https://bel.sputnik.by/20241206/laro-rasya-spadzyaetstsa-shto-sgnal-zsha-pa-oreshniku-by-usprynyaty-surzna-1091661962.html
Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па "Орешнику" быў успрыняты сур’ёзна
Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па "Орешнику" быў успрыняты сур’ёзна
Sputnik Беларусь
Расійскі бок гатоў накіраваць дадатковыя "паведамленні" Захаду, калі там не зробяць высноў пасля запуску "Орешника". 06.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-06T10:03+0300
2024-12-06T10:03+0300
2024-12-06T11:32+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
сяргей лаўроў
мзс рф
такер карлсан
інтэрв'ю
бяспека
палітыка
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091342632_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_23d45e45453ee5f9447093455f578cf5.jpg
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Расія не хоча пагаршаць сітуацыю і спадзяецца, што яе сігнал для ЗША ў выглядзе выпрабавання балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник" быў успрыняты сур’ёзна пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеры Карлсану.Дыпламат нагадаў, што Вашынгтон загадзя ведаў аб запуску ракеты "Орешник" і не ўбачыў у тэставым запуску "нешта па-сапраўднаму небяспечнае".Па словах міністра, існуе "канал", які аўтаматычна ўключаецца пры запуску балістычнай ракеты. Такім чынам, за 30 хвілін да запуску гіпергукавай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник" гэтая сістэма адправіла паведамленне ў ЗША."Яны ведалі, што гэта здарыцца і не прымалі яе за нешта больш маштабнае і па-сапраўднаму небяспечнае", - адзначыў Лаўроў.Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што гэта быў тэставы запуск.Дадатковыя "паведамленні"Лаўроў таксама паведаміў, што Масква гатова накіраваць дадатковыя "паведамленні" Захаду, калі там не зробяць неабходных высноў пасля запуску "Орешника".ЗША і іх саюзнікі, якія пастаўляюць дальнабойную зброю Украіне, павінны разумець, што Масква будзе гатова выкарыстоўваць любыя сродкі, каб не дазволіць Захаду дабіцца поспеху ў нанясенні Расіі "стратэгічнага паражэння".Расія хацела б пазбегнуць непаразумення ў гэтым пытанні.Выкарыстанне "Орешника"Кіеў 19 лістапада выкарыстаў ракеты ATACMS і Storm Shadow супраць Бранскай і Курскай абласцей.У адказ на гэтыя дзеянні Расія нанесла камбінаваны ўдар па аб’екце ВПК Украіны. У Днепрапятроўску расійскія вайскоўцы паразілі буйны прамысловы комплекс, які вырабляў ракетную тэхніку і ўзбраенні.У баявых умовах было праведзена, у тым ліку, і выпрабаванне найноўшай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці "Орешник". Балістычная ракета выкарыстоўвалася ў няядзерным гіпергукавым выкананне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241125/mzs-rf-abmezhavannya-na-razgortvanne-sstem-oreshnik-nyama-1091402079.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091342632_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_6ac058fe539bbb5aa408a777423fbece.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, такер карлсан, інтэрв'ю, бяспека, палітыка, расія, украіна, зша, "орешник", узбраенні
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, такер карлсан, інтэрв'ю, бяспека, палітыка, расія, украіна, зша, "орешник", узбраенні
Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па "Орешнику" быў успрыняты сур’ёзна
10:03 06.12.2024 (абноўлена: 11:32 06.12.2024) Расійскі бок гатоў накіраваць дадатковыя "паведамленні" Захаду, калі там не зробяць высноў пасля запуску "Орешника".
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Расія не хоча пагаршаць сітуацыю і спадзяецца, што яе сігнал для ЗША ў выглядзе выпрабавання балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник" быў успрыняты сур’ёзна пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у
інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеры Карлсану.
"Паколькі па тэрыторыі РФ выкарыстоўваюцца ATACMS і іншая зброя вялікай далёкасці, мы пасылаем сігналы. Спадзяемся, што апошні (пару тыдняў таму) ад новай сістэмы "Орешник" быў успрыняты сур’ёзна", - сказаў ён.
Дыпламат нагадаў, што Вашынгтон загадзя ведаў аб запуску ракеты "Орешник" і не ўбачыў у тэставым запуску "нешта па-сапраўднаму небяспечнае".
Па словах міністра, існуе "канал", які аўтаматычна ўключаецца пры запуску балістычнай ракеты. Такім чынам, за 30 хвілін да запуску гіпергукавай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник" гэтая сістэма адправіла паведамленне ў ЗША.
"Яны ведалі, што гэта здарыцца і не прымалі яе за нешта больш маштабнае і па-сапраўднаму небяспечнае", - адзначыў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што гэта быў тэставы запуск.
Дадатковыя "паведамленні"
Лаўроў таксама паведаміў, што Масква гатова накіраваць дадатковыя "паведамленні" Захаду, калі там не зробяць неабходных высноў пасля запуску "Орешника".
ЗША і іх саюзнікі, якія пастаўляюць дальнабойную зброю Украіне, павінны разумець, што Масква будзе гатова выкарыстоўваць любыя сродкі, каб не дазволіць Захаду дабіцца поспеху ў нанясенні Расіі "стратэгічнага паражэння".
Расія хацела б пазбегнуць непаразумення ў гэтым пытанні.
"Але паколькі некаторыя асобы ў Лондане, у Бруселі, здаецца, не зусім правільна ацэньваюць сітуацыю, мы гатовы накіраваць дадатковыя "паведамленні", калі яны не зробяць неабходных высноў", - дадаў міністр.
Кіеў 19 лістапада выкарыстаў ракеты ATACMS і Storm Shadow супраць Бранскай і Курскай абласцей.
У адказ на гэтыя дзеянні Расія нанесла камбінаваны ўдар па аб’екце ВПК Украіны. У Днепрапятроўску расійскія вайскоўцы паразілі буйны прамысловы комплекс, які вырабляў ракетную тэхніку і ўзбраенні.
У баявых умовах было праведзена, у тым ліку, і выпрабаванне найноўшай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці
"Орешник". Балістычная ракета выкарыстоўвалася ў няядзерным гіпергукавым выкананне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"