https://bel.sputnik.by/20250101/galonyya-ekanamchnyya-vynk-2024-goda-1092413966.html
Галоўныя эканамічныя вынікі 2024 года
Галоўныя эканамічныя вынікі 2024 года
Sputnik Беларусь
Айчынная эканоміка працягнула расці, нягледзячы на беспрэцэдэнтную колькасць рэстрыкцый з боку заходніх краін. Шмат у чым паспяховая карціна дасягнута дзякуючы... 01.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-01T14:45+0300
2025-01-01T14:45+0300
2025-01-01T14:45+0300
эканоміка
новы год - 2025
фінансы
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7cb7772b345c35f24dcff2c77fc484b5.jpg
Рэспубліка многія гады працавала над тым, каб дыверсцыфікаваць свой знешні гандаль. Афіцыйны Мінск лічыў, што аптымальнай для развіцця краіны будзе формула, калі па трэці экспарту будзе прыпадаць на Расію, Захад і краіны далёкай дугі.Фактычна на працягу многіх гадоў беларускі экспарт практычна ў роўных долях прыпадаў на заходнія краіны і расійскі рынак. Аднак апошнія гады Захад пачаў уводзіць супраць Мінска сектаральныя санкцыі.Самым відавочным для Беларусі стала рашэнне пераарыентаваць свой экспарт на расійскі рынак, а лагістыку – з балтыйскіх рэспублік на расійскія парты. Вынік не прымусіў сябе чакаць. Па выніках 2023 года аб’ём узаемнага гандлю з РФ дасягнуў рэкорднай адзнакі 53 млрд долараў.Канчатковыя лічбы ўзаемнага тавараабароту за 2024 год будуць пазней, але пакуль даныя гавораць аб тым, што ён зноў вырасце і будзе ў дыяпазоне 59-60 млрд долараў.Акно на БалтыцыБеларускі экспарт на працягу многіх гадоў ішоў праз парты балтыйскіх рэспублік, бо гэта было найменшае лагістычнае плячо. Беларусь нават набыла долю ў тэрмінале ў Клайпедскім порце, каб праз яго перавальваць калійныя ўдабрэнні.Праўда, літоўскі бок у 2021 годзе вырашыў заблакіраваць экспарт беларускіх калійных удабрэнняў.Беларусь звярнулася па дапамогу да бліжэйшага саюзніка, і нягледзячы на поўную загружанасць магутнасцей расійскіх партоў у 2022 годзе рэспубліка атрымала магчымасць экспартаваць свае тавары. Першы час ішлі размовы аб тым, што беларускім экспарцёрам патрэбен свой тэрмінал у порце "Бронка" ў Ленінградскай вобласці.У 2024 годзе стала вядома, што беларускі ўрад падпісаў з Мурманскай вобласцю пагадненне аб намерах. Сутнасць яго зводзілася да таго, што рэспубліка атрымае свой тэрмінал у порце Мурманска.У сваю чаргу "Беларуськалій" паведаміў, што падаў іск у суд Еўрапейскага саюза супраць Літвы за блакіроўку экспарту калійных удабрэнняў. Так горназдабыўны гігант вырашыў дабіцца кампенсацыі ўласных страт ад балтыйскай рэспублікі.Па выніках толькі 2023 года праз расійскія парты на экспарт пайшло 18 млн тон грузаў. Усяго ў гэтай працы было задзейнічана 20 партоў у Расіі.Пакуль няма афіцыйнай статыстыкі за ўвесь год, таму што ў гэтай сферы вынік падбіваюць па паўгоддзях. Але кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Дзмітрый Крутой ужо паведамляў, што толькі за першае паўгоддзе 2024 года экспарт праз расійскія парты дадаў 22,5% да аналагічнага перыяду мінулага года і дасягнуў 7,3 млн тон.Блакітнае паліваБеларуская эканоміка застаецца па-ранейшаму дастаткова энергаёмістай, таму што ў краіне ў савецкія гады была створана моцная прамысловая галіна.Многія беларускія прамысловыя гіганты выкарыстоўваюць расійскі газ. Агульны аб’ём спажывання айчыннай прамысловасці складае каля 20 млн кубічных метраў блакітнага паліва. У сукупнасці гэта робіць цану на газ адным з фактараў, якія адбіваюцца на канкурэнтаздольнасці прамысловага сектара.У апошнія гады для Беларусі дзейнічае фіксаваная цана на расійскі газ – 128,5 долара за кубічны метр. У гэты ж час цэны на блакітнае паліва ў Еўропе на біржы схільны да сур’ёзных ваганняў, але нават пры самым лепшым раскладзе яны вышэй у тры-чатыры разы.