https://bel.sputnik.by/20241122/rekordy-belarus-retsept-dagaletstsya--superkhutkaya-pasadka-chornykh-parechak-1091327108.html
Рэкорды Беларусі: рэцэпт даўгалецця і суперхуткая пасадка чорных парэчак
Рэкорды Беларусі: рэцэпт даўгалецця і суперхуткая пасадка чорных парэчак
Sputnik Беларусь
У Кнізе рэкордаў краіны з’явілася адразу тры новыя дасягненні, і ўсе яны адрозніваюцца сваёй незвычайнасцю. 22.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-22T09:59+0300
2024-11-22T09:59+0300
2024-11-22T10:04+0300
рэкорды
у беларусі
беларусь
кірыл шымко
грамадства
меркаванне
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/15/1091317640_0:128:2730:1664_1920x0_80_0_0_83b38526a735edfc69099fa23f4d832b.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко прызнаўся, што ўражаны крэатыўнасцю беларусаў."Самы вялікая плошча апрацоўкі ад насякомых-шкоднікаў" – так завецца адзін з рэкордаў, усталяваны калектывам "Экасепт". Кампанія займаецца знішчэннем шкодных насякомых: клапоў, блох, тараканаў і іншых.Як удакладніў намеснік дырэктара па развіцці Ілля Кочкін, аб дасягненні нават не думалі – проста падбівалі справаздачнасць за пяць гадоў працы. Лічба выкананага настолькі здзівіла, што разлікі пераправяралі некалькі разоў.Пасадка чорных парэчакІншае дасягненне датычыцца сельскай гаспадаркі, а рэкорд належыць арганізацыі "Агра-Лукомль", якая займаецца вырошчваннем ягадных культур.Для параўнання, каб выканаць такую працу традыцыйным спосабам, спатрэбілася б больш за тыдзень.Сакрэт даўгалеццяЖыхары Ваўкавыска Тамара Каліноўская і Ларыса Байбус увайшлі ў Кнігу рэкордаў Беларусі як двайняты-доўгажыхары. Ім 99 гадоў. Тамара Антонаўна працавала бухгалтарам на хлебазаводзе, яе сястра Ларыса Антонаўна – стаматолагам. Адказваючы на пытанне аб сакрэце даўгалецця, унучка адной з іх Аляксандра Каліноўская расказала, што сёстры нават у паважным узросце ніколі не сядзяць на месцы, пастаянна нешта робяць па хаце або даглядаюць агарод. Але ёсць адна асаблівасць – у харчаванні."На самай справе бабуля нават вельмі любіць Кока-Колу, дазваляе сабе смажаную. Але ва ўсім ёсць мера. Самая, напэўна, галоўная страва – гэта паштэт, які яна робіць сама, нікому не давярае", - адзначыла Аляксандра.Дарэчы, спыняцца на атрыманні аднаго Сертыфіката ўдзельнікі мерапрыемства не маюць намеру. Назар Мельнікаў, напрыклад, адзначыў, што кампанія рыхтуецца ўстанавіць новы рэкорд – самая вялікая плантацыя бружмелю ў Беларусі. Пажадаем поспехаў, тым больш, што карысная і па-экалагічнаму чыстая прадукцыя спатрэбіцца на нашым стале.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241116/rekordnuyu-blyashanku-tushonk-zrabl--belarus-1091169243.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/15/1091317640_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_d57787ba7de0b903bc16e2cb55f43f59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэкорды, у беларусі, беларусь, кірыл шымко, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
рэкорды, у беларусі, беларусь, кірыл шымко, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Рэкорды Беларусі: рэцэпт даўгалецця і суперхуткая пасадка чорных парэчак
09:59 22.11.2024 (абноўлена: 10:04 22.11.2024) У Кнізе рэкордаў краіны з’явілася адразу тры новыя дасягненні, і ўсе яны адрозніваюцца сваёй незвычайнасцю.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко прызнаўся, што ўражаны крэатыўнасцю беларусаў.
"Самы вялікая плошча апрацоўкі ад насякомых-шкоднікаў" – так завецца адзін з рэкордаў, усталяваны калектывам "Экасепт". Кампанія займаецца знішчэннем шкодных насякомых: клапоў, блох, тараканаў і іншых.
Як удакладніў намеснік дырэктара па развіцці Ілля Кочкін, аб дасягненні нават не думалі – проста падбівалі справаздачнасць за пяць гадоў працы. Лічба выкананага настолькі здзівіла, што разлікі пераправяралі некалькі разоў.
"Мы адзіная ў Беларусі арганізацыя, так, я думаю, і ў многіх іншых краінах таксама, якая ўстанавіла рэкорд – гэта 150 млн кв. м, апрацаваных ад шкодных насякомых", - адзначыла ў сваю чаргу дырэктар кампаніі Вольга Камароўская.
Іншае дасягненне датычыцца сельскай гаспадаркі, а рэкорд належыць арганізацыі "Агра-Лукомль", якая займаецца вырошчваннем ягадных культур.
"Наш рэкорд называецца "Самая хуткая пасадка чорных парэчак за дзесяць гадзін". За гэты час было высаджана 40 тысяч маладых кустоў", - паведаміў дырэктар арганізацыі Назар Мельнікаў.
Для параўнання, каб выканаць такую працу традыцыйным спосабам, спатрэбілася б больш за тыдзень.
Жыхары Ваўкавыска Тамара Каліноўская і Ларыса Байбус увайшлі ў Кнігу рэкордаў Беларусі як двайняты-доўгажыхары. Ім 99 гадоў. Тамара Антонаўна працавала бухгалтарам на хлебазаводзе, яе сястра Ларыса Антонаўна – стаматолагам. Адказваючы на пытанне аб сакрэце даўгалецця, унучка адной з іх Аляксандра Каліноўская расказала, што сёстры нават у паважным узросце ніколі не сядзяць на месцы, пастаянна нешта робяць па хаце або даглядаюць агарод. Але ёсць адна асаблівасць – у харчаванні.
"На самай справе бабуля нават вельмі любіць Кока-Колу, дазваляе сабе смажаную. Але ва ўсім ёсць мера. Самая, напэўна, галоўная страва – гэта паштэт, які яна робіць сама, нікому не давярае", - адзначыла Аляксандра.
Дарэчы, спыняцца на атрыманні аднаго Сертыфіката ўдзельнікі мерапрыемства не маюць намеру. Назар Мельнікаў, напрыклад, адзначыў, што кампанія рыхтуецца ўстанавіць новы рэкорд – самая вялікая плантацыя бружмелю ў Беларусі. Пажадаем поспехаў, тым больш, што карысная і па-экалагічнаму чыстая прадукцыя спатрэбіцца на нашым стале.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"