https://bel.sputnik.by/20250110/lukashenka-nazva-samy-karysny-vykapen-belarus-1092555928.html
Лукашэнка назваў самы карысны выкапень Беларусі
Лукашэнка назваў самы карысны выкапень Беларусі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт прыняў у пятніцу ўдзел у пуску артэзіянскай вады, прызначанай для забеспячэння беларускай сталіцы. 10.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-10T11:17+0300
2025-01-10T11:17+0300
2025-01-10T11:31+0300
аляксандр лукашэнка
вада
грамадства
мінск
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092555114_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_c9236cf448d0dde0b49b3cbadd3f9235.png
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Самы карысны выкапень – гэта чыстая вада, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад пускам артэзіянскай вады для забеспячэння сталіцы на помпавай станцыі "Шчомысліца".Ён нагадаў, што апошнім часам больш за ўсё гавораць аб касмічных тэхналогіях, спадарожніках і ўзвядзенні аб’ектаў атамнай энергетыкі. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што перавод вялікага горада на ваду з падземных крыніц можна параўнаць па сваім маштабе з такімі праектамі.Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў грамадстве ёсць такая праблема, як "бесшабашнае" стаўленне да тых рэсурсаў краіны. У рэспубліцы многія прывыклі думаць, што вада – танны і даступны рэсурс, хоць спецыялісты разумеюць, якім складаным з’яўляецца водазабеспячэнне такога горада, як Мінск."Вы, як ніхто іншы, разумееце, што гэта дарагая рэч – зрабіць свідравіну, падняць ваду, прапампаваць яе, яшчэ раз даачысціць", - звярнуўся Лукашэнка да супрацоўнікаў "Мінскводаканала".Ён растлумачыў, што жыхары не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе, таму заклікаў яе берагчы нароўні з іншымі каштоўнымі прыроднымі рэсурсамі."Беражлівасць заўсёды была ўласціва нашаму народу. Трэба захаваць гэтыя падыходы", - лічыць беларускі лідар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220317/artezyanskaya-vada--staltsy-u-mngarvykankame-raskazal-yak-duts-spravy-1061378925.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0a/1092555114_128:0:1063:701_1920x0_80_0_0_9632160e1433d1ccc3233bdab8e0269c.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, вада, грамадства, мінск, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, вада, грамадства, мінск, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка назваў самы карысны выкапень Беларусі
11:17 10.01.2025 (абноўлена: 11:31 10.01.2025) Прэзідэнт прыняў у пятніцу ўдзел у пуску артэзіянскай вады, прызначанай для забеспячэння беларускай сталіцы.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Самы карысны выкапень – гэта чыстая вада, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад пускам артэзіянскай вады для забеспячэння сталіцы на помпавай станцыі "Шчомысліца".
Ён нагадаў, што апошнім часам больш за ўсё гавораць аб касмічных тэхналогіях, спадарожніках і ўзвядзенні аб’ектаў атамнай энергетыкі. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што перавод вялікага горада на ваду з падземных крыніц можна параўнаць па сваім маштабе з такімі праектамі.
"Кажуць, у нас няма карысных выкапняў. Самы вялікі карысны выкапень у нас – чыстая вада. Забяспечыць мегаполіс амаль у два мільёны чалавек абсалютна артэзіянскай вадой – гэта найвялікшы подзвіг нашага пакалення", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў грамадстве ёсць такая праблема, як "бесшабашнае" стаўленне да тых рэсурсаў краіны. У рэспубліцы многія прывыклі думаць, што вада – танны і даступны рэсурс, хоць спецыялісты разумеюць, якім складаным з’яўляецца водазабеспячэнне такога горада, як Мінск.
"Вы, як ніхто іншы, разумееце, што гэта дарагая рэч – зрабіць свідравіну, падняць ваду, прапампаваць яе, яшчэ раз даачысціць", - звярнуўся Лукашэнка да супрацоўнікаў "Мінскводаканала".
Ён растлумачыў, што жыхары не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе, таму заклікаў яе берагчы нароўні з іншымі каштоўнымі прыроднымі рэсурсамі.
"Беражлівасць заўсёды была ўласціва нашаму народу. Трэба захаваць гэтыя падыходы", - лічыць беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"