Публічна аб тым, што ўсе пытанні, звязаныя з пастаўкамі энергарэсурсаў для патрэб беларускай эканомікі, вырашаны, заяўляў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прычым ён спаслаўся на свайго расийскага калегу Уладзіміра Пуціна, пры гэтым сказаўшы, што той прыняў адпаведнае рашэнне.Дакладных лічбаў паставак расійскай нафты і яе кошту для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў пакуль няма, затое дакладна вядома, што яна ідзе без экспартных пошлін.Прычым на беларускія заводы распаўсюджваюцца льготы, звязаныя з падатковым манеўрам у Расіі, і па выніках 2024 года рэспубліка папярэдне павінна атрымаць 640 млн долараў.Уласная вытворчасцьАбмежавальныя меры ў дачыненні да Расіі і Беларусі прымусілі ўлады дзвюх краін фарсіраваць рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.У Маскве і Мінску было вырашана зрабіць стаўку на ўласную вытворчасць камплектуючых і прадукцыі, да якіх заходнія краіны закрылі доступ.Расійскі ўрад першапачаткова выдаткаваў для беларускай прамысловасці крэдытную лінію на 105 млрд расійскіх рублёў. Гэтыя грошы прызначаліся для рэалізацыі 27 імпартазамяшчальных праектаў.Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік паведаміў, што крэдытную лінію плануецца павялічыць да 200 млрд расійскіх рублёў.Паводле яго слоў, расійскаму боку на разгляд ужо прадставілі сем новых праектаў на агульную суму звыш 70 млрд расійскіх рублёў.Асноўная частка крэдытных рэсурсаў пайшла на патрэбы беларускіх прамысловых гігантаў, сярод якіх вытворцы тэхнікі, станкоў, падшыпнікаў, гідраўлікі.Пры гэтым самым вядомым стаў праект вытворчасці двухматорнага лёгкага шматмэтавага самалёта "Асвей". У Беларусі павінны вырабіць 178 фюзеляжаў і не менш як 89 самалётаў.Эканоміка расцеСупрацоўніцтва з галоўным эканамічным партнёрам у асобе Расіі дало магчымасць забяспечыць рост беларускай эканомікі па выніках 11 месяцаў на 3,9%. Агульны аб’ём ВУП дасягнуў адзнакі ў 224,2 млрд рублёў (каля 64,5 млрд долараў).Тавараабарот з РФ, які расце, дазваляе беларускім уладам павялічваць золатавалютныя рэзервы. Міжнародныя актывы на канец года склалі 8,79 млрд долараў. Гэта пры тым, што стаяла задача, каб яны не апусціліся ніжэй за адзнаку 6 млрд долараў.Надзейныя партнёрскія адносіны Мінска і Масквы ў эканоміцы дазволілі беларускім уладам зрабіць прагноз, што ў 2025 годзе валавы ўнутраны прадукт рэспублікі вырасце яшчэ на 4,1%, а інфляцыя не перасягне 5%.Курсы валютПадводзячы вынікі 2023 года, мы фіксавалі, што 26 снежня валютныя курсы выглядалі наступным чынам:У канцы 2024 года на фоне росту імпарту і адмоўнага сальда гандлёвага балансу пачалі заўважна расці ў кошце і амерыканскі долар і еўра.Па стане на 30 снежня дадзеныя замежныя валюты сталі каштаваць даражэй:Пры гэтым у апублікаваным праекце бюджэту на 2025 год улады заклалі сярэдні курс долара ў дыяпазоне – 3,35-3,37 рубля.У снежаньскім макрапрагнозе на 2025 год эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) выказалі здагадку, што сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара складзе 3,38.Спецыялісты прагназіруюць, што ў 2025 годзе курс беларускага рубля будзе падтрымлівацца за кошт таго, што фізічныя асобы і нерэзідэнты будуць здаваць замежную валюту. Статыстыка Нацбанка таксама гаворыць аб тым, што ў мінулым годзе грамадзяне здаюць валюты больш, чым купляюць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250101/lukashenka-abyav-2025-y-godam-dobraparadkavannya-krany-1092413525.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_983bfb9e73e2824693daaa89374e3c4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, новы год - 2025, фінансы, у беларусі, беларусь, навіны
эканоміка, новы год - 2025, фінансы, у беларусі, беларусь, навіны
Галоўныя эканамічныя вынікі 2024 года
Айчынная эканоміка працягнула расці, нягледзячы на беспрэцэдэнтную колькасць рэстрыкцый з боку заходніх краін. Шмат у чым паспяховая карціна дасягнута дзякуючы саюзу з Расіяй.
