Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Фотафакт: як выглядае бюлетэнь на выбарах – 2025

© Sputnik / Тамара БеляеваБюлетэнь на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе
Бюлетэнь на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2025
Падпісацца
З 15 студзеня пачаўся працэс выдачы бюлетэняў для галасавання на выбарах прэзідэнта ў абласныя і Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. У Беларусі надрукавана больш за сем мільёнаў бюлетэняў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, паведаміла журналістам у сераду сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Бюлетэні выраблены Беларускім Домам друку, іх больш за 7 мільёнаў", - сказала яна.
Балдоўская патлумачыла, што колькасць надрукаваных бюлетэняў звязана з колькасцю выбаршчыкаў. Паводле яе слоў, закон таксама прадугледжвае выраб невялікага запасу бюлетэняў на выпадак таго, калі яны пры галасаванні будуць сапсаваны. Пры гэтым можа быць выдадзены толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага.
У бюлетэні змяшчаюцца ПІБ і іншыя даныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты ў алфавітным парадку: Алега Гайдукевіча, Ганны Канапацкай, Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Сыранкова і Аляксандра Хіжняка. Бюлетэнь таксама змяшчае пункт "Cупраць усіх кандыдатаў".
© Sputnik / Тамара БеляеваБюлетэнь на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе
Бюллетень на выборах президента в 2025 году - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2025
Бюлетэнь на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе
У бюлетэні ўказваецца парадак яго запаўнення, акрамя таго, ёсць зноска аб тым, што выбаршчыку забараняецца выносіць яго за межы памяшкання для галасавання, а таксама фатаграфаваць і здымаць на відэа запоўнены бюлетэнь.
З 15 студзеня пачынаецца працэс выдачы бюлетэняў для галасавання на выбарах прэзідэнта ў абласныя і Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі. Да 20 студзеня бюлетэні павінны быць завезены ва ўсе ўчастковыя камісіі, пасля чаго яны будуць узяты пад ахову.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галасаванне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Карпенка растлумачыў, чаму бюлетэні на выбарах будуць на беларускай мове
Стужка навiн
0