Боевое слаживание штурмовиков и расчетов БПЛА группировки Запад на Краснолиманском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў: Расію не задаволіць перамір’е ва Украіне

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2024
Падпісацца
Расійскаму боку неабходны дамоўленасці, якія будуць замацаваны юрыдычна і абавяжуць усе бакі канфлікту да іх выканання, адзначыў кіраўнік расійскага МЗС.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Расійскі бок незадаволіць перамір’е ва Украіне, неабходны юрыдычна абавязваючыя дамоўленасці, каб вырашыць першапрычыны канфлікту, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік расійскай дыпламатыі адзначыў, што ў РФ звярнулі ўвагу на ўсе абмеркаванні магчымага перамір’я на Захадзе. На думку расійскага боку, такі варыянт развіцця падзей толькі дазволіць кіеўскаму рэжыму пры дапамозе заходніх краін зноў назапасіць сілы для новых удараў па РФ.
"Прэзідэнт ужо не раз аб гэтым гаварыў. Перамір’е нас не задаволіць. Нам патрэбны надзейныя, юрыдычна абавязваючыя дамоўленасці, якія накіраваны на ўстараненне галоўных першапрычын канфлікту", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю праграме "60 минут" на тэлеканале "Россия 1".
Кіраўнік МЗС адзначыў, што гэтыя дамоўленасці павінны ўключаць тэмы агульнай бяспекі ў Еўропе, пашырэння НАТА, а таксама праў грамадзян на тэрыторыях, якія выказаліся за ўз’яднанне з Расіяй.
Лаўроў таксама дадаў, што Масква не адыходзіць ад перагавораў па ўкраінскай тэматыцы, аднак трэба бачыць сур’ёзныя, канкрэтныя прапановы. Акрамя таго, у Масквы няма ніякіх ілюзій аб тым, што з прыходам да ўлады Дональда Трампа ў ЗША абавязкова пачнуцца перагаворы па Украіне.

Удары па Расіі

Кіраўнік расійскага МЗС таксама выказаўся аб адказе РФ на атакі УСУ, зробленыя пры дапамозе дальнабойнай зброі заходняй вытворчасці. Паводле слоў Лаўрова, Расія не абавязкова будзе максімальна хутка адказваць на такія атакі, лепш падрыхтавацца і адказаць "па поўнай праграме".
"Неабавязкова адразу раніцай нешта рабіць. Можна крыху пачакаць, мы людзі цярплівыя. Але часам, ведаеце, сем разоў адмерай – адзін раз адрэж. Вось трэба адмераць так, каб адрэзаць па поўнай праграме", - сказаў Лаўроў.
Міністр адзначыў, што расійскія вайскоўцы, асабліва ў апошні час, і так наносяць значную шкоду УСУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Праца СПА - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Амаль 60 украінскіх дронаў знішчылі за ноч над тэрыторыяй РФ
Стужка навiн
0