https://bel.sputnik.by/20250114/khzhnyak-belarus-patrebna-ekanomka-novykh-garyzonta-1092644195.html
Хіжняк: Беларусі патрэбна эканоміка новых гарызонтаў
Хіжняк: Беларусі патрэбна эканоміка новых гарызонтаў
Sputnik Беларусь
Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк ідзе на выбары з праграмай пад назвай "Беларусь-2030: пераемнасць, стабільнасць, развіццё". 14.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-14T12:21+0300
2025-01-14T12:21+0300
2025-01-14T15:07+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
аляксандр хіжняк
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0e/1092649341_0:74:1280:794_1920x0_80_0_0_2a0dcbe4f547981f7c2119f44a131d17.jpg
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк у сваёй перадвыбарнай праграме выступае за павелічэнне мінімальнай аплаты працы і называе людскі патэнцыял асновай моцнай Беларусі, аб гэтым гаворыцца ў перадвыбарнай праграме лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.Сёння беларускія дзяржаўныя газеты "Звязда" і "Рэспубліка" апублікавалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты на беларускай і рускай мовах."Павялічыць памер мінімальнай аплаты працы, удасканальваць формы адаптацыі людзей да змен на рынку працы", - гаворыцца ў праграмных тэзісах Хіжняка.Палітык таксама называе моладзь патэнцыялам будучыні Беларусі. На думку Хіжняка, моладзь і сям’я павінны стаць цэнтрам дзяржаўнай палітыкі ў краіне. Ён выступае за тое, каб "пашырыць доступ маладых спецыялістаў да арэнднага жылля і іпатэцы з мінімальнай стаўкай".Кандыдат у прэзідэнты ўпэўнен, што Беларусі патрэбна эканоміка новых гарызонтаў.Кандыдат таксама лічыць, што Беларусь, як міралюбівая дзяржава, зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з іншымі краінамі. На яго думку, рэспубліцы трэба забяспечваць максімальную актывізацыю супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, ШАС, БРІКС.Пры гэтым ён адзначае важнасць павышэння патэнцыялу Узброеных Сіл краіны, умацавання кадравага патэнцыялу сілавых і праваахоўных структур.Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, у выбарах бяруць удзел пяць кандыдатаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250114/gaydukevch-belarus-pavnna-tsvrda-adstoyvats-svae-natsyyanalnyya-ntaresy-1092642911.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0e/1092649341_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_d46f8ca73fbedb0dde7f6bfab28f1454.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр хіжняк, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр хіжняк, выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Хіжняк: Беларусі патрэбна эканоміка новых гарызонтаў
12:21 14.01.2025 (абноўлена: 15:07 14.01.2025) Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк ідзе на выбары з праграмай пад назвай "Беларусь-2030: пераемнасць, стабільнасць, развіццё".
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк у сваёй перадвыбарнай праграме выступае за павелічэнне мінімальнай аплаты працы і называе людскі патэнцыял асновай моцнай Беларусі, аб гэтым гаворыцца ў перадвыбарнай праграме лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Сёння беларускія дзяржаўныя газеты "Звязда" і "Рэспубліка" апублікавалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты на беларускай і рускай мовах.
"Павялічыць памер мінімальнай аплаты працы, удасканальваць формы адаптацыі людзей да змен на рынку працы", - гаворыцца ў праграмных тэзісах Хіжняка.
Палітык таксама называе моладзь патэнцыялам будучыні Беларусі. На думку Хіжняка, моладзь і сям’я павінны стаць цэнтрам дзяржаўнай палітыкі ў краіне. Ён выступае за тое, каб "пашырыць доступ маладых спецыялістаў да арэнднага жылля і іпатэцы з мінімальнай стаўкай".
Кандыдат у прэзідэнты ўпэўнен, што Беларусі патрэбна эканоміка новых гарызонтаў.
"Гэта эканоміка высокага ўзроўню жыцця, інавацыйных падыходаў і тэхналогій, высокай прадукцыйнасці, а таксама моцнага рэальнага сектара і рынкаў збыту", - гаворыцца ў яго перадвыбарнай праграме.
Кандыдат таксама лічыць, што Беларусь, як міралюбівая дзяржава, зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з іншымі краінамі. На яго думку, рэспубліцы трэба забяспечваць максімальную актывізацыю супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, ШАС, БРІКС.
Пры гэтым ён адзначае важнасць павышэння патэнцыялу Узброеных Сіл краіны, умацавання кадравага патэнцыялу сілавых і праваахоўных структур.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, у выбарах бяруць удзел пяць кандыдатаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"