Модуль SputnikPro па фатаграфіі пачаўся ў Мінску

© Sputnik / Ольга Головко / Перайсці ў медыябанкФотаапарат
Фотаапарат - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2024
Падпісацца
Аб нюансах атрымання ўнікальных здымкаў расказвае спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня".
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Майстар-клас праекта SputnikPro, прысвечаны фатаграфіі, пачаўся ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
На модулі "Фатаграфія як навіна" гаворка ідзе аб здымках – як зрабіць унікальны кадр або цэлы фотарэпартаж прафесійнай фотакамерай ці з дапамогай звычайнага тэлефона.
Майстар-клас праводзіць спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня" Сяргей Бабылёў.
У яго велізарны вопыт працы – ён займаўся як здымкай вышэйшых асоб дзяржаў, так і рэпартажамі з зон баявых дзеянняў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў, у тым ліку POY, WMS Global Awards, конкурсу імя Андрэя Сценіна, яго праца адзначана Падзякай прэзідэнта Расіі.
Сустрэча ў Мінску – гэта старт дзесятага юбілейнага Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сцяніна. Ён быў заснаваны 22 снежня 2014 года медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА і носіць імя спецыяльнага фотакарэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня", які загінуў на паўднёвым усходзе Украіны ў жніўні 2014 года.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тыс чалавек з 80 краін.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзесятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Удзельнікі модуля SputnikPro у Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2024
"SputnikPro на Зубовском": навучанне ў Маскве мяняе медыяіндустрыю краін СНД
Стужка навiн
0