Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Каля 100 назіральнікаў СНД накіравалі заяўкі на акрэдытацыю ў ЦВК Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасяджэнне выканкама СНД у Минску
Пасяджэнне выканкама СНД у Минску - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2024
Падпісацца
У рэспубліцы праходзіць найважнейшая электаральная кампанія – 26 студзеня наступнага года беларусам трэба выбраць кіраўніка дзяржавы.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Заяўкі на акрэдытацыю ўжо прыкладна 100 назіральнікаў місіі СНД на выбарах прэзідэнта Беларусі пададзены ў Цэнтрвыбаркам краіны, паведаміў у чацвер намеснік кіраўніка штаба місіі Яўген Казяк.
"На сённяшні дзень пададзены заяўкі на акрэдытацыю каля 100 назіральніаў місіі СНД", - сказаў ён журналістам у Мінску.
Паводле слоў Казяка, на гэты момант прадстаўнікі місіі СНД ажыццяўляюць маніторынг таго, як ідзе падрыхтоўка да выбараў, але не даюць ацэнку гэтаму працэсу. Ён растлумачыў, што задачай назіральнікаў цяпер з’яўляецца адсочванне адпаведнасці таго, што адбываецца, нацыянальнаму заканадаўству.
Паступова ў назіральнікаў працы будзе станавіцца больш, асабліва з улікам планаў прыбыцця кароткатэрміновых назіральнікаў місіі бліжэй да даты галасавання, адзначыў намеснік кіраўніка штаба місіі. Ён удакладніў, што гэта будзе звязана з падрыхтоўкай да прыбыцця кароткатэрміновых назіральнікаў, размеркаваннем іх па рэгіёнах, забеспячэннем транспартам і іншымі момантамі.
Паводле даных ЦВК Беларусі на 23 снежня ўжо акрэдытаваны 93 замежныя і міжнародныя назіральнікі, 39 з іх прадстаўляюць выканкам СНД і 18 – Міжпарламенцкую асамблею Садружнасці.
Згодна з раней прынятым планам выбараў, перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 па 25 студзеня 2025 года. З 21 па 25 студзеня ўключна ў краіне пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта, 26 студзеня – асноўны дзень галасавання.
Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны пяць прэтэндэнтаў, сярод якіх дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЦВК Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
ЦВК абнародавала даныя аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Стужка навiн
0