https://bel.sputnik.by/20241227/eksperty-dasledaval-astank-chaso-vav-yakya-znayshl--brestse-1092292611.html
Эксперты даследавалі астанкі часоў ВАВ, якія знайшлі ў Брэсце
Эксперты даследавалі астанкі часоў ВАВ, якія знайшлі ў Брэсце
Sputnik Беларусь
Астанкі людзей падчас работ знайшлі вайскоўцы 52-га спецбатальёна Мінабароны. 27.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-27T11:41+0300
2024-12-27T11:41+0300
2024-12-27T11:41+0300
брэст
дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі
экспертыза
навіны
вялікая айчынная вайна
злачынства
бяспека
грамадства
гісторыя
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1b/1092290446_0:70:697:462_1920x0_80_0_0_c4a6efc91519a74ab8acb44801e7c9e1.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Судовыя эксперты ўстанавілі даўнасць пахавання, якое выявілі ў адным з мікрараёнаў Брэста, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Беларусі.Касцявыя астанкі былі знойдзены ваеннаслужачымі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны на ўчастку па вуліцы Смірнова, якая знаходзіцца ў заходняй частцы абласнога цэнтра.Было меркавана, што пахаванне адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны: паводле звестак пракуратуры Брэста там у той час размяшчаўся лагер смерці "Чырвоныя казармы".Там таксама адзначылі, што, паводле заключэння эксперта, яны належаць не менш як 38 асобам, узрост якіх складаў ад 14 да 60 гадоў. Даўнасць пахавання – звыш 80 гадоў. Пры гэтым спецыялістам удалося ўстанавіць пол і прыжыццёвы рост асобных людзей, якія былі пахаваны ў раёне "Чырвоных казарм"."Чырвоныя казармы"Пасля акупацыі Брэста нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1942 годзе за кіламетр ад вёскі Рэчыца (сучасны мікрараён "Рэчыца" Брэста) на тэрыторыі казармы воінскай часці Чырвонай Арміі арганізавалі лагер, дзе ўтрымліваліся 8 тысяч савецкіх ваеннапалонных. На працягу года ў ім памерла да 7,2 тысячы салдат СССР.З 1943-га ў лагеры трымалі людзей, якіх вярталі з прымусовых работ з Германіі. Ад хвароб, голаду і холаду там загінулі больш за 2 тысячы мірных грамадзян. Яны былі пахаваны ў агульных магілах за чыгункай.У 1960-х не тэрыторыі "Чырвоных казарм" устанавілі мемарыяльны знак – гранітны помнік у памяць аб савецкіх грамадзянах, якія загінулі ў лагеры.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241205/novyya-fakty-masavaga-znshchennya-lyudzey-u-gady-vav-ustanoleny--maglve-1091633118.html
брэст
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1b/1092290446_0:5:697:528_1920x0_80_0_0_3c8a09d63482dcf8239861ae179e13c8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брэст, дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі, экспертыза, навіны , вялікая айчынная вайна, злачынства, бяспека, грамадства, гісторыя, у беларусі, беларусь, генацыд
брэст, дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі, экспертыза, навіны , вялікая айчынная вайна, злачынства, бяспека, грамадства, гісторыя, у беларусі, беларусь, генацыд
Эксперты даследавалі астанкі часоў ВАВ, якія знайшлі ў Брэсце
Астанкі людзей падчас работ знайшлі вайскоўцы 52-га спецбатальёна Мінабароны.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Судовыя эксперты ўстанавілі даўнасць пахавання, якое выявілі ў адным з мікрараёнаў Брэста, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Беларусі.
Касцявыя астанкі былі знойдзены ваеннаслужачымі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны на ўчастку па вуліцы Смірнова, якая знаходзіцца ў заходняй частцы абласнога цэнтра.
Было меркавана, што пахаванне адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны: паводле звестак пракуратуры Брэста там у той час размяшчаўся лагер смерці "Чырвоныя казармы".
"Для ўстанаўлення даўнасці пахавання, а таксама біялагічнага ўзросту людзей, чые касцявыя астанкі знойдзены, прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза", - сказалі ў камітэце.
Там таксама адзначылі, што, паводле заключэння эксперта, яны належаць не менш як 38 асобам, узрост якіх складаў ад 14 да 60 гадоў. Даўнасць пахавання – звыш 80 гадоў. Пры гэтым спецыялістам удалося ўстанавіць пол і прыжыццёвы рост асобных людзей, якія былі пахаваны ў раёне "Чырвоных казарм".
Пасля акупацыі Брэста нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1942 годзе за кіламетр ад вёскі Рэчыца (сучасны мікрараён "Рэчыца" Брэста) на тэрыторыі казармы воінскай часці Чырвонай Арміі арганізавалі лагер, дзе ўтрымліваліся 8 тысяч савецкіх ваеннапалонных. На працягу года ў ім памерла да 7,2 тысячы салдат СССР.
З 1943-га ў лагеры трымалі людзей, якіх вярталі з прымусовых работ з Германіі. Ад хвароб, голаду і холаду там загінулі больш за 2 тысячы мірных грамадзян. Яны былі пахаваны ў агульных магілах за чыгункай.
У 1960-х не тэрыторыі "Чырвоных казарм" устанавілі мемарыяльны знак – гранітны помнік у памяць аб савецкіх грамадзянах, якія загінулі ў лагеры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"