Рэспубліка многія гады працавала над тым, каб дыверсцыфікаваць свой знешні гандаль. Афіцыйны Мінск лічыў, што аптымальнай для развіцця краіны будзе формула, калі па трэці экспарту будзе прыпадаць на Расію, Захад і краіны далёкай дугі.
Фактычна на працягу многіх гадоў беларускі экспарт практычна ў роўных долях прыпадаў на заходнія краіны і расійскі рынак. Аднак апошнія гады Захад пачаў уводзіць супраць Мінска сектаральныя санкцыі.
Самым відавочным для Беларусі стала рашэнне пераарыентаваць свой экспарт на расійскі рынак, а лагістыку – з балтыйскіх рэспублік на расійскія парты. Вынік не прымусіў сябе чакаць. Па выніках 2023 года аб’ём узаемнага гандлю з РФ дасягнуў рэкорднай адзнакі 53 млрд долараў.
Канчатковыя лічбы ўзаемнага тавараабароту за 2024 год будуць пазней, але пакуль даныя гавораць аб тым, што ён зноў вырасце і будзе ў дыяпазоне 59-60 млрд долараў.
Беларускі экспарт на працягу многіх гадоў ішоў праз парты балтыйскіх рэспублік, бо гэта было найменшае лагістычнае плячо. Беларусь нават набыла долю ў тэрмінале ў Клайпедскім порце, каб праз яго перавальваць калійныя ўдабрэнні.
Праўда, літоўскі бок у 2021 годзе вырашыў заблакіраваць экспарт беларускіх калійных удабрэнняў.
Беларусь звярнулася па дапамогу да бліжэйшага саюзніка, і нягледзячы на поўную загружанасць магутнасцей расійскіх партоў у 2022 годзе рэспубліка атрымала магчымасць экспартаваць свае тавары. Першы час ішлі размовы аб тым, што беларускім экспарцёрам патрэбен свой тэрмінал у порце "Бронка" ў Ленінградскай вобласці.
У 2024 годзе стала вядома, што беларускі ўрад падпісаў з Мурманскай вобласцю пагадненне аб намерах. Сутнасць яго зводзілася да таго, што рэспубліка атрымае свой тэрмінал у порце Мурманска.
У сваю чаргу "Беларуськалій" паведаміў, што падаў іск у суд Еўрапейскага саюза супраць Літвы за блакіроўку экспарту калійных удабрэнняў. Так горназдабыўны гігант вырашыў
дабіцца кампенсацыі ўласных страт ад балтыйскай рэспублікі.
Па выніках толькі 2023 года праз расійскія парты на экспарт пайшло 18 млн тон грузаў. Усяго ў гэтай працы было задзейнічана 20 партоў у Расіі.
Пакуль няма афіцыйнай статыстыкі за ўвесь год, таму што ў гэтай сферы вынік падбіваюць па паўгоддзях. Але кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Дзмітрый Крутой ужо паведамляў, што толькі за першае паўгоддзе 2024 года экспарт праз расійскія парты
дадаў 22,5% да аналагічнага перыяду мінулага года і дасягнуў 7,3 млн тон.
Беларуская эканоміка застаецца па-ранейшаму дастаткова энергаёмістай, таму што ў краіне ў савецкія гады была створана моцная прамысловая галіна.
Многія беларускія прамысловыя гіганты выкарыстоўваюць расійскі газ. Агульны аб’ём спажывання айчыннай прамысловасці складае каля 20 млн кубічных метраў блакітнага паліва. У сукупнасці гэта робіць цану на газ адным з фактараў, якія адбіваюцца на канкурэнтаздольнасці прамысловага сектара.
У апошнія гады для Беларусі дзейнічае фіксаваная цана на расійскі газ – 128,5 долара за кубічны метр. У гэты ж час цэны на блакітнае паліва ў Еўропе на біржы схільны да сур’ёзных ваганняў, але нават пры самым лепшым раскладзе яны вышэй у тры-чатыры разы.
Публічна аб тым, што ўсе пытанні, звязаныя з пастаўкамі энергарэсурсаў для патрэб беларускай эканомікі, вырашаны,
заяўляў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прычым ён спаслаўся на свайго расийскага калегу Уладзіміра Пуціна, пры гэтым сказаўшы, што той прыняў адпаведнае рашэнне.
Дакладных лічбаў паставак расійскай
нафты і яе кошту для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў пакуль няма, затое дакладна вядома, што яна ідзе без экспартных пошлін.
Прычым на беларускія заводы распаўсюджваюцца льготы, звязаныя з падатковым манеўрам у Расіі, і па выніках 2024 года рэспубліка папярэдне павінна атрымаць 640 млн долараў.
Абмежавальныя меры ў дачыненні да Расіі і Беларусі прымусілі ўлады дзвюх краін фарсіраваць рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.
У Маскве і Мінску было вырашана зрабіць стаўку на ўласную вытворчасць камплектуючых і прадукцыі, да якіх заходнія краіны закрылі доступ.
Расійскі ўрад першапачаткова выдаткаваў для беларускай прамысловасці крэдытную лінію на 105 млрд расійскіх рублёў. Гэтыя грошы прызначаліся для рэалізацыі 27 імпартазамяшчальных праектаў.
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік
паведаміў, што крэдытную лінію плануецца павялічыць да 200 млрд расійскіх рублёў.
Паводле яго слоў, расійскаму боку на разгляд ужо прадставілі сем новых праектаў на агульную суму звыш 70 млрд расійскіх рублёў.
Асноўная частка крэдытных рэсурсаў пайшла на патрэбы беларускіх прамысловых гігантаў, сярод якіх вытворцы тэхнікі, станкоў, падшыпнікаў, гідраўлікі.
Пры гэтым самым вядомым стаў праект вытворчасці двухматорнага лёгкага шматмэтавага самалёта "
Асвей". У Беларусі павінны вырабіць 178 фюзеляжаў і не менш як 89 самалётаў.
Супрацоўніцтва з галоўным эканамічным партнёрам у асобе Расіі дало магчымасць забяспечыць рост беларускай эканомікі па выніках 11 месяцаў на 3,9%. Агульны аб’ём
ВУП дасягнуў адзнакі ў 224,2 млрд рублёў (каля 64,5 млрд долараў).
Тавараабарот з РФ, які расце, дазваляе беларускім уладам павялічваць золатавалютныя рэзервы. Міжнародныя актывы на канец года
склалі 8,79 млрд долараў. Гэта пры тым, што стаяла задача, каб яны не апусціліся ніжэй за адзнаку 6 млрд долараў.
Надзейныя партнёрскія адносіны Мінска і Масквы ў эканоміцы дазволілі беларускім уладам зрабіць прагноз, што ў 2025 годзе
валавы ўнутраны прадукт рэспублікі вырасце яшчэ на 4,1%, а інфляцыя не перасягне 5%.
Падводзячы вынікі 2023 года, мы фіксавалі, што 26 снежня валютныя курсы выглядалі наступным чынам:
1 долар – 3,2036 беларускага рубля,
1 еўра – 3,5255 беларускага рубля.
У канцы 2024 года на фоне росту імпарту і адмоўнага сальда гандлёвага балансу пачалі заўважна расці ў кошце і амерыканскі
долар і еўра.
Па стане на 30 снежня дадзеныя замежныя валюты сталі каштаваць даражэй:
1 долар – 3,4735 беларускага рубля,
1 еўра – 3,5753 беларускага рубля.
Пры гэтым у апублікаваным праекце бюджэту на 2025 год улады заклалі сярэдні курс долара ў дыяпазоне – 3,35-3,37 рубля.
У снежаньскім макрапрагнозе на 2025 год эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) выказалі здагадку, што сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара складзе 3,38.
Спецыялісты прагназіруюць, што ў 2025 годзе курс беларускага рубля будзе падтрымлівацца за кошт таго, што фізічныя асобы і нерэзідэнты будуць здаваць замежную валюту. Статыстыка Нацбанка таксама гаворыць аб тым, што ў мінулым годзе грамадзяне здаюць валюты больш, чым купляюць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"