https://bel.sputnik.by/20250114/laro-zsha-natskovayuts-ukranu-vyvests-sa-stroyu-yashche--turetsk-patok-1092646844.html
Лаўроў: ЗША нацкоўваюць Украіну вывесці са строю яшчэ і "Турэцкі паток"
Лаўроў: ЗША нацкоўваюць Украіну вывесці са строю яшчэ і "Турэцкі паток"
Sputnik Беларусь
"Турэцкі паток", даўжыня якога складае больш за тысячу кіламетраў, выкарыстоўваецца для паставак расійскага газу праз Турцыю ў паўднёвую частку Еўропы. 14.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-14T12:41+0300
2025-01-14T12:41+0300
2025-01-14T12:41+0300
сяргей лаўроў
"турэцкі паток"
навіны
палітыка
эканоміка
бяспека
спецаперацыя
украіна
зша
чорнае мора
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/05/1044690597_0:195:2949:1854_1920x0_80_0_0_a588ef91fbc38cea859cbf623bda3e77.jpg
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вашынгтон нацкоўвае Кіеў на тое, каб услед за "Паўночнымі патокамі" вывесці са строю і газаправод "Турэцкі паток", пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.У суботу кіеўскі рэжым распачаў спробу атакаваць з дапамогай дзевяці беспілотнікаў кампрэсарную станцыю "Турэцкага патока" каля Анапы. Усе беспілотнікі былі збіты расійскай СПА. Падача газу па "Турецкім потоку" ідзе штатна.На думку міністра, Вашынгтону не патрэбны канкурэнты ні ў адной вобласці. ЗША даюць дабро на тэрарыстычныя мерапрыемствы па разбурэнні асновы энергетычнага дабрабыту Еўрапейскага Саюза, "дзе яны нацкоўваюць сваіх украінскіх кліентаў на тое, каб цяпер, услед за "Паўночнымі патокамі", яшчэ і "Турэцкі паток" вывесці са строю"."Турецкі паток" – трубаправод, па якім пастаўкі расійскага газу ідуць на поўдзень Еўропы праз Турцыю. Запушчаны "Турэцкі паток" 8 студзеня 2020 года. Даўжыня газаправода складае 1100 кіламетраў, большая частка яго пракладзена па дне Чорнага мора.Паўночны паток"Паўночны паток 2" – газаправод, які праходзіць з Расіі ў Еўропу праз Балтыйскае мора. Магутнасць дзвюх нітак складае 55 млрд кубаметраў газу за год.Будаўніцтва газаправода завяршылася ў верасні 2021 года. У эксплуатацыю ён уведзены не быў.У верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патока 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патока" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца ўстанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова глядзіце на Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241227/prezdent-serb-pradkaza-zapusk-gazapravoda-panochny-patok-praz-god-1092300383.html
украіна
зша
чорнае мора
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/05/1044690597_109:0:2840:2048_1920x0_80_0_0_660393cd1b37aed0dbd8c070a3c607d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, "турэцкі паток", навіны , палітыка, эканоміка, бяспека, спецаперацыя, украіна, зша, чорнае мора
сяргей лаўроў, "турэцкі паток", навіны , палітыка, эканоміка, бяспека, спецаперацыя, украіна, зша, чорнае мора
Лаўроў: ЗША нацкоўваюць Украіну вывесці са строю яшчэ і "Турэцкі паток"
"Турэцкі паток", даўжыня якога складае больш за тысячу кіламетраў, выкарыстоўваецца для паставак расійскага газу праз Турцыю ў паўднёвую частку Еўропы.
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Вашынгтон нацкоўвае Кіеў на тое, каб услед за "Паўночнымі патокамі" вывесці са строю і газаправод "Турэцкі паток", пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
У суботу кіеўскі рэжым распачаў спробу атакаваць з дапамогай дзевяці беспілотнікаў кампрэсарную станцыю "Турэцкага патока" каля Анапы. Усе беспілотнікі былі збіты расійскай СПА. Падача газу па "Турецкім потоку" ідзе штатна.
На думку міністра, Вашынгтону не патрэбны канкурэнты ні ў адной вобласці. ЗША даюць дабро на тэрарыстычныя мерапрыемствы па разбурэнні асновы энергетычнага дабрабыту Еўрапейскага Саюза, "дзе яны нацкоўваюць сваіх украінскіх кліентаў на тое, каб цяпер, услед за "Паўночнымі патокамі", яшчэ і "Турэцкі паток" вывесці са строю".
"Турецкі паток" – трубаправод, па якім пастаўкі расійскага газу ідуць на поўдзень Еўропы праз Турцыю. Запушчаны "Турэцкі паток" 8 студзеня 2020 года. Даўжыня газаправода складае 1100 кіламетраў, большая частка яго пракладзена па дне Чорнага мора.
"Паўночны паток 2" – газаправод, які праходзіць з Расіі ў Еўропу праз Балтыйскае мора. Магутнасць дзвюх нітак складае 55 млрд кубаметраў газу за год.
Будаўніцтва газаправода завяршылася ў верасні 2021 года. У эксплуатацыю ён уведзены не быў.
У верасні 2022 года ў выніку выбухаў адна з нітак "Паўночнага патока 2" і абедзве ніткі "Паўночнага патока" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.
Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.
У МЗС Расіі заявілі, што Масква мае цвёрды намер дабівацца ўстанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх выканаўцаў тэрактаў на "Паўночных патоках", а спробы Захаду "замясці справу пад дыван" не пройдуць.
Генпракуратура Расіі ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова глядзіце на Sputnik. Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"