https://bel.sputnik.by/20250107/amal-2-mln-ton-nafty-zdabyl--belarus--mnulym-godze-1092420506.html
Амаль 2 млн тон нафты здабылі ў Беларусі ў мінулым годзе
Амаль 2 млн тон нафты здабылі ў Беларусі ў мінулым годзе
Sputnik Беларусь
Падобныя аб’ёмы вуглевадароднай сыравіны апошні раз удавалася атрымліваць айчынным нафтавікам 29 гадоў таму. 07.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-07T10:57+0300
2025-01-07T10:57+0300
2025-01-07T10:57+0300
нафта
эканоміка
статыстыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/18/1046992131_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_308151247c98345672bc907e01ddb5b8.jpg
МІНСК, 7 сту – Sputnik. У Беларусі здабыта 1,938 млн тон нафты ў 2024 годзе, паведаміла "Беларуснафта".У кампаніі ўдакладнілі, што дадзенае дасягненне – рэкорд апошніх 29 гадоў. З прасвідраваных толькі ў мінулым годзе свідравін беларускія нафтавікі дасталі больш за 203 тыс тон сыравіны.Расійская "дачка" беларускіх нафтавікоў кампанія "Янгпур", якая працуе ў Заходняй Сібіры, за 10 месяцаў 2024 года здабыла мільярд кубаметраў прыроднага газу. Для параўнання: за ўвесь 2023 паўночныя нафтавікі адзначыліся паказчыкам менш чым у 800 млн кубаметраў сыравіны."Беларуснафта" ў 2023 годзе здабыла 1,876 млн тон нафты. Да гэтага на працягу шэрага гадоў у рэспубліцы здабывалася каля 1,7 млн тон нафты.У канцы 2022-га ў кампаніі паведамлялі, што калі здабываць 1,8 млн тон нафты за год, то запасаў сыравіны ў Беларусі хопіць арыентыровачна на 25 гадоў. У рэспубліцы практычна ўся разведаная нафта цяжка здабываецца – для яе здабычы выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхналогіі.У 2025 годзе ў краіне плануюць здабыць два млн тон нафты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241017/belarus-budze-supratsonchats-z-ktaem-u-zdabychy-skladanay-nafty-1090366994.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/18/1046992131_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_77351adda45eb4b05d2815dbbb0798ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, эканоміка, статыстыка, навіны , у беларусі, беларусь
нафта, эканоміка, статыстыка, навіны , у беларусі, беларусь
Амаль 2 млн тон нафты здабылі ў Беларусі ў мінулым годзе
Падобныя аб’ёмы вуглевадароднай сыравіны апошні раз удавалася атрымліваць айчынным нафтавікам 29 гадоў таму.
МІНСК, 7 сту – Sputnik. У Беларусі здабыта 1,938 млн тон нафты ў 2024 годзе, паведаміла "Беларуснафта".
У кампаніі ўдакладнілі, што дадзенае дасягненне – рэкорд апошніх 29 гадоў. З прасвідраваных толькі ў мінулым годзе свідравін беларускія нафтавікі дасталі больш за 203 тыс тон сыравіны.
"Павялічыліся запасы чорнага золата – прырост перавышае гадавы ўзровень нафтаздабычы больш чым на 700 тыс тон. Такога паказчыка не было больш за 40 гадоў", - адзначае карпаратыўны партал кампаніі neft.by.
Расійская "дачка" беларускіх нафтавікоў кампанія "Янгпур", якая працуе ў Заходняй Сібіры, за 10 месяцаў 2024 года здабыла мільярд кубаметраў прыроднага газу. Для параўнання: за ўвесь 2023 паўночныя нафтавікі адзначыліся паказчыкам менш чым у 800 млн кубаметраў сыравіны.
"Беларуснафта" ў 2023 годзе здабыла 1,876 млн тон нафты. Да гэтага на працягу шэрага гадоў у рэспубліцы здабывалася каля 1,7 млн тон нафты.
У канцы 2022-га ў кампаніі паведамлялі, што калі здабываць 1,8 млн тон нафты за год, то запасаў сыравіны ў Беларусі хопіць арыентыровачна на 25 гадоў. У рэспубліцы практычна ўся разведаная нафта цяжка здабываецца – для яе здабычы выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхналогіі.
У 2025 годзе ў краіне плануюць здабыць два млн тон нафты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 17 кастрычніка 2024, 12:28