https://bel.sputnik.by/20241211/tsvk-prynyala-dakumenty-dlya-regstratsy-kandydatam-u-prezdenty-khzhnyaka-1091793924.html
ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Хіжняка
ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Хіжняка
Sputnik Беларусь
Раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі яшчэ правяраюць падпісныя лісты прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і да 21 снежня павінны перадаць пратаколы ў... 11.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-11T12:21+0300
2024-12-11T12:21+0300
2024-12-11T12:21+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
аляксандр хіжняк
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
навіны
цвк рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0b/1091791479_0:21:1200:696_1920x0_80_0_0_3e6ab284d5315ffa51fada438a1178fa.jpg
МІНСК, 11 сне – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, перадае карэспандэнт Sputnik.Гэта другі ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі, у якога ЦВК прыняла пакет дакументаў для рэгістрацыі.У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы. Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.Як заявіў пасля падачы дакументаў Хіжняк, яго ініцыятыўная група сабрала больш за 100 тыс подпісаў.Паводле яго ацэнак, выбарчая прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі праходзіць "спакойна, без эксцэсаў". Выбаршчыкаў хвалююць такія пытанні, як паслугі ЖКГ, медыцынскае абслугоўванне, цэны на лекі (асабліва гэта датычыцца асоб пажылога ўзросту).Хіжняк – другі ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі, у якога ЦВК прыняў пакет дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам. Першым падаў лідар КПБ Аляксандр Сыранкоў.У адпаведнасці з каляндарным планам правядзення выбараў прэзідэнта ў 2025 годзе да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у ЦВК пратаколы аб правераных падпісных лістах, у якіх будуць указаны даныя дакладных і недакладных подпісаў.Як раней паведамляў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, на 23 снежня запланавана пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.Таксама раней была агучана папярэдняя інфармацыя аб тым, што ўсе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду ўжо сабралі неабходныя 100 тыс подпісаў. Цяпер іх дакладнасць павінны праверыць раённыя, гарадскія і абласныя выбарчыя камісіі і потым звесткі перадаць у ЦВК.У прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы.Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241210/tsvk-prynyala-dakumenty--syrankova-1091770465.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0b/1091791479_125:0:1105:735_1920x0_80_0_0_16c11de6449061cbb8f6ff6d9c3f3850.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, аляксандр хіжняк, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , цвк рэспублікі беларусь
выбары, прэзідэнт, аляксандр хіжняк, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны , цвк рэспублікі беларусь
ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Хіжняка
Раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі яшчэ правяраюць падпісныя лісты прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і да 21 снежня павінны перадаць пратаколы ў Цэнтрвыбаркам.
МІНСК, 11 сне – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гэта другі ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі, у якога ЦВК прыняла пакет дакументаў для рэгістрацыі.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы. Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.
Як заявіў пасля падачы дакументаў Хіжняк, яго ініцыятыўная група сабрала больш за 100 тыс подпісаў.
Паводле яго ацэнак, выбарчая прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі праходзіць "спакойна, без эксцэсаў". Выбаршчыкаў хвалююць такія пытанні, як паслугі ЖКГ, медыцынскае абслугоўванне, цэны на лекі (асабліва гэта датычыцца асоб пажылога ўзросту).
Хіжняк – другі ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі, у якога ЦВК прыняў пакет дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам. Першым падаў лідар КПБ Аляксандр Сыранкоў.
У адпаведнасці з каляндарным планам правядзення выбараў прэзідэнта ў 2025 годзе да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у ЦВК пратаколы аб правераных падпісных лістах, у якіх будуць указаны даныя дакладных і недакладных подпісаў.
Як раней паведамляў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, на 23 снежня запланавана пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.
Таксама раней была агучана папярэдняя інфармацыя аб тым, што ўсе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду ўжо сабралі неабходныя 100 тыс подпісаў. Цяпер іх дакладнасць павінны праверыць раённыя, гарадскія і абласныя выбарчыя камісіі і потым звесткі перадаць у ЦВК.
У прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"