Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сабянін: гарады-героі Масква і Мінск звязаны шматвяковай гісторыяй

© Sputnik / Тамара БеляеваМэр Масквы Сяргей Сабянін і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
Мэр Масквы Сяргей Сабянін і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2024
Падпісацца
Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін прыехаў у беларускую сталіцу, дзе праходзяць Дні Масквы, з афіцыйным візітам.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Мінск і Маскву звязваюць брацкія адносіны і шматвяковая агульная гісторыя, заявіў мэр сталіцы РФ Сяргей Сабянін на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым, перадае карэспандэнт Sputnik.
У рамках рабочага візіту ў Мінск Сабянін сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама прайшла яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
"Масква і Мінск – гарады-пабрацімы, гарады-героі, звязаныя паміж сабой шматвяковай гісторыяй. І асабліва цяпер нашы сувязі, нашы адносіны становяцца ўсё больш цеснымі", - заявіў мэр расійскай сталіцы на цырымоніі падпісання сумеснай заявы аб пашырэнні супрацоўніцтва.
Сабянін адзначыў, што адносіны паміж дзвюма сталіцамі развіваюцца практычна па ўсіх напрамках, ва ўсіх галінах.
"Прамысловасць, гандаль, турызм, ахова здароўя, адукацыя. Мы па гэтых усіх напрамках актыўна працуем і з урадам Беларусі, і, вядома, з Мінскам", - сказаў ён.
Дакумент, які сёння падпісаны, дае імпульс для работы ў гэтых галінах, паглыбляе эканамічныя, сацыяльныя сувязі паміж сталіцамі дзвюх краін, падкрэсліў Сабянін.
У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў таксама адзначыў даўнія сувязі Масквы і Мінска.
"Шмат праектаў, якія рэалізуюцца, вельмі добра наладжаны гандлёва-эканамічныя адносіны. Мы бачым перспектыву іх развіцця – усё для гэтага ёсць, вельмі шмат напрамкаў супрацоўніцтва", - канстатаваў Кухараў.

Сумесная заява

Пасля абмеркавання тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, Сабянін і Кухараў падпісалі сумесную заяву, у якой выказана зацікаўленасць у паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой.
У ёй падкрэсліваецца, што сталіцы дзвюх дзяржаў "імкнуцца ўнесці ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Расіяй у сферы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, сацыяльна-культурнага, гуманітарнага і іншых напрамкаў супрацоўніцтва".
Таксама ўказана, што бакі надаюць важнае значэнне захаванню і развіццю вытворчых і тэхналагічных сувязей паміж суб’ектамі гаспадарання.
У сумеснай заяве культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой названа адным з прыярытэтных напрамкаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сяргей Сабянін і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Лукашэнка: Масква і Мінск замахнуліся на 7 млрд долараў тавараабароту
Стужка навiн
0