https://bel.sputnik.by/20241223/tsvk-lukashenka-admovsya-ad-peradvybarnykh-vystuplennya-pa-rady--tb-1092167892.html
ЦВК: Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па радыё і ТБ
ЦВК: Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па радыё і ТБ
Sputnik Беларусь
Кандыдаты ў прэзідэнты маюць магчымасць па два разы выступіць на тэлебачанні і радыё не больш як па паўгадзіне. 23.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-23T14:41+0300
2024-12-23T14:41+0300
2024-12-23T14:41+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
навіны
цвк рэспублікі беларусь
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725796_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_9506d8f09188e57ec90f44b0e5eecf4b.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не будзе выступаць па тэлебачанні і радыё ў рамках часу, які выдзяляецца для перадвыбарнай агітацыі, аб гэтым паведамілі на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама (ЦВК).Выступленні іншых чатырох кандыдатаў будуць трансліравацца вечарам 9 і 16 студзеня 2025 года ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Тэледэбаты прапануецца правесці 20 студзеня.На радыё кандыдаты атрымаюць эфір раніцай 8, 10, 15 і 17 студзеня.Як удакладніла прадстаўнік ЦВК, кандыдаты ў прэзідэнты будуць мець магчымасць па два разы выступіць на ТБ і радыё. Працягласць кожнага выступлення не павінна перавышаць 30 хвілін.Даты выступленняўПасля жараб’ёўкі даты і часу перадвыбарных выступленняў было вызначана, што 9 студзеня 2025 года па тэлебачанні выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку: Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч.Потым 16 студзеня час будзе выдзелены па чарзе Аляксандру Хіжняку, Ганне Канапацкай, Сяргею Сыранкову, Алегу Гайдукевічу.Выступаць на радыё кандыдаты ў прэзідэнты будуць у наступным парадку: 8 студзеня Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк, 10 студзеня – Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў, 15 студзеня – Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая, 17 студзеня – Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк.Рэгістрацыя кандыдатаўУ панядзелак ЦВК зарэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку і яшчэ чатырох прэтэндэнтаў – лідара ЛДБП Алега Гайдукевіча, першага сакратара ЦК КП Беларусі Сяргея Сыранкова, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і Ганну Канапацкую.З 1 студзеня пачнецца перадвыбарная агітацыя, якая скончыцца 25 студзеня. З 21 па 25 студзеня ў Беларусі пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах, 26 студзеня – асноўны дзень галасавання.Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна падвесці вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241223/tsvk-zaregstravala-kandydata-na-vybarakh-prezdenta-belarus-1092161933.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725796_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_9a2cd5a07ff4d617e35a8656e7de1f43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , цвк рэспублікі беларусь, аляксандр лукашэнка
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , цвк рэспублікі беларусь, аляксандр лукашэнка
ЦВК: Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па радыё і ТБ
Кандыдаты ў прэзідэнты маюць магчымасць па два разы выступіць на тэлебачанні і радыё не больш як па паўгадзіне.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не будзе выступаць па тэлебачанні і радыё ў рамках часу, які выдзяляецца для перадвыбарнай агітацыі, аб гэтым паведамілі на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама (ЦВК).
"Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які балаціруецца на новы тэрмін, адмовіўся ад дадзенага яму выбарчым заканадаўствам часу на перадвыбарныя выступленні па тэлебачанні і радыё", - заявіла прадстаўнік ЦВК Алеся Урбановіч.
Выступленні іншых чатырох кандыдатаў будуць трансліравацца вечарам 9 і 16 студзеня 2025 года ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Тэледэбаты прапануецца правесці 20 студзеня.
На радыё кандыдаты атрымаюць эфір раніцай 8, 10, 15 і 17 студзеня.
Як удакладніла прадстаўнік ЦВК, кандыдаты ў прэзідэнты будуць мець магчымасць па два разы выступіць на ТБ і радыё. Працягласць кожнага выступлення не павінна перавышаць 30 хвілін.
Пасля жараб’ёўкі даты і часу перадвыбарных выступленняў было вызначана, што 9 студзеня 2025 года па тэлебачанні выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку: Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч.
Потым 16 студзеня час будзе выдзелены па чарзе Аляксандру Хіжняку, Ганне Канапацкай, Сяргею Сыранкову, Алегу Гайдукевічу.
Выступаць на радыё кандыдаты ў прэзідэнты будуць у наступным парадку: 8 студзеня Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк, 10 студзеня – Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў, 15 студзеня – Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая, 17 студзеня – Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк.
У панядзелак ЦВК зарэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку і яшчэ чатырох прэтэндэнтаў – лідара ЛДБП Алега Гайдукевіча, першага сакратара ЦК КП Беларусі Сяргея Сыранкова, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і Ганну Канапацкую.
З 1 студзеня пачнецца перадвыбарная агітацыя, якая скончыцца 25 студзеня. З 21 па 25 студзеня ў Беларусі пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах, 26 студзеня – асноўны дзень галасавання.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна падвесці вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"