https://bel.sputnik.by/20241213/pazhar-u-gandlvym-tsentry--vtsebsku-lakalzavany-1091888916.html
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску лакалізаваны
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску лакалізаваны
Sputnik Беларусь
На месца здарэння прыехалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін. 13.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-13T20:15+0300
2024-12-13T20:15+0300
2024-12-13T22:14+0300
навіны
пажар
віцебск
гандлёвы цэнтр
грамадства
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
мнс беларусі
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0d/1091888101_109:0:1172:598_1920x0_80_0_0_d1bb94539d86123ec3a9828df748a94e.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб лакалізацыі пажару ў гандлёвым цэнтры "Беларусь" у Віцебску.Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што падраздзяленні МНС працягваюць працаваць на месцы інцыдэнту.На месца здарэння прыехалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў, кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, а таксама кіраўнікі праваахоўных органаў.З боку гандлёвага цэнтра на плошчы Перамогі, моста Блахіна перакрыты пешаходны рух. Інспектары ДАІ гарантуюць бяспеку дарожнага руху.Пацярпелыя ў выніку пажару і іх блізкія могуць звярнуцца па псіхалагічную падтрымку на "тэлефон даверу": 8 (0212) 61-60-60 (кругласутачна).Раней у МНС паведамлялі, што на месцы пажару ў ГЦ "Беларусь" працуюць больш за два дзесяткі адзінак тэхнікі і больш за 80 ратавальнікаў.З будынка былі эвакуіраваны 215 чалавек, медыцынская дапамога спатрэбілася 10 пацярпелым.Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, шасцёра з іх знаходзяцца ў Віцебскай абласной бальніцы з парэзамі, апёкамі і атручэннем чадным газам, а адзін чалавек – у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.На дапамогу віцебскім медыкам, паведамілі ў ведамстве, выехалі спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241213/admyanl-merapryemstvy--perakryl-tsentr---shto-zaraz-adbyvaetstsa--vtsebsku-1091887545.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0d/1091888101_242:0:1039:598_1920x0_80_0_0_13f32ee8cba2080132ebb111bb6058bc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , пажар, віцебск, гандлёвы цэнтр, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, мнс беларусі, бяспека, у беларусі, беларусь
навіны , пажар, віцебск, гандлёвы цэнтр, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, мнс беларусі, бяспека, у беларусі, беларусь
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Віцебску лакалізаваны
20:15 13.12.2024 (абноўлена: 22:14 13.12.2024) На месца здарэння прыехалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб лакалізацыі пажару ў гандлёвым цэнтры "Беларусь" у Віцебску.
Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што падраздзяленні МНС працягваюць працаваць на месцы інцыдэнту.
"Цяпер праводзіцца разведка па ўсіх паверхах будынка, праводзяцца пошукі магчымых пацярпелых і выяўленне ачагоў узгарання. Ачагоў, як мы бачым, некалькі", - удакладнілі ў МНС.
На месца здарэння прыехалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў, кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, а таксама кіраўнікі праваахоўных органаў.
З боку гандлёвага цэнтра на плошчы Перамогі, моста Блахіна перакрыты пешаходны рух. Інспектары ДАІ гарантуюць бяспеку дарожнага руху.
Пацярпелыя ў выніку пажару і іх блізкія могуць звярнуцца па псіхалагічную падтрымку на "тэлефон даверу": 8 (0212) 61-60-60 (кругласутачна).
Раней у МНС паведамлялі, што на месцы пажару ў ГЦ "Беларусь" працуюць больш за два дзесяткі адзінак тэхнікі і больш за 80 ратавальнікаў.
З будынка былі эвакуіраваны 215 чалавек, медыцынская дапамога спатрэбілася 10 пацярпелым.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, шасцёра з іх знаходзяцца ў Віцебскай абласной бальніцы з парэзамі, апёкамі і атручэннем чадным газам, а адзін чалавек – у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
На дапамогу віцебскім медыкам, паведамілі ў ведамстве, выехалі спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"