https://bel.sputnik.by/20250117/belarus-zaprasla-nazralnka-bdpch-abse-na-prezdentskya-vybary-1092754709.html
Беларусь запрасіла назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкія выбары
Беларусь запрасіла назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкія выбары
Sputnik Беларусь
Раней дырэктар БДІПЧ АБСЕ Марыя Целалян выказала шкадаванне, што на будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі назіральнікі ад гэтай структуры не прыедуць. 17.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-17T10:16+0300
2025-01-17T10:16+0300
2025-01-17T10:38+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
назіральнікі
абсе
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060367519_0:166:3053:1883_1920x0_80_0_0_c82ec3a47203a6d6155fd1794a90234a.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Беларусь накіравала запрашэнне БДІПЧ АБСЕ, каб назіраць за ходам правядзення прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла ў пятніцу прэс-служба міністэрства замежных спраў Беларусі.Як адзначылі ў МЗС, цяпер актыўна вядзецца акрэдытацыя міжнародных назіральнікаў, якія прыбудуць у Беларусь па запрашэннях Нацыянальнага сходу, Цэнтральнай выбарчай камісіі, МЗС, накіраваных на адрас замежных партнёраў.Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што цяпер ЦВК акрэдытаваў 456 міжнародных назіральнікаў з 49 краін свету.Гэта парламентарыі з краін СНД, а таксама краін далёкага замежжа, прадстаўнікі ЦВК замежных дзяржаў, дыпкорпуса, таксама акрэдытаваны назіраць за беларускімі выбарамі і незалежныя эксперты."Па добрай традыцыі для ўсіх назіральнікаў будуць створаны роўныя ўмовы", - падкрэсліў Глаз.Паводле слоў Глаза, умовы, якія Беларусь стварае для акрэдытаваных назіральнікаў, дадуць магчымасць ім чарговы раз пераканацца ў "нашай адкрытасці і транспарэнтнасці". Гэта яшчэ і магчымасць на свае вочы ўбачыць міралюбівую і гасцінную Беларусь, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.Гаворачы аб міжнародных назіральніках, якія будуць назіраць за выбарамі, Глаз адзначыў, што запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая Асамблея СНД, ПА АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, ШАС, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння.Раней дырэктар БДІПЧ АБСЕ Марыя Цялалян выказала шкадаванне, што назіральнікі ад гэтай структуры не прыедуць у Беларусь назіраць за выбарамі.Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250117/kubrako-pranstruktava-stalchnuyu-mltsyyu-napyaredadn-vybara-1092752643.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060367519_161:0:2892:2048_1920x0_80_0_0_ce1951998dd03ba5b210321ef7366797.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, назіральнікі, абсе, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, назіральнікі, абсе, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце
Беларусь запрасіла назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкія выбары
10:16 17.01.2025 (абноўлена: 10:38 17.01.2025) Раней дырэктар БДІПЧ АБСЕ Марыя Целалян выказала шкадаванне, што на будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі назіральнікі ад гэтай структуры не прыедуць.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Беларусь накіравала запрашэнне БДІПЧ АБСЕ, каб назіраць за ходам правядзення прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла ў пятніцу прэс-служба міністэрства замежных спраў Беларусі.
Як адзначылі ў МЗС, цяпер актыўна вядзецца акрэдытацыя міжнародных назіральнікаў, якія прыбудуць у Беларусь па запрашэннях Нацыянальнага сходу, Цэнтральнай выбарчай камісіі, МЗС, накіраваных на адрас замежных партнёраў.
"Запрашэнне было таксама накіравана ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ", - распавёў Sputnik прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што цяпер ЦВК акрэдытаваў 456 міжнародных назіральнікаў з 49 краін свету.
Гэта парламентарыі з краін СНД, а таксама краін далёкага замежжа, прадстаўнікі ЦВК замежных дзяржаў, дыпкорпуса, таксама акрэдытаваны назіраць за беларускімі выбарамі і незалежныя эксперты.
"Па добрай традыцыі для ўсіх назіральнікаў будуць створаны роўныя ўмовы", - падкрэсліў Глаз.
Паводле слоў Глаза, умовы, якія Беларусь стварае для акрэдытаваных назіральнікаў, дадуць магчымасць ім чарговы раз пераканацца ў "нашай адкрытасці і транспарэнтнасці". Гэта яшчэ і магчымасць на свае вочы ўбачыць міралюбівую і гасцінную Беларусь, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.
Гаворачы аб міжнародных назіральніках, якія будуць назіраць за выбарамі, Глаз адзначыў, што запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая Асамблея СНД, ПА АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, ШАС, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння.
Раней дырэктар БДІПЧ АБСЕ Марыя Цялалян выказала шкадаванне, што назіральнікі ад гэтай структуры не прыедуць у Беларусь назіраць за выбарамі.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"