"Калядую, калядую, каўбасу чую…", або Гатуем Багатую куццю на Шчадрэц

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаўбаскі з рабрынкамі
Каўбаскі з рабрынкамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі гаспадарчых абрадаў на Каляды і раіць прыгатаваць па старажытных святочных рэцэптах мачанку па-капыльску і каўбасы ў піве.
Ад самага пачатку новага каляндарнага года ў паветры лунае святочны настрой. Усе віншуюць адзін аднаго са святамі і радуюцца, бо нарадзіўся Хрыстос і Каляды ў самай моцы. Як тут не ўзгадаць старадаўнюю прымаўку:
"На тое Бог даў Каляды, каб людзі весяліліся".
У гаспадынь працягваюцца кулінарныя клопаты і святочныя, асабліва смачныя стравы згодна з даўнімі традыцыямі не сыходзяць са стала. Гэткі кулінарны марафон на працягу некалькіх тыдняў! Здаецца толькі ўчора святкавалі Вялікую куццю з найсмачнейшымі поснымі стравамі і вось ізноў на парозе свята – "стары" Новы год, які ў ноч з 13 на 14 студзеня і ў наш час шмат хто святкуе!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКалядная зорка ў хаце
Калядная зорка ў хаце - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Калядная зорка ў хаце

Гаспадарчы абрад

У народзе ж гэта свята дагэтуль памятаюць пад назвамі Шчадрэц, Васілле, Васіль, Васілей, Святы Козлік і з яго нагоды нават адраджаюць даўно забытыя старажытныя абрады. У гэты асабліва вясёлы вечар прынята радавацца жыццю, каб такім яно засталося на цэлы год! Калядныя вечары лічылі чароўнымі, і, можа, таму дагэтуль у народнай памяці захаваліся згадкі пра варажбу не толькі моладзі, але і старэйшага пакалення.
© Sputnik / Альфред МикусКалядныя вечары лічылі чароўнымі!
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Калядныя вечары лічылі чароўнымі!
Аднойчы давялося быць сведкай цікавага сямейнага абраду, скіраванага на атрыманне багатага ўраджаю ў новым годзе.
Схаваўшыся за печ, гаспадыня звярталася да гаспадара са словамі, поўнымі сакральнага сэнсу. Адбываўся дыялог, які па павер’ях мусіў быць чутны нябёсам.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСхаваўшыся за печ, гаспадыня звярталася да гаспадара
Хлебная дзежка каля печы - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Схаваўшыся за печ, гаспадыня звярталася да гаспадара
Гаспадыня. Ці бачыш ты мяне?
Гаспадар. Не бачу!
Гаспадыня. Каб жа ты не бачыў за стагамі, за копамі, за вазамі, за снапамі свету!
Гаспадар. А ці бачыш ты мяне?
Гаспадыня. Не бачу!
Гаспадар. Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!
Гаспадыня. Каб твае словы ды праўдаю сталі!
І яшчэ, калі пашчасціць трапіць у гэты святочны вечар у вясковыя хаты ў беларускай глыбінцы, то дух захоплівае ад хараства прыбраных да свята пакояў! Дагэтуль тут прынята даставаць з шаф і куфраў самаробныя посцілкі, ручнікі, накрыўкі на падушкі, якімі багата ўпрыгожваюць ложкі ў "чыстых пакоях". Лічыцца, які парадак у хаце перад святам, такі і будзе лад у сям’і "круглы год".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточна прыбраны ложак на Шчадрэц
Святочна прыбраны ложак на Шчадрэц - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Святочна прыбраны ложак на Шчадрэц

"А Калядкі блізка, а каўбаскі нізка..."

Яшчэ адзін цудоўны абрад, які за апошнія дзесяцігоддзі даволі хутка адрадзіўся, – гэта калядаванне. Вядома ж калядуюць цяпер не паўсюдна. І ўсё ж асабліва напярэдадні Шчодрай куццявой вячэры, калі ў гаспадароў на стале асабліва багата ўсялякага смакоцця, нават у вялікім горадзе на парозе могуць з’явіцца вясёлыя калядоўшчыкі.
А каб назаўтра госць мог задаволена сказаць "пакуццявалі настаяшча", на стале ў Шчодры вечар звычайна былі: пірагі, бліны і каўбасы, мёд, сыр і масла, салёныя грыбкі і агуркі, "тлуста капуста", піва, квас ды гарэлка…
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Пакуццявалі настаяшча!"
Гульні на Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
"Пакуццявалі настаяшча!"
З такой "шчодрай" нагоды продкі заўважалі:
"Усяго даволі, а бяда – ніколі".
Да Шчодрай вячэры пачыналі рыхтавацца загадзя. У беларусаў рабіць каўбасы да Калядаў – справа вельмі традыцыйная і жывая дагэтуль. Вандруючы па вёсках ў пошуках цікавых кулінарных рэцэптаў, часта чую: "На Каляды нарабілі каўбас". І сапараўды, размах з якім гатуюць каўбасы на вёсцы, уражвае: уявіце сабе талаку з расчырванелых ад працы жанчын, якія на працягу некалькіх гадзін рэзалі ўручную цэлыя ночвы мяснога фаршу, запраўлялі духмянымі заправамі і ўсё гэта, напхаўшы ў кішкі, вывешвалі на баляску. Кожная каўбаса павінна была закруціцца на два колцы, а такіх каўбас, як заўважыла адна з гаспадынь у Клецкім раёне, павінна быць "…мо семдзесят"! Па снежаньскіх рэцэптах было зроблена шмат разнастайных хатніх каўбас. Цяпер засталося падаць іх разам з іншымі каляднымі стравамі да стала ды абдарыць імі калядоўшчыкаў!
© Sputnik / Альфред МикусЗастолле на Шчадрэц
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Застолле на Шчадрэц

Не толькі кот на каўбасы жмурыцца!

Кожная гаспадыня гатуе калядныя стравы па сваім выбары, часта абапіраючыся на сямейныя традыцыі. Перш за ўсё, гэта тычыцца куцці, якая ў гэты вечар запраўлена мясам, бліноў, а таксама стоса іншых святочных далікатэсаў, сярод якіх належнае месца займае мачанка.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяА калядныя бліны ладныя!
А калядныя бліны ладныя! - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
А калядныя бліны ладныя!

Мачанка па-капыльску

З чаго гатаваць:
250 г свіных рабрын,
250 г сырой хатняй каўбасы,
100 г сала,
2 цыбуліны,
2 ст. л. пшанічнай мукі,
лаўровы ліст,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМачанка з блінамі
Мачанка з блінамі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Мачанка з блінамі
Як гатаваць. Абсмажыць рэбры і каўбасу. Каўбасу парэзаць на кавалачкі.
Муку развесці ў халоднай вадзе і ўліваць паціху ў кіпень, увесь час мяшаючы, да ўтварэння рэдкай мучной поліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, падскваранае разам з цыбуляй дробна нарэзанае сала і падсмажаныя рэбры і каўбасу. Паставіць у печ (духоўку) на 20-25 хв.
Падаваць да бліноў.

Каўбаса хатняя, смажаная па-магілёўску

Калі ў гаспадыні няма загадзя прыгатаванай каўбасы, але крамнай не хочацца, то яе можна прыгатаваць са свежага фаршу.
З чаго гатаваць:
200 г свінога фаршу,
300 г ялавічнага фаршу,
1 яйка,
некалькі зубкоў часнаку,
1 ст. л. мукі,
1 ст. л. здору (свінога тлушчу),
перац,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяХатняя каўбаса
Хатняя каўбаса - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Хатняя каўбаса
Як гатаваць. Перамяшаць фарш, дадаць у яго яйка, здробнены і паціснуты часнок, соль, перац, уліць некалькі лыжак вады (халоднага мяснога булёну) і ўсё перамяшаць.
З атрыманай масы сфармаваць невялікія каўбаскі, абкачаць іх у муцэ, выкласці на змазаную здорам бляху і запячы ў духоўцы.

Печанёвая каўбаса

З чаго гатаваць:
600 г печані,
100 г сала,
2 цыбуліны,
свіная кішка,
1 ст. л. свінога тлушчу,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПечанёвая каўбаса
Печанёвая каўбаса - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Печанёвая каўбаса
Як гатаваць. Сала і падрыхтаваную печань (свіную або ялавічную) нарэзаць дробнымі кубікамі. Таксама, каб печань у каўбасе была мякчэйшая, яе можна скруціць на мясарубцы (ці парэзаць на тонкія кавалкі) і, склаўшы ў поліэтыленавы пакет, добра адбіць.
Потым трэба дадаць пакрышаную цыбулю, соль і перамяшаць. Гэтым фаршам напоўніць кішку. Каўбасу адварыць, а затым абсмажыць на тлушчы.
Падаць з бульбай і салёнымі агуркамі.

Каўбасы ў піве

Рэцэпт стравы прыводзіцца паводле Вінцэнты Завадскай.
З чаго гатаваць:
1,25-1,5 кг каўбас,
0,5 ст. л. масла,
2 цыбуліны,
0,75 л лёгкага піва,
39 г канцэнтрату мяснога булёну,
1/3 лімона,
2 ст. л. пшанічнай мукі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКаўбаса адвараная
Каўбаса адвараная - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Каўбаса адвараная
Як гатаваць. Свежыя каўбасы пакласці ў рондаль (каструля з доўгай ручкай), заліць светлым півам так, каб каўбасы былі пакрыты. Дадаць кавалак сметанковага масла, кавалак сухога булёну (або невялікую колькасць 100-150 г насычанага булёну), цыбулю.
Тушыць на павольным агні, пакуль не выпарыцца вадкасць, сочачы, каб не падпаліць каўбасы. Да таго, як выпарыцца соус, у канцы тушэння можна дадаць у каўбасы некалькі кружкоў лімона і жменьку мукі.
З Калядамі і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКалядоўшчыкі
Калядоўшчыкі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Калядоўшчыкі
Чытайце таксама:
"Ой, Калядачкі, вы прыдзіце к нам…", або Вялікая куцця напярэдадні Каляд
У шляхты на святочным стале, або У Новы год з беларускай кухняй
Сакрэты "каўбасы, пальцам пханай", або Гатуем "мясавыя" далікатысы да навагодніх свят
Стужка навiн
0