https://bel.sputnik.by/20241122/belarusy-dapamagl-vyarnuts-z-ukrany-46-zhykharo-kurskay-voblasts-1091351707.html
Беларусы дапамаглі вярнуць з Украіны 46 жыхароў Курскай вобласці
Беларусы дапамаглі вярнуць з Украіны 46 жыхароў Курскай вобласці
Sputnik Беларусь
Мірныя жыхары расійскага рэгіёна былі вывезены ўкраінскімі вайскоўцамі, і пасля перагавораў з Украінай іх удалося вярнуць дадому. 22.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-22T18:37+0300
2024-11-22T18:37+0300
2024-11-22T18:37+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
таццяна маскалькова
правы чалавека
курская вобласць
грамадства
расійскі чырвоны крыж
бяспека
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091349653_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_4a32cc33fd84eb1d0dc02d6c1aeb6cc9.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. У Расію ў пятніцу 22 лістапада па выніках перагавораў з украінскім бокам вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласці, паведаміла Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова.Гэта, як адзначыла амбудсмен, стала магчымым, дзякуючы ўзаемадзеянню з Адміністрацыяй прэзідэнта Расіі, Мінабароны і МЗС РФ, а таксама са спецслужбамі і кампетэнтнымі дзяржорганамі Беларусі.Сярод тых, хто вярнуўся – 12 дзяцей, у тым ліку адзін нованароджаны, а таксама інвалід-калясачнік.Яна падкрэсліла, што ў працэсе вяртання жыхароў расійскага рэгіёна падтрымлівалася цесная сувязь з губернатарам Курскай вобласці Аляксеем Смірновым."Асабліва адзначаю ролю МКЧК (Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа - Sputnik), які адгукаўся на любую просьбу аб выдзяленні харчавання, рэчаў, транспарту", - дадала Маскалькова.Як удакладніў старшыня Расійскага Чырвонага Крыжа (РЧК) Павел Саўчук, вывезеныя з украінскай тэрыторыі жыхары Курскай вобласці накіроўваюцца ў бок беларуска-расійскай мяжы. У Расіі для падрыхтавалі гуманітарную дапамогу.Раней паведамлялася, што ў лістападзе Таццяна Маскалькова правяла сустрэчу з украінскім амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом на беларускай тэрыторыі. У тым ліку абмяркоўвалася тэма ўз'яднання сямей і ўзаемнага наведвання палонных.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241014/maskalkova-zvysh-1-000-kurana-yakkh-slkom-vyvezl-usu-shukayuts-kh-svayak-1090279005.html
курская вобласць
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091349653_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_69f396122dea6f02af64a756464b7369.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , таццяна маскалькова, правы чалавека, курская вобласць, грамадства, расійскі чырвоны крыж, бяспека, украіна, расія
спецаперацыя, навіны , таццяна маскалькова, правы чалавека, курская вобласць, грамадства, расійскі чырвоны крыж, бяспека, украіна, расія
Беларусы дапамаглі вярнуць з Украіны 46 жыхароў Курскай вобласці
Мірныя жыхары расійскага рэгіёна былі вывезены ўкраінскімі вайскоўцамі, і пасля перагавораў з Украінай іх удалося вярнуць дадому.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. У Расію ў пятніцу 22 лістапада па выніках перагавораў з украінскім бокам вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласці, паведаміла Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова.
Гэта, як адзначыла амбудсмен, стала магчымым, дзякуючы ўзаемадзеянню з Адміністрацыяй прэзідэнта Расіі, Мінабароны і МЗС РФ, а таксама са спецслужбамі і кампетэнтнымі дзяржорганамі Беларусі.
Сярод тых, хто вярнуўся – 12 дзяцей, у тым ліку адзін нованароджаны, а таксама інвалід-калясачнік.
"Яны былі вывезены ўкраінскімі ўзброенымі фарміраваннямі з тэрыторыі Курскай вобласці пасля ўзброенага нападзення на Курскую вобласць у жніўні", - растлумачыла Маскалькова.
Яна падкрэсліла, што ў працэсе вяртання жыхароў расійскага рэгіёна падтрымлівалася цесная сувязь з губернатарам Курскай вобласці Аляксеем Смірновым.
"Асабліва адзначаю ролю МКЧК (Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа - Sputnik), які адгукаўся на любую просьбу аб выдзяленні харчавання, рэчаў, транспарту", - дадала Маскалькова.
Як удакладніў старшыня Расійскага Чырвонага Крыжа (РЧК) Павел Саўчук, вывезеныя з украінскай тэрыторыі жыхары Курскай вобласці накіроўваюцца ў бок беларуска-расійскай мяжы. У Расіі для падрыхтавалі гуманітарную дапамогу.
"Яны накіроўваюцца ў бок беларуска-расійскай мяжы і хутка будуць дома. Для ўсіх падрыхтавана першасная гуманітарная дапамога", - сказаў кіраўнік РЧК.
Раней паведамлялася, што ў лістападзе Таццяна Маскалькова правяла сустрэчу з украінскім амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом на беларускай тэрыторыі. У тым ліку абмяркоўвалася тэма ўз'яднання сямей і ўзаемнага наведвання палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"