлі ў радыусе 15 метраў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241118/u-kraml-prakamentsraval-pavedamlenn-ab-dazvole-zsha-bts-uglyb-ras-1091205147.html
бранская вобласць
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082886549_192:0:2923:2048_1920x0_80_0_0_4d24dce7353f4090e9aa6c4df6d83151.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
atacms, спецаперацыя, навіны , бранская вобласць, расія, украіна, зша, узбраенні, бяспека, міністэрства абароны рф
atacms, спецаперацыя, навіны , бранская вобласць, расія, украіна, зша, узбраенні, бяспека, міністэрства абароны рф
Мінабароны РФ: УСУ выпусцілі шэсць ракет ATACMS па Бранскай вобласці
Фрагменты адной дальнабойнай ракеты ўпалі на тэрыторыю ваеннага аб’екта ў Бранскай вобласці, з-за чаго ўзнік пажар, які аператыўна патушылі.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Сродкі СПА ноччу з панядзелка на аўторак збілі пяць ракет ATACMS над тэрыторыяй Бранскай вобласці, яшчэ адну пашкодзілі, паведамілі ў Мінабароны РФ.
УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па расійскай тэрыторыі, было выпушчана шэсць балістычных ракет. У Мінабароны РФ запэўнілі, што гэты ўдар не прывёў да чалавечых ахвяр.
"...Баявымі разлікамі ЗРС С-400 і ЗРПК "Панцирь" пяць ракет збіты, адна пашкоджана. Яе фрагменты ўпалі на тэхнічную тэрыторыю ваеннага аб’екта ў Бранскай вобласці, з-за чаго ўзнік пажар, які аператыўна ліквідаваны", - растлумачылі ў абаронным ведамстве.
На мінулым тыдні выданне New York Times паведаміла, што амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн упершыню дазволіў Украіне выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ. Памочнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў па справах Заходняга паўшар'я Браян Нікалс пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што такі дазвол можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы: выкарыстанне дальнабойных ракет НАТА па расійскай тэрыторыі можа быць расцэнена як нападзенне Паўночнаатлантычнага альянсу.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абноўленая ядзерная дактрына (была падпісана расійскім лідарам у аўторак, 19 лістапада) прадугледжвае магчымасць ядзернага адказу ў выпадку выкарыстання заходніх няядзерных ракет.
Ракеты ATACMS лічацца аператыўна-тактычнай зброяй. Гэта распрацоўка амерыканскай кампаніі Lockheed Martin. Боепрыпас можна запускаць з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку з пускавых установак комплексу HIMARS. Максімальная далёкасць на дадзены момант – 300 км.
Унутры ATACMS – касетны боепрыпас, які прызначаны для атак па жывой сіле і тэхніцы (у тым ліку лёгкабраніраванай), а таксама па радыёлакацыйных збудаваннях. Кожны з 950 суббоепрыпасаў пры выбуху дае асколкі, якія паражаюць цэлі ў радыусе 15 метраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"