Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Фестываль "Моладзь – за Саюзную дзяржаву" ў 2025 годзе зноў пройдзе ў Смаленску

© Фестиваль "Молодежь – за Союзное государство"На адкрыцці фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву"
На адкрыцці фестывалю Моладзь - за Саюзную дзяржаву - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2024
Падпісацца
У бягучым годзе ў рамках маштабнага маладзёжнага злёту ўпершыню адбыўся форум маладых гісторыкаў, які цяпер вырашана праводзіць на пастаяннай аснове.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Беларускай і расійскай моладзі ва ўмовах націску Захаду важна захоўваць гістарычную памяць, сказаў дэпутат Дзярждумы РФ, старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Арцём Тураў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што тэма захавання агульнай памяці і гісторыі актыўна абмяркоўвалася на фестывалі "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", які ў верасні прайшоў у Смаленску. У рамках мерапрыемства ўпершыню адбыўся форум маладых гісторыкаў – студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў школ, ВНУ.

"Той націск, які аказвае аб’яднаны Захад на Расію і Беларусь, – гэта бачна ўсім. І нам вельмі важна захаваць ключавое, па чым б’юць нашы праціўнікі, з чаго, напрыклад, пачыналася сітуацыя ва Украіне, у Прыбалтыцы – гэта падмена гістарычнай памяці", - заявіў Тураў журналістам перад пасяджэннем профільнай камісіі саюзнага парламента ў Мінску.

Паводле яго слоў, Смаленск ужо замацаваўся ў якасці месца правядзення маладзёжнага фестывалю, паколькі гэта зручная пляцоўка з пункту гледжання лагістыкі паміж сталіцамі Саюзнай дзяржавы.
"Смаленск адыграў ключавую ролю ў станаўленні Савецкай Беларусі, ён быў фактычна два тыдні сталіцай БССР і з’яўляецца для нашых краін, як мне здаецца, цэнтрам, які гістарычна звязвае Беларусь і Расію", - падкрэсліў расійскі парламентарый.
Фестываль "Моладзь – за Саюзную дзяржаву" ў 2024 годзе прайшоў у Смаленску з 11 па 15 верасня па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Маштабны творчы і адукацыйны форум, які сабраў каля 300 удзельнікаў, закліканы аб’яднаць культурную прастору і ўмацаваць дружбу паміж моладдзю Беларусі і Расіі. Сёлета яго прымеркавалі да 25-й гадавіны Саюзнай дзяржавы.
З 2007 па 2019 гады фестываль праводзіўся ў Растоўскай вобласці, а з верасня 2022-га – на тэрыторыі Смаленскай вобласці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Анохін: тры ВНУ ў Смаленску карыстаюцца папулярнасцю ў беларускай моладзі
Стужка навiн